У сувязі з зацверджаным планам мерапрыемстваў у горадзе Гродна і вобласці па прафілактыцы і зніжэння распаўсюджвання вострых рэспіраторных інфекцый, у тым ліку, выкліканых каранавірусам COVID-19,
нашы бібліятэкі змянілі парадак работы.
Чытальная зала будзе працаваць у абмежаваным рэжыме: тут можна будзе толькі ўзяць выданні на дом;
Дапускаецца знаходжанне ў чытальнай зале не больш за 1-га карыстальніка (чытача), не лічачы супрацоўнікаў бібліятэкі;
На абанеменце ў чаканні чаргі для афармлення выдачы літаратуры рэкамендуецца выконваць сацыяльную дыстанцыю не менш 1,5 метра;
Бібліятэка акажа паслугі (бясплатна): падбор літаратуры па папярэдняй замове па тэлефоне да вызначанага часу; неаднаразовае падаўжэнне па тэлефоне тэрміну карыстання выданнямі звыш устаноўленага Правіламі карыстання бібліятэкай.