Увечары 15 студзеня ў Гродзенскую гарадскую цэнтральную бібліятэку ім. А.Макаёнка спяшаліся гараджане на сустрэчу з журналісткай і кінадакументалістам Наталляй Шматко. Наталля – аўтар праектаў «Нулявы кіламетр», «Шоу-Бяседа», «Культурны горад», прысвечаных цікавым месцам і таленавітым людзям Беларусі. Рэжысёр цыкла праграм «Гродзенскі каляндар» з Віктарам Юр'евічам Саяпінам. Удзельнік і прызёр міжнародных кінаконкурсаў і фестываляў (Лагос, Гданьск, Калінінград, Перм, Томск, Выборг, Санкт-Пецярбург, Масква, Мінск, Чэлябінск, Тула).
А дакументальны праект Наталлі «Княжаводцы», які распавядае пра самую вялікую вёску ў Беларусі, знішчаную немцамі ў 1943 годзе, атрымаў дыплом лаўрэата XXIV Міжнароднага фестывалю фільмаў і тэлепраграм «Раданеж» (Масква), а таксама дыплом фіналіста Чацвёртага Фестывалю дакументальнага кіно краін СНД «Еўразія .DOC ». Наталля вядомая перш за ўсё як журналіст. Але мала хто ведае, што з дзяцінства яна спрабавала сябе ў паэзіі. Першы дзіцячы сшытак вершаў будучай журналісткі ўбачылі ўсе, хто прыйшоў на сустрэчу. У канцы 2019 гады ў выдавецтве «ЮрСаПрынт» выйшла яе першая кніга вершаў, прэзентацыя якой адбылася ў гэты вечар у бібліятэцы. Чарга жадаючых атрымаць аўтограф сведчыла аб тым, што кніга атрымалася! Падтрымаць Наталлю і расказаць аб сумесных з ёй праектах прыйшлі вядомыя гродзенцы – гісторык Андрэй Вашкевіч, выдавец Аляксандр Рыжы, журналіст і настаўнік Н.Шматко Яўген Фалееў, а таксама сям'я і сябры Наталлі.