Фільтр
  • Восень на аркушы паперы

    27 верасня вучні 11 «А» Дапаможняй школы №1 г. Гродна наведалі аддзел абслугоўвання дзяцей ГЦБ ім. А. Макаёнка. Восень толькі пачалася, было цёпла і сонечна. Як і на аплікацыі , якія зрабілі школьнікі. Жоўтыя бярозы, чырвоныя рабіны, зялёныя дубы ўпрыгожылі восеньскія «палянкі» гасцей бібліятэкі. Атрымалася вельмі прыгожа.

  • Узрост жыццю не перашкода

    26 верасня ў бібліятэцы № 9 прайшоў святочны вечар, прысвечаны Міжнароднаму дню пажылых людзей. Музычны падарунак членам клуба «Званы госць» падрыхтавалі навучэнцы Гродзенскага каледжа мастацтваў. У выкананні будучых артыстаў прагучалі песні сучасных аўтараў. Усіх заваяваў запальны джайв, які выканалі К.Любянкова і Д.Фібік. Апладысменты доўга не сціхалі. Бібліятэкары сумесна з чытачамі падрыхтавалі выставу экспанатаў часоў СССР. Члены клуба распавялі гісторыю памятных рэчаў, размешчаных на выставе. Конкурсы «Крылатыя фразы», ​​«Успомніць усё», «Савецкая рэклама», «Адгадай, што гэта», якія падрыхтавалі бібліятэкары, разнастаілі праграму свята.

  • Мы выбіраем сяброўства

    27 верасня ў аддзеле абслугоўвання дзяцей ГЦБ імя А.Макаёнка прайшла забаўляльна-пазнавальна гадзіна «Мы выбіраем сяброўства». Вучні 4 «Б» класа СШ №6 абмеркавалі разам з бібліятэкарам, што ж такое сяброўства. У ходзе мерапрыемства пазнаёміліся з законамі сяброўства, і даведаліся, як не страціць сябра. У завяршэнне дзеці намалявалі партрэт свайго лепшага сябра.

  • Аб паўстанні пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі

    26 верасня ў межах дзейнасці інтэлектуальнага клуба «Паходня ісціны» ў Гарадской цэнтральнай бібліятэцы імя А.Макаёнка адбылося пасяджэнне круглага стала, прымеркаванага да 225-годдзя паўстання 1794 года ў Польшчы, на Беларусі і Літве пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі. Бо «беларускі след паўстання» пакуль яшчэ недастаткова вывучаны, мадэратар круглага стала, кандыдат гістарычных навук, дацэнт ГрДУ ім. Я. Купалы Віталь Карнялюк распавёў пра падзеі паўстання ў Гродне і Гродзенскай вобласці. Прафесар Аляксей Пяткевіч падкрэсліў, што вытокі нацыянальнай ідэі знаходзяцца ў паўстанні 1794 года. Старшыня клуба Алесь Госцеў гаварыў пра спробы вывучэння падзей паўстання гродзенскімі даследчыкамі, і пра ўшанаванне памяці кіраўніка нацыянальна-вызваленчага паўстання Тадэвуша Касцюшкі на дзяржаўным узроўні.

  • Гродзенскія гісторыі ад Андрэя Павача

    Прэзентацыя новай кнігі «Гродзенскія гісторыі ад Андрэя Павача» адбылася ў Гродзенскай  гарадской цэнтральнай бібліятэцы імя А. Макаёнка 26 верасня. З-пад пяра гродзенскага краязнаўцы Андрэя Павача выйшла ўжо пяць кніг пра Гродна. Новая кніга аўтара з'явілася ў выдавецтве «ЮрСаПрынт» і ўпершыню была прадстаўлена чытачам у Дзень горада. Кніга складаецца з 35 невялікіх гісторый, некаторыя з якіх маглі б стаць паўнавартаснымі кнігамі. 

    З іх чытач даведаецца пра тое, ці быў Мікалай Капернік калі-небудзь у Гродне, каго называлі «другой Ажэшка», якія імёны былі распаўсюджаны і што елі на Гродзеншчыне ў XIX стагоддзі, дзе ў свеце ёсць вуліцы, названыя ў гонар нашага горада. У прэзентацыі бралі ўдзел гісторыкі і краязнаўцы Андрэй Вашкевіч і Андрэй Чарнякевіч, малады мастак Анджэй Трубіцкі, чые працы ўпрыгожылі новае выданне. А таксама галоўны рэдактар выдавецтва «ЮрСаПрынт» Аляксандр Рыжы. Напрыканцы адбылася аўтограф-сесія.

  • Дары восені

    26 верасня ў бібліятэцы №6 адбылося пасяджэнне клуба «Пралеска» «Падарожжа ў садова-агародну краіну». Восень – самая каляровая пара года, насычаная рознымі фарбамі і шчодрая на дары з незабыўным густам. Члены клуба замацавалі свае веды аб карысці гародніны і садавіны як крыніцы вітамінаў, прыняўшы ўдзел у вясёлых конкурсах і пазнавальных гульнях-віктарынах «вяршкі і карэньчыкі», «Знаўцы казак», «Падбяры патрэбнае слова», «Кухар», «Адгадай на смак» . У канцы пасяджэння пачаставаліся дарамі восені.

  • Знікае прыгажосць

    25 і 26 верасня ў бібліятэцы № 7 для выхаванцаў старэйшай групы дзіцячага сада №72 прайшла інфарміна «Знікае прыгажосць», прысвечаная 40-годдзю з часу заснавання Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь. Дзеці даведаліся пра тое, як стваралася Чырвоная кніга, для чаго неабходная і што ў сябе ўключае. Бібліятэкар звярнула ўвагу на правілы паводзін не толькі ў лесе, але і ў горадзе. Усе разам абмеркавалі, як захаваць для нашчадкаў тую жывую прыгажосць, якую дзеці бачаць вакол сябе.

     
  • Прыйшоў час чытаць

    26 верасня ў бібліятэку №8 выхаванцы дзіцячага сада № 85 прыйшлі ў першы раз. З цікавасцю прайшліся па бібліятэцы з экскурсіяй, пазнаёміліся з маляўнічымі дзіцячымі кніжкамі, з выданнямі незвычайнага фармату, ад самага маленькага да самага вялікага. На прыкладзе літаратурных герояў пазнаёміліся з правіламі паводзінаў у бібліятэцы і правіламі абыходжання з кнігай, а затым абмяркоўвалі тое, як нельга сябе паводзіць у бібліятэцы. Далей дзеці адправіліся ў сваю любімую казку на пошукі калабка ў гульні-квэсце «Прапаў калабок», дзе ім давялося будаваць лес і збіраць калабка з пазлаў. На развітанне дзецям былі ўручаны візітоўкі-запрашэнні ў бібліятэку разам з бацькамі.

  • Закон пра мяне, мне пра закон

    24 верасня ў бібліятэцы № 1 прайшла прававая гадзіна «Закон пра мяне, мне пра закон» для навучэнцаў медыцынскага каледжа. Удзельнікі мерапрыемства даведаліся, што такое права, якія грамадзянскія і палітычныя правы ў іх ёсць, чым адрозніваецца адміністрацыйная адказнасць ад крымінальнай. Прысутным былі прадэманстраваны відэацытаты з дакументальных фільмаў, якія адлюстроўваюць жыццёвыя сітуацыі ўзаемадзеяння чалавека, закона і дзяржавы. Разам з правамі таксама пазнаёміліся з абавязкамі і адказнасцю непаўналетніх.

  • І восень цудоўная, калі ў душы вясна

    24 верасня ў бібліятэцы № 2 для членаў клуба па інтарэсах «3 Д: для дома, душы і вольнага часу» прайшла літаратурна-музычная гасцёўня з удзелам паэта, рэжысёра, журналіста Аляксандра Слашчова і студыі шансона «Хуліган Бэнд». Паэт расказаў пра свой творчы шлях, пачытаў вершы з кнігі «Кут», якая перамагла ў конкурсе паэтаў Гродзеншчыны. Сур’ёзныя вершы перамяжоўваліся жартоўнымі, паэзія – песняй. Аўдыторыя праніклася бардаўскім выкананнем Аляксандра Васільевіча і меладычнымі песнямі студыі шансона «Хуліган Бэнд» пад кіраўніцтвам Андрэя Татура. У заключэнне аўтар падпісаў бібліятэцы зборнік гродзенскай паэзіі «Галасы», у які ўвайшлі яго творы.

  • Вось гэта казкі!

    24 верасня ў бібліятэцы №10 прайшла віктарына «Што за дзіва гэтыя казкі» для вучняў 3 класа СШ №26. Віктарына складалася з пяці тураў. Апошні тур быў творчы, дзецям трэба было намаляваць Віні-Пуха з зачыненымі вачыма. Кожны «мастак» выдатна справіўся з заданнем. Перамагла дружба. У канцы сустрэчы ўсе ўдзельнікі атрымалі салодкія прызы.

  • Край мой родны

    23 і 24 верасня ў бібліятэцы № 7 для вучняў 2 «Г» і 3 «В» класаў СШ № 7 прайшла гадзіна гісторыі «Край мой родны, Гродзеншчына», прысвечаная 75-годдзю Гродзенскай вобласці. Школьнікі пазнаёміліся з гісторыяй развіцця Гродзенскай вобласці, яе дасягненнямі, турыстычнымі аб’ектамі. Бібліятэкары зрабілі агляд кніг з выставы, прысвечанай юбілею вобласці.

     
  • Пісьменнікі – дзецям

    20 верасня ў бібліятэцы № 1 прайшла літаратурная гадзіна «Таленавітыя людзі горада» для вучняў 4 «Б» класа СШ № 18. Бібліятэкар расказала школьнікам пра паэтаў і пісьменнікаў Гродна. Дзеці больш даведаліся пра сваіх знакамітых землякоў, пранікліся іх творчасцю, напоўненай любоўю да роднага краю. Таксама чацвёртакласнікі расказалі пра свае захапленні і таленты.

     
  • Пра быліны

    Першае ў новым навучальным годзе пасяджэнне клуба «Чытайка» прайшло ў бібліятэцы № 7 20 верасня. Падчас мерапрыемства ўспаміналі былінную творчасць. Гэтаму садзейнічалі выстава кніг былінаў, электронная прэзентацыя «Даспехі і зброя рускіх асілкаў», прагляд карцін В. Васняцова, аўдыязапіс песні «Багатырская сіла», віктарына пра Іллю Мурамца. Асаблівую цікавасць выклікаў аповед пра прататыпаў былінных герояў. Дзеці, як заўсёды, актыўна выказваліся, абменьваліся думкамі, разважалі, праводзілі паралелі.

  • Гродзенская вобласць: вехі гісторыі

     20 верасня ў бібліятэцы № 2 для вучняў 8 «В» класа СШ № 11 прайшла краязнаўчая гадзіна «Гродзенская вобласць: вехі гісторыі». Бібліятэкары расказалі аб арганізацыі і станаўленні рэгіёну ў складзе БССР, развіцці прамысловасці і сацыяльнай сферы, аб дасягненнях Гродзенскай вобласці ў перыяд незалежнай Беларусі. Школьнікі даведаліся пра людзей, якія праславілі наш край, абмеркавалі сэнс патрыятызму і працы на карысць Радзімы. Мерапрыемства суправаджалася аглядам краязнаўчай літаратуры, а ў заключэнне вучні паглядзелі відэаролік пра мінулае Гродна.

  • Мы – мурашы

    20 верасня ў аддзеле абслугоўвання дзяцей ГЦБ імя А. Макаёнка адбылося ўрачыстае пасвячэнне ў члены клуба «Мурашы» новых удзельнікаў. А павіншаваць іх з гэтай падзеяй прыйшла сама каралева мурашоў. Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся шмат цікавых фактаў пра гэтых насякомых, дапамаглі засяліць мурашнік, а таксама напоўнілі мурашыныя кладоўкі запасамі на зіму. Закончылася мерапрыемства праглядам мультфільма «Падарожжа мурашкі» па матывах казкі Віталя Біянкі «Як мураш дадому спяшаўся».

  • Таленты горада

    Першая восеньская сустрэча чальцоў клуба «Сябрына» адбылася 14 верасня ў Дзень горада. На гэты раз гасцямі бібліятэкі № 1 былі паэты-песеннікі, барды Аляксандр Слашчоў і Андрэй Татур. На працягу амаль чатырох гадзін гучалі песні і вершы, ішла ажыўленая гутарка. Пасля імпрэзы адпускаць гасцей не хацелі яшчэ вельмі доўга: гаварылі пра мастацтва, літаратуру, творчасць У.С. Высоцкага, пазнаёміліся з гумарыстычнай паэзіяй гасцей.

  • Архітэктурная крыжаванка

    19 верасня бібліятэка № 2 зноў выйшла на вуліцы Гродна і правяла акцыю «Архітэктурная крыжаванка». Мінакі адказалі на пытанні аб тым, якія славутасці вобласці ўнесены ў спіс ЮНЕСКА, дзе была каралеўская рэзідэнцыя Стэфана Баторыя і на адкрыцці якога касцёла пабываў Пётр Першы. Найбольшую цікавасць выклікала пытанне аб тым, дзе захоўваецца абраз Маці Божай Заступніцы Гродзенскага краю, адказ на якое прыйшлося падказваць. А пытанне аб тым, у якіх замках вобласці праводзяцца рыцарскія турніры, балі і салонныя вечары, выклікала аповеды пра тое, хто, дзе быў і дзе хоча пабываць. Кожны апытаны атрымаў памятку «Топ 10 лепшых месцаў для турызму Гродзеншчыны».

  • Вехі гісторыі

    Краязнаўчая гадзіна «Гродзенская вобласць: вехі гісторыі» прайшла 19 верасня ў бібліятэцы № 4 на пасяджэнні клуба «Калейдаскоп». Гаворка ішла аб гісторыі ўтварэння Гродзенскай вобласці, аб ліквідацыі наступстваў фашысцкай акупацыі, адраджэнні разбуранай народнай гаспадаркі. Дакументальны фільм «Гродзеншчына: шлях даўжынёй у 75 год» расказаў аб развіцці прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў,  аб медыцыне, спорце, адукацыі і культурным жыцці вобласці.

     
  • Архитектурный кроссворд

    19 сентября библиотека №2 снова вышла на улицы Гродно и провела акцию «Архитектурный кроссворд». Прохожие ответили на вопросы о том, какие достопримечательности области внесены в список ЮНЕСКО, где была королевская резиденция Стефана Батория и на открытии какого костела побывал Петр Первый. Наибольший интерес вызвал вопрос о том, где хранится икона Матери Божьей Покровительницы Гродненского края, ответ на который пришлось подсказывать. А вопрос о том, в каких замках области проводятся рыцарские турниры, балы и салонные вечера, вызвал рассказы о том, кто, где был и где хочет побывать. Каждый опрошенный получил памятку  «Топ 10 лучших мест для туризма Гродненщины».

     
  • Таямніцы беларускіх замкаў

    19 верасня ў аддзеле абслугоўвання дзяцей ГЦБ імя А. Макаёнка вучні 3 «А» класа СШ № 6 адправіліся ў завочнае падарожжа «Таямніцы беларускіх замкаў». З дапамогай мультымедыйнай прэзентацыі школьнікі пазнаёміліся з гісторыяй такіх замкаў як Стары і Новы ў Гродне, Крэўскі, Лідскі, Навагрудскі, Мірскі, Любчанскі, Гальшанскі, Косаўскі. Асабліва ўразілі дзяцей легенды, звязаныя з тым ці іншым замкам. Трэцякласнікі ўбачылі іх такімі, якімі яны былі шмат стагоддзяў таму. Папяровыя макеты Старога замка, Мірскага, Навагрудскага, Лідскага замкаў, Міхайлаўскай царквы ў Сынкавічах і Мураванкаўскай царквы-крэпасці, якія знаходзяцца ў бібліятэцы, дапамаглі дзецям убачыць гэтыя велічныя будынкі.

  • Цвярозасць – норма жыцця

    18 верасня для навучэнцаў медыцынскага каледжа ў бібліятэцы № 1 прайшла гадзіна здароўя «Цвярозасць як норма жыцця». Бібліятэкар расказала прысутным пра шкоднае ўздзеянне алкаголю на арганізм чалавека. Мерапрыемства суправаджалася дэманстрацыяй відэаролікаў. Затым навучэнцы адказалі на пытанні віктарыны і пагулялі ў «Веру – не веру».

  • Край, у якім я жыву

    17 верасня ў Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы імя А. Макаёнка для вучняў 9 класа СШ № 6 правялі  віртуальную экскурсію «Край, у якім я жыву». З вялікай цікавасцю падлеткі вандравалі па Гродне і абласных цэнтрах краіны, знаёміліся са славутымі мясцінамі, пазнавалі любімыя куточкі горада. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з літаратурай, прадстаўленай на кніжнай выставе «75 год дасягненняў і поспехаў», прысвечанай юбілею вобласці. Напрыканцы сустрэчы бралі ўдзел у віктарыне «Што мы ведаем аб родным горадзе». Самыя актыўныя былі ўзнагароджаны прызамі.

     
  • Віват, бібліятэка!

    Напярэдадні Дня бібліятэк Беларусі, 14 верасня ў бібліятэцы № 10 адбыўся традыцыйны вечар «Віват, бібліятэка!». На працягу тыдня гасцей і чытачоў бібліятэкі цешыла выстава выдатнага фатографа А. Стацэнкі «Кветкі для любімых». Падчас імпрэзы вакальны гурт «Крыніца» выканаў песню на верш П.Я. Сямінскага «Бібліятэкар». У зале гучалі оды бібліятэцы і бібліятэкарам у выкананні гродзенскіх аўтараў – Пятра Сямінскага, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі і Івана Шчурко, члена літаратурнага аб’яднання «Надзея». Савет ветэранаў г. Гродна падзякаваў бібліятэку за яе клуб «Ветэран» і працу з ветэранамі горада. Саюз ваенных маракоў у Гродне ў знак падзякі за супрацоўніцтва падарыў бібліятэцы компас для дакладнага курсу. Клубы «Ветэран» і «Цені Пегаса» падрыхтавалі тэатралізаванае віншаванне з вершамі, песнямі і танцамі ў гонар любімай бібліятэкі. Краязнаўца Алесь Пятровіч Госцеў расчуліў да слёз сардэчнасцю і шчырасцю. Кветкі і віншаванні, сувеніры і сюрпрызы на працягу святочнага дня – бясспрэчная доказ, што Дзень бібліятэк – агульнае свята!

     
  • Сады Санкт-Пецярбурга

    16 верасня ў Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы імя А. Макаёнка прайшло пазапланавае пасяджэнне клуба «Флора». На сустрэчы абмяркоўвалі вынікі паездкі членаў аб’яднання ў Санкт-Пецярбург. Аматары раслін дзяліліся не толькі сваімі ўражаннямі ад паездкі, але і карыснымі парадамі і лайфхакамі ад пецярбургскіх садаводаў: ці можна абразаць маладыя дрэвы, які гатунак ружы найбольш непатрабавальны, што трэба рабіць, каб дрэвы лепш пладаносілі.

     
  • Мой горад Гродна

    17 верасня аддзел абслугоўвання дзяцей ГЦБ імя А. Макаёнка сустракаў маленькіх чытачоў з дзіцячага сада № 42. Зусім нядаўна жыхары Гродна адзначалі чарговы дзень нараджэння горада. Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся аб тым, як выглядаў наш горад дзевяць стагоддзяў таму, хто кіраваў у ім, якія замкі, цэрквы і касцёлы павінен наведаць кожны гродзенец. Потым дзеці пазнаёміліся з выставай, на якой былі прадстаўлены кнігі пра Гродна, а таксама макеты Каложскай царквы, Старога замка і чыгуначнага вакзала.

  • Дарога ў бібліятэку

    13 верасня ў Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы імя А. Макаёнка ўшаноўвалі лепшых чытачоў. Традыцыйна напярэдадні свайго прафесійнага свята бібліятэка збірае сяброў – пастаянных чытачоў, каб уручыць ім «Ганаровыя білеты». Спадабаліся прысутным выступленні саміх чытачоў, якія заўсёды з цеплатою ў сэрцы адгукаюцца пра бібліятэкі.

  • Каралеўскі горад

    14 верасня ў рабоце ІІІ кніжнага фестывалю «Кніжныя скарбы Беларусі» бралі ўдзел і гарадскія бібліятэкі. На кніжнай выставе «Каралеўскі горад Гродна», арганізаванай супрацоўнікамі ГЦБ імя А. Макаёнка, была прадстаўлена літаратура аб гісторыі і сённяшнім дні горада над Нёманам, яго турыстычнай прывабнасці, пісьменніках Гродна. Выстава прыцягвала ўвагу шматлікіх аматараў кнігі. Для маленькіх гасцей свята супрацоўнікі бібліятэкі № 3 прапанавалі сваімі рукамі зрабіць кніжную закладку з відамі горада. У акцыі «75 хвілін чытання» ўдзельнічалі партнёры бібліятэчнай сістэмы – выхаванцы ўзорнай дзіцячай музычна-драматычнай студыі «Бубенчыкі» Цэнтра культуры г. Гродна. Дзеці прачыталі творы Я. Купалы, Я. Коласа і Л. Геніюш. Двойчы на сцэне фестывалю бібліятэкары прадэманстравалі цішоткі з выявамі вядомых архітэктурных жамчужын горада, намаляваных мастачкай Кацярынай Забелінай.  Сярод пераможцаў абласнога конкурсу «Архітэктурныя помнікі малой радзімы», узнагароджаных у межах фестывалю, былі і супрацоўнікі гарадской бібліятэкі № 3 – удзельнікі аўтарскага калектыву пад кіраўніцтвам К. і І. Адасікаў, які стварыў макет Дома-музея Элізы Ажэшкі. Сумесная праца заняла 1-е месца ў намінацыі «Гонар зямлі прынёманскай».

  • Помнікі архітэктуры Гродна ў дэфіле ад бібліятэкараў

    Дакрануцца да гісторыі горада можна па-рознаму. Супрацоўнікі Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы г. Гродна ў Дзень горада 14 верасня прапанавалі зрабіць гэта з дапамогай літаратуры і мастацтва. Бо Гродна – яшчэ і горад таленавітых людзей – паэтаў, музыкантаў, мастакоў. На сцэнічнай пляцоўцы ІІІ кніжнага фестывалю «Кніжныя скарбы Беларусі» бібліятэкары двойчы прадэманстравалі цішоткі з выявамі вядомых архітэктурных жамчужын горада, намаляваных таленавітай мастачкай Кацярынай Забелінай. Увазе гараджан прадставілі дзевяць аўтарскіх прынтаў, на якіх былі адлюстраваны: Каложская царква, Кафедральны сабор Святога Францыска Ксаверыя, Бернардзінскі касцёл, пажарная каланча, старая частка будынка Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы, Дом-музей Элізы Ажэшкі, гродзенскі драмтэатр, Францысканскі касцёл і Раства-Багародзічны жаночы манастыр.

  • Ураджэнцы Гродна

    13 верасня ў бібліятэцы № 2 для вучняў 8 «Б» класа СШ № 11 адбылася краязнаўчая гадзіна «Ураджэнцы Гродна ў свеце». Бібліятэкары расказалі пра знакамітых землякоў, якія пакінулі глыбокі след у сусветнай гісторыі, навуцы, культуры і мастацтве. Пазнаёмілі са значнымі падзеямі ў жыцці Гродна. Школьнікі адказалі на пытанні віктарыны «Чым і кім слаўны наш горад» і паглядзелі відэаролік «Мой край родны ў назвах і лёсах».

  • Чытач за бібліятэчнай кафедрай

    13 верасня ў бібліятэцы № 10 прайшоў цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных кніжным захавальніцам краіны. Знаёмства з бібліятэкай у вучняў 2-х класаў гімназіі № 9 пачалося з экскурсіі «Бібліятэка – цудоўнае месца, дзе кнігам не сумна, дзе ўсё цікава». Адбылася гульнявая праграма «Чытач за бібліятэчнай кафедрай», падчас якой школьнікі паспрабавалі сябе ў ролі бібліятэкара, а таксама з вялікім задавальненнем бралі ўдзел у гульні «Адгадай літаратурнага героя» і конкурсе «Складзі казку». Напрыканцы мерапрыемстваў усе атрымалі салодкія прызы.

     
  • Як прайсці ў бібліятэку?

    Напярэдадні прафесійнага свята супрацоўнікі аддзела абслугоўвання дзяцей Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэкі імя А. Макаёнка выйшлі на вуліцы, каб спытаць жыхароў горада, ці ведаюць яны як прайсці ў бібліятэку. З 20 апытаных 16 чалавек дакладна назвалі адрас бібліятэкі на Цітова і атрымалі паветраныя шары і візіткі, а тыя, хто не змаглі адказаць, атрымалі падказкі пра месцазнаходжанне і візіткі з адрасам. Бібліятэка заўсёды рада бачыць сваіх чытачоў!

     
  • Горад, у якім жыву

    Напярэдадні Дня горада ў бібліятэцы № 10 прайшоў цыкл мерапрыемстваў «Гродна – горад, у якім я жыву» для выхаванцаў дзіцячага сада № 105 і навучэнцаў 2 «Б» класа СШ № 33. Дзеці бралі ўдзел у краязнаўчай гульні-віктарыне, пазнаёміліся з кнігамі пра Гродна, паглядзелі фільм пра яго архітэктурныя каштоўнасці, намалявалі сваё любімае месца ў горадзе. Напрыканцы сустрэчы ўсе атрымалі салодкія прызы і паветраныя шары.

     
  • Горад дзівоснага мінулага

    13 верасня супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі № 6 правялі экскурсію па горадзе для вучняў 4 «В» класа СШ № 11. У юных аматараў гісторыі была ўнікальная магчымасць перамясціцца ў часе, раскрыць невядомыя старонкі гісторыі Гродна, адчуць подых мінулых стагоддзяў. Школьнікі наведалі дзеючую аптэку-музей, дзе даведаліся пра станаўленне аптэчнай справы ў Гродне. Зазірнулі ў Кафедральны сабор Святога Францыска Ксаверыя і ўбачылі адзін з найстарэйшых дзеючых гадзінікаў у Еўропе. Завяршылася вандроўка наведваннем Касцёла Бернардзінцаў.

     
  • Край родны

    13 верасня, напярэдадні Дня нараджэння горада Гродна, супрацоўнікі бібліятэкі № 7 правялі гістарычную гадзіну «Край мой родны, Гродзеншчына» для вучняў 3 «Г» класа СШ № 7. Школьнікі даведаліся пра багатую гісторыю горада, а электронная прэзентацыя «Гродна – горад каралёў і замкаў» дапоўніла віртуальную экскурсію па гістарычных аб’ектах. Дзеці таксама пазнаёміліся з творамі гродзенскіх пісьменнікаў Віктара Кудлачова і Таццяны Сучковай.

  • З прафесійным святам!

    13 верасня, напярэдадні Дня бібліятэк Рэспублікі Беларусь, калектыў Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы г. Гродна прымаў віншаванні ад адміністрацыі, прафсаюзнага камітэта і гасцей. З цёплымі шчырымі пажаданнямі да бібліятэкараў звярнуліся: дырэктар ЦБС г. Гродна Кацярына Раманаўна Расіцан, намеснік старшыні Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў, галоўны ўрач Гродзенскай гарадской цэнтральнай паліклінікі Аляксандр Сяргеевіч Раманчук, намеснік главы Адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Гродна Жанна Анатольеўна Грыцкевіч, намеснік дырэктара ЦБС г.  Гродна Наталля Рыгораўна Свірыда і старшыня прафсаюзнага камітэта Тамара Мікалаеўна Хламко. Цёплыя словы ў адрас бібліятэк сказала намеснік дырэктара Сацыяльна-дабрачыннай установы «Цэнтр ПАРА» Ганна Шыкуць. Музычным падарункам для ўсяго калектыву стала выступленне ўнікальнага скрыпічнага дуэта АНцікоНА.

  • Мой горад

    У віртуальнае падарожжа «Гродна – мой горад» адправіліся 13 верасня выхаванцы дзіцячага сада № 54.  Бібліятэкары-экскурсаводы філіяла № 4 расказалі пра гісторыю горада, якая налічвае ўжо больш за 800 гадоў, пра ўнікальныя архітэктурныя помнікі Гродна. Маляўнічую прэзентацыю «Мой Гродна» дапоўніў відэаролік з відамі сучаснага горада з вышыні птушынага палёту.

  • Феерверк дзіцячых кніг

    З 9 па 12 верасня трэцякласнікі СШ № 7 знаёміліся ў бібліятэцы № 7 з новымі кнігамі, якія папоўнілі фонд бібліятэкі за тры летнія месяцы. Асаблівую ўвагу пры рэкамендацыі кніг да чытання бібліятэкары надалі двухмоўным кнігам, дзе тэкст надрукаваны паралельна на беларускай і англійскай мовах. Такія выданні спрыяюць актыўнаму папаўненню слоўнікавага запасу дзяцей. Кнігі з’яўляюцца часткай праекта «Гэта Беларусь, дзетка», задача якога – папулярызацыя Беларусі і беларускай мовы. Асаблівую цікавасць выклікала серыя кніг гомельскага выдавецтва «Барк». Гэтыя выданні вучаць дабрыні, шчодрасці, суперажыванню. Вясёлыя вершы, загадкі і сямейныя гісторыі хутка разышліся па ранцах вучняў.

  • Бібліятэка без таямніц

    12 верасня супрацоўнікі бібліятэкі № 2 выйшлі на цэнтральную вуліцу горада з апытаннем «Бібліятэка без таямніц. 100 пытанняў да бібліятэкара». Бібліятэкары высветлілі ў мінакоў, што яны ведаюць і хочуць даведацца пра працу сучасных бібліятэкараў. Выявілася, што гараджане арыентуюцца ў тым, якія бібліятэкі ёсць у Гродне, ведаюць, якія кнігі ёсць у фондах бібліятэк, разумеюць карысць чытання. Але не ўсе ведаюць, што ў абавязкі сучасных бібліятэкараў уваходзіць не толькі выдача кніг і дапамога ў іх выбары, але і краязнаўчая праца, правядзенне культурна-асветніцкіх мерапрыемстваў, і забаўляльна-пазнавальных акцый, як гэтая. Кожны апытаны атрымаў запрашэнне ў бібліятэку і дэкларацыю правоў чытача, напісаную з гумарам французскім педагогам Даніэлем Пенакам, галоўнае з якіх «права не чытаць» мае на ўвазе свабоду выбару і чытання і кніг для чытання, а бібліятэка забяспечвае гэтую свабоду выбару.

  • Дзень імянінніка

    12 верасня ў аддзеле абслугоўвання дзяцей ГЦБ імя А. Макаёнка прайшло свята «Як на нашы імяніны». Летнія імяніннікі – вучні 4 «А» класа СШ № 6 прымалі віншаванні ад аднакласнікаў: вершы, песні, імянінны «Каравай». На свята прыйшоў Астролаг з астралагічным прагнозам для кожнага імянінніка. У конкурсах «Самы моцны», «Вясёлы пастушок», «Трапны стралок», «Малюем разам», «Сараканожка» актыўна ўдзельнічаў увесь клас. Завяршылася свята падарункамі ад бібліятэкараў і салодкімі пачастункамі ад бацькоў.

  • Да дабра праз слова

    12 верасня ў бібліятэцы № 1 адбылося літаратурнае падарожжа «Да дабра праз слова».  Вучні 2 «Б» класа СШ № 18 перанесліся ў казачны свет, дзе дабро заўсёды перамагае зло. Разам з бібліятэкарам дзеці «падарожнічалі» па байках і казках; разважалі аб тым, якія ўчынкі ўпрыгожваюць чалавека, каго можна назваць добрым і міласэрным; расказвалі, як яны дапамагаюць дарослым і бацькам.

  • Тут край родны

    10 верасня ў Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы імя А. Макаёнка адбылася інфармацыйна-пазнавальная праграма «Тут край мой родны, тут Радзіма мая», прымеркаваная да Дня горада. Мерапрыемства наведалі вучні 9 «А» і 10 «А» класаў СШ № 15 разам з класнымі кіраўнікамі. Бібліятэкары зрабілі экскурс у гісторыю Гродна і правялі квэст-віктарыну «Нефармальныя славутасці Гродна», у якой старшакласнікі называлі імя гістарычнай асобы на той ці іншай фатаграфіі і месца, дзе ёй усталяваны помнік.

  • Маршрутамі кніжнага слова

    10 верасня ў бібліятэцы № 1 прайшла экскурсія «Маршрутамі кніжнага слова». Пазнаёміцца з бібліятэкай прыйшлі вучні 1 «Г» класа СШ № 18. Бібліятэкар расказала юным чытачам для чаго патрэбна бібліятэка, пазнаёміла з правіламі паводзінаў у бібліятэцы і правіламі абыходжання з кнігай. Таксама дзеці бралі ўдзел у конкурсах «Адгадай казку», «Чый гэта партрэт?» і «Дапоўні імя казачнага героя».

  • Бяспека нам важная

    9 верасня ў бібліятэцы № 1 адбыўся ўрок бяспекі «Бяспека нам патрэбная, бяспека нам важная» для вучняў 6 «А» класа СШ № 18. Падлеткі актыўна называлі правілы бяспечнага абыходжання з агнём, гаварылі пра тое, як трэба паводзіць сябе пры пажары. Успомнілі, як правільна выклікаць экстранныя службы. Абмеркавалі, як паводзіць сябе ў надзвычайных сітуацыях.

  • Вучым правілы дарожнага руху

     9 верасня  ў межах рэспубліканскай акцыі «Адзіны дзень бяспекі» ў бібліятэцы № 9 для вучняў 2 «А» класа СШ № 7 прайшла пазнавальная гадзіна «Вывучаем правілы дарожнага руху». Дзеці ўспомнілі, якія правілы дарожнага руху яны ведаюць і павінны выконваць. Замацаваць гэтыя веды на практыцы дапамаглі заданні інспектара Светлафорава. Школьнікі з задавальненнем адгадвалі загадкі, рэбусы, рашалі задачкі на кемлівасць. Вясёлая рухомая гульня «Перайдзі вуліцу» завяршыла мерапрыемства.

     
  • Падарожжа па родным краі

    6 верасня ў бібліятэцы № 7 для выхаванцаў двух старшых груп дзіцячага сада № 43 арганізавалі завочнае гістарычнае «Падарожжа па родным краі», прымеркаванае да Дня беларускага пісьменства. Нягледзячы на свой маленькі ўзрост, дзеці стараліся гаварыць і фармуляваць адказы на роднай мове.

  • Школа бяспекі

    6 верасня выхаванцы дзіцячага сада № 105 наведалі «Школу бяспекі» ў бібліятэцы № 10. Тэмай сустрэчы стала бяспека на дарозе. Дашкольнікі з дапамогай гульні даведаліся, якія колеры ёсць у светлафора і што яны абазначаюць. Якія дарожныя знакі трэба запомніць. У якіх месцах можна катацца на ровары, самакаце, роліках, а дзе – нельга. Як трэба правільна пераходзіць дарогу. Дзе можна гуляць у мяч. А таксама даведаліся, што трэба рабіць, калі заблукалі ў горадзе. Сустрэча скончылася праглядам навучальных мультфільмаў аб правілах дарожнага руху.

  • Бялун, Вялес і іншыя міфічныя істоты

    5 верасня ў бібліятэку № 3 прыходзілі дашкольнікі з дзіцячага сада № 46. Выхаванцы другой групы пазнаёміліся з бібліятэкай, паглядзелі кнігі з вялікімі літарамі і ілюстрацыямі, адказалі на пытанні аб любімых персанажах казак, наведалі музейны пакой «Лялечны дом», дзе трапілі ў чароўную міфалагічную краіну. Дзетак сустрэлі багі Бялун, Вялес, багіня Лада, Талака, Змей-Гарыныч, Баба-Яга і іншыя персанажы беларускай міфалогіі.

  • Востраў бяспекі

    5 верасня вучні 2 «А» класа СШ № 6 наведалі Востраў бяспекі, які размясціўся ў аддзеле абслугоўвання дзяцей ГЦБ імя А. Макаёнка. Хлопчыкі і дзяўчынкі ўспомнілі і замацавалі правілы паводзін на вуліцы і дома, даведаліся, што рабіць і куды тэлефанаваць пры пажары, крадзяжы і ўцечцы газу. Потым бралі ўдзел у віктарыне «Казачная бяспека» і адказалі на пытанні: «Што няправільна зрабілі героі казак?» і «Чаму няправільныя паводзіны прывялі да бяды?». Напрыканцы мерапрыемства кожны ўдзельнік атрымаў размалёўку з правіламі паводзін пры пажары і на дарозе. Разам паглядзелі мультфільм «Смяшарыкі. Азбука бяспекі».

  • Гімн пісьменству

    Гадзіну інфармацыі «Гімн пісьменству з далёкіх часоў» правялі 5 верасня ў бібліятэцы № 4 для выхаванцаў дзіцячага сада № 54. Электронная прэзентацыя «Адкуль да нас прыйшла кніга» перанесла дзяцей у далёкія часы, калі першым быў камень з пісьмёнамі, распавяла пра гліняныя і драўляныя кнігі, пра рукапісы на папірусе, пергаменце, бяросце. З аповеду бібліятэкара малышы даведаліся гісторыю стварэння паперы і першых друкаваных кніг. Вялікі інтарэс выклікаў фільм «Незвычайныя кнігі».

  • З павагай да сівой старажытнасці

    5 верасня ў дзіцячай бібліятэцы №6 выхаванцы дзіцячага сада № 80 здзейснілі завочнае падарожжа ў далёкае мінулае, дзе даведаліся, як з'явілася першая кніга, на чым пісалі нашы продкі шмат стагоддзяў таму. Пазнаёміліся з заснавальнікам славянскага кнігадрукавання, гуманістам-асветнікам, пісьменнікам і перакладчыкам Францыскам Скарынам і іншымі знакамітымі людзьмі зямлі беларускай.

  • Колькі колераў у лета?

    4 верасня ў бібліятэцы № 9 для навучэнцаў 4 «Б» класа СШ №7 адбылася прэм'ера кнігі беларускага пісьменніка Генадзя Пятровіча Аўласенкі «Колькі колераў у лета?». Школьнікі даведаліся аб тым, што і сярод працавітых мурашак сустракаюцца лайдакі, і чаму для кожнага жывёльнага свой домік самы лепшы. А яшчэ разабраліся, што пераблытаў аўтар у «Вершы, дзе ўсё наадварот», адгадалі загадкі пра вясёлыя літары, пра жывёл і кветкі. У канцы мерапрыемства дзеці прынялі ўдзел у вясёлай гульні «Паляванне на ліс».

     
     
  • Роднае слова

    3 верасня ў бібліятэцы № 10 для навучэнцаў 2 класа гімназіі №9 была праведзена інфармацыйная гадзіна «Роднае слова – званочак Радзімы». Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй кнігадрукавання, даведаліся пра спосабы перадачы інфармацыі і відах пісьма. Паспрабавалі прачытаць літары славянскага алфавіту, прасачылі, якія з іх зніклі з сучаснага алфавіту. Усе разам успомнілі імёны беларускіх асветнікаў (Е. Полацкая, К. Тураўскі, Ф. Скарына, С. Полацкі і інш.), і які ўклад яны ўнеслі ў развіццё роднай культуры. Навучэнцы з вялікай цікавасцю прагледзелі відэаролік пра тое, як у XVI ст. выраблялі паперу і пасля цэлую кнігу.

  • Свята ведаў

    4 верасня ў бібліятэцы №10 прайшла гульнявая праграма «Свята ведаў», прысвечаная пачатку навучальнага года. Для навучэнцаў гімназіі № 9 была арганізавана экскурсія ў краіну Чыталію. Школьнікі падарожнічалі па бібліятэцы. На кожным прыпынку іх чакалі розныя гульні і конкурсы. Таксама дзеці прайшлі курс «маладога чытача», азнаёміліся з правіламі паводзінаў у бібліятэцы, даведаліся, як правільна звяртацца з кнігамі. А галоўны сюрпрыз чакаў вучняў у дзіцячым пакоі. У бібліятэку зазірнуў кот Матроскін, які з радасцю пагуляў з дзецьмі. Святочная сустрэча завяршылася праглядам мультфільмаў пра бібліятэку.

  • Што рабіць, калі ..

    3, 4 верасня ў бібліятэцы № 7 прайшла інфармацыйная гадзіна «Формула бяспекі» для выхаванцаў дзіцячага сада № 1. Успаміналі прычыны небяспечных сітуацый у доме і асноўныя правілы бяспекі на вуліцы, на дарозе, у лесе, на дзіцячых гульнявых пляцоўках. Замацавалі свае веды ў конкурсах «Што рабіць, калі ..?», «Ці ведаеш ты атрутныя рэчывы?», разыгралі меркаваную сітуацыю «пажар у кватэры»

     
  • З гісторыі беларускай адукацыі ў Горадні

    3 верасня адбылася гістарычная вечарына «З гісторыі беларускай адукацыі ў Горадні» ў інтэлектуальным клубе «Паходня ісціны» Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэкі імя А.Макаёнка. У імпрэзе прынялі ўдзел вядомыя гарадзенскія даследчыкі Аляксей Пяткевіч, Іна Соркіна, Алесь Крой, Алесь Госцеў, якія распавялі аб гісторыі станаўлення і развіцця беларускай адукацыі ў родным горадзе. Прафесар Аляксей Пяткевіч падкрэсліў, што навучанне на беларуска мове вялося яшчэ ў далёкім XVI стагоддзі ў езуіцкіх школах, чым здзівіў усіх прысутных. Вядомы беларускі гісторык Іна Соркіна гаварыла аб дзейнасці Гродзенскай беларускай прагімназіі (1918-1919), а Алесь Крой – пра выкарыстанне беларускай мовы ў школах на мяжы XX-XXI стагодзяў. Тэма нікога не пакінула абыякавым, «клубаўцы» актыўна абмяркоўвалі ўзнятыя праблемы, шмат спрэчак вялося аб месцазнаходжанні Гродзенскай беларускай прагімназіі.

  • Чытаем па-беларускі

    3 верасня да Дня беларускага пісьменства ў аддзеле абслугоўвання дзяцей ГЦБ ім. А. Макаёнка прайшла гадзіна беларускай кнігі «Чытаем па-беларускі». Выхаванцы старэйшых груп ДУА «Яслі-сад № 35 г. Гродна» пазнаёміліся з кнігай Алены Масла «Мяне завуць Лахнэска». Малышы ўважліва слухалі чароўную гісторыю знаёмства і сяброўства маленькага дыназаўрыка з возера Лох-Нес і беларускага апалоніка Апалона. Пасля чытання казкі дзеці паглядзелі мультфільм «Маленькі добры дыназаўр» і на памяць у падарунак атрымалі добрых рознакаляровых дыназаўрыкаў, а калектыў дзіцячага садка падарыў бібліятэкарам кнігу з прысмакамі, зробленую сваімі рукамі.

     
  • Свята слова

    1 верасня прадстаўнікі гарадской цэнтральнай бібліятэкі ім. А. Макаёнка і бібліятэкі-філіяла №3 прынялі ўдзел у правядзенні ХХVI дня беларускага пісьменства ў г.Слонім. Пляцоўка гродзенскіх бібліятэкараў была прадстаўлена кніжнай выставай «Міфалогія беларусаў у кнігах і ляльках» і дзіўнымі працамі ўдзельніц клуба «Гродзенская лялька». Лялечныя Вялес – бог жывёлагадоўлі, Лада – багіня кахання і шлюбу, Талака – багіня ўраджайнасці, Баба Яга і домік на курыных ножках і мноства іншых міфічных герояў прыцягвалі ўвагу шматлікіх гасцей свята. 

    У рамках свята адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў ХХVII Рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры». Сярод узнагароджаных – калектыў бібліятэкі-філіяла №3 дзяржаўнай установы культуры «Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г.Гродна», які заняў другое месца ў намінацыі «За навацыі ў сферы бібліятэчнай справы». Ад усёй душы віншуем калег і жадаем ім новых творчых праектаў і перамог!

  • Паломніцкая паездка клуба «Дзянніца»

    З 24 па 30 жніўня духоўна-асветніцкі клуб «Дзянніца» гарадской цэнтральнай бібліятэкі ім. А. Макаёнка здзейсніў паездку па святых месцах. За шэсць дзён удзельнікі клуба наведалі дзіўныя месцы. Першым сустрэў паломнікаў Іаана-Предтеченский жаночы манастыр г. Вязьмы Смаленскай вобласці. Затым Іосіфа-Валакаламскі Успенскі праваслаўны мужчынскі манастыр, размешчаны ў сяле Цераева Валакаламскага раёна Маскоўскай вобласці. У Маскве наведалі Пакроўскі жаночы манастыр, у якім з 1998 года знаходзяцца мошчы блажэннай старыцы Матроны. Уразіла Свята-Траецкая Сергіева Лаўра – грандыёзны архітэктурны ансамбль у Сергіевым Пасадзе, найбуйнейшы мужчынскі манастыр у Расіі. У сценах Свята-Траецкага сабора захоўваюцца мошчы заснавальніка манастыра, прападобнага Сергія Раданежскага. Ветліва сустракаў паломнікаў Мурам – старажытны рускі горад, у якім знаходзіцца Свята-Траецкі жаночы манастыр з мошчамі святых Пятра і Фяўронні – нябесных заступнікаў любві і шлюбу. Здзівіў сваёй багатай гісторыяй Калоцкі Успенскі жаночы праваслаўны манастыр у вёсцы Калоцкае каля Мажайска Маскоўскай вобласці.

Дадатковая інфармацыя