Фільтр
  • Азбука эканомных

    4 студзеня ў аддзеле абслугоўвання дзяцей ГЦБ ім. А.Макаёнка пабывалі дзеці з прышкольнага лагера СШ №37 і пазнаёміліся з «Азбукай эканамічных чалавечкаў». У ходзе пазнавальнай гадзіны школьнікі даведаліся, як правільна выкарыстоўваць энергію, а таксама шмат цікавых фактаў пра тое, як правільна эканоміць электраэнергію. Школьнікі ажыўлена адказвалі на пытанні віктарыны «Энергаэрудыт», адгадвалі загадкі. Каб замацаваць атрыманы матэрыял усе разам прагледзелі пазнавальны мультфільм «Фіксікі. Электрычнасць».

     
  • Лепшы сябар Дзеда Мароза

    4 студзеня ў бібліятэцы №8 дзятва з прышкольнага лагера СШ №23 правяла гадзіну зімовых канікул з галоўным памочнікам Дзеда Мароза Снегавіком. Спачатку адправіліся ў далёкія часы да яго першага стваральніка Мікеланджэла ў Італію, даведаліся пра тое, калі Снегавік упершыню ў выглядзе ілюстрацыі з'явіўся ў дзіцячай кнізе, затым прасачылі, як спачатку злы і страшны, ён ператварыўся ў добрага, вясёлага, які нясе радасць дзецям і дарослым. Дружна адгадвалі зімовыя загадкі з падвохам, пагулялі ў рухомыя зімовыя гульні, патанчылі, паглядзелі мультфільмы і намалявалі пацешных Снегавікоў.

Дадатковая інфармацыя