Фільтр
  • Трывожнае лета 1941 года

    У гонар памятнай даты пачатку Вялікай Айчыннай вайны 21 чэрвеня ў бібліятэцы № 10 прайшоў урок памяці пад назвай «Трывожнае лета 1941». Падлеткі, якія адпачываюць у прышкольных лагерах СШ №№ 3, 26, 34 даведаліся, чаму ў календары памятных дат з’явілася 22 чэрвеня, успаміналі членаў сям’і – удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, пагаварылі аб тым, што вайна – гэта цяжкае выпрабаванне. Паслухалі вершы і творы аб вайне, як рускіх, так і беларускіх пісьменнікаў, паглядзелі фільм, прысвечаны Вялікай Айчыннай вайне.

  • Першы дзень вайны

    21 чэрвеня ў бібліятэцы № 9 для дзяцей з прышкольнага лагера гімназіі № 5 была праведзена пазнавальная гадзіна «22 чэрвеня – першы дзень вайны». Школьнікі ўспомнілі, у чым асаблівасць гэтай даты, даведаліся, чаму менавіта гэты дзень фашысцкая Германія абрала для вераломнага нападу на Савецкі Саюз. Фотаздымкі першых дзён вайны паказалі, якім магутным было ўварванне варожых войскаў, як мужна змагаліся памежнікі і абаронцы Брэсцкай крэпасці. Урыўкі з кнігі Святланы Алексіевіч «Апошнія сведкі» і зборніка «Ніколі не забудзем» пазнаёмілі дзяцей з успамінамі тых, чыё дзяцінства перакрэсліла вайна, тых, хто стаў дарослым у страшны дзень 22 чэрвеня 1941 года. Скончылася мерапрыемства праглядам мультфільмаў «Успамін» і «Салдацкая казка».

     
  • Вывучай родны край

    20 чэрвеня ў бібліятэцы № 10 прайшла пазнавальная гадзіна «Родны край спазнаем разам». Дзеці з прышкольных лагераў СШ №№ 3, 34, 35, 40 і гімназіі № 9 сустрэліся з краязнаўцам, аўтарам кніг па гісторыі Гродна Алесем Пятровічам Госцевым. У межах мерапрыемства школьнікі даведаліся аб розных гістарычных славутасцях нашага горада і Гродзенскай вобласці. Таксама на сустрэчы былі прадстаўлены кнігі аб краі, адным з аўтараў якіх з’яўляецца Алесь Пятровіч. Сустрэча атрымалася цікавай і займальнай, а галоўнае дзеці папоўнілі веды аб родным горадзе.

  • Так пачыналася вайна...

    21 чэрвеня, напярэдадні Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны ў бібліятэцы № 1 прайшла гадзіна памяці «Так пачыналася вайна» для прышкольнага лагера СШ № 18. Бібліятэкар расказала дзецям аб першых гадзінах таго памятнага дня 22 чэрвеня 1941 г. Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць усіх загінуўшых у Вялікай Айчыннай вайне. У ходзе мерапрыемства гучалі песні і вершы аб вайне. Школьнікі паглядзелі фрагмент з фільма «Брэсцкая крэпасць».

     
  • Гэта небяспечна - не куры дарэмна

    21 чэрвеня ў гасцях у аддзела абслугоўвання дзяцей ГЦБ імя А. Макаёнка пабываў 4 атрад прышкольнага лагера СШ № 26. Для вучняў быў праведзены ўрок здароўя «Гэта небяспечна – не куры дарэмна». Бібліятэкары расказалі, якую шкоду наносіць курэнне чалавеку і тым, хто яго акружае. Дзеці пазнаёміліся з казкай пра медзведзяня Бамсі, які пачаў курыць і ніяк не мог адмовіцца ад гэтай шкоднай звычкі. І толькі верныя сябры змаглі дапамагчы яму. У канцы мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі адказалі на пытанні антытытунёвай віктарыны і паглядзелі мультфільм на гэтую ж тэму.

     
  • У будучыню з надзеяй

    У межах рэспубліканскай акцыі «Беларусь супраць тытуню» ў бібліятэцы № 8 на працягу 20 чэрвеня для прышкольных лагераў гімназій № 2, № 5, і СШ № 23 прайшло мерапрыемства па прафілактыцы тытунекурэння. Школьнікі атрымалі інфармацыю аб распаўсюджанні тытунекурэння ў Еўропе і ў Расіі, аб метадах барацьбы з гэтым згубным захапленнем у сярэднявеччы і аб тым, як змагаюцца з курцамі ў нашы дні. Пасля прагляду відэафільма «Уся праўда пра цыгарэту» пра шкоду курэння для арганізма чалавека, дружна прынялі ўдзел у дзелавой гульні «Курыць – здароўю шкодзіць!». У ходзе гульні падлеткі выказвалі свае адносіны да дадзенай праблемы, запаўнялі анкеты, пісалі зварот да курца, стваралі антырэкламу на пачак цыгарэт, гулялі ў слоўны бой, разыгрывалі небяспечныя сітуацыі, на якія давалі пераканаўчы адказ, пагулялі ў інтэрактыўную гульню.

     
  • Курэнне – небяспечнае захапленне

    19 чэрвеня ў бібліятэцы № 2 для вучняў прышкольнага лагера СШ № 13 прайшоў урок здароўя «Курэнне – небяспечнае захапленне». Бібліятэкары расказалі пра паходжанне тытуню, шкодныя рэчывы, якія ёсць у цыгарэтах і прычыны з’яўлення згубнай звычкі. Школьнікі ўбачылі, як выглядаюць лёгкія курца, абмеркавалі, як хутка надыходзіць нікацінавая залежнасць і чаму ад яе цяжка адмовіцца, адказалі на пытанні віктарыны.

     
  • Маленькія сакрэты вялікай шафы

    19 чэрвеня ў спецыяльнай бібліятэцы для інвалідаў па зроку адбылася гадзіна рэабілітацыі «Маленькія сакрэты вялікай шафы». Майстар-клас правяла стыліст Алена Бяляева. Спачатку вызначыліся з тыпам цёплы-халодны: пагулялі, параўноўваючы маліну і памідор, лімон і сланечнік і г.д. Пагаварылі пра стылі – класіка, этна, мілітары, сафары і інш., пра тое, што эклектыка гэта таксама добра і разумнае спалучэнне толькі на карысць вобразу. На прыкладах з залы пераканаліся, што рысы асобы даюць падказку ў якім стылі выбіраць адзенне. Удзельнікаў сустрэчы цікавілі модныя колеры гэтага сезона, дарэчнасць трыкатажных вырабаў у розных жыццёвых сітуацыях, і нават, у спалучэнні якога абутку і адзення можна насіць каляровыя калготкі. У канцы сустрэчы прыйшлі да высновы, што правільна падабранае адзенне тое, якое не спрачаецца са знешнасцю і выклікае прыемнае ўражанне.


     
  • Рамонкавы настрой

    Дзень вясёлых забаў адбыўся 20 чэрвеня ў бібліятэцы № 5 для 4 атрада гімназіі № 10 і ўсіх наведвальнікаў бібліятэкі. Песні, загадкі, легенды, гульні, мультфільмы – усё пра рамонкі. Заданні для гульні дзеці знаходзілі на пялёстках вялікага рамонка. А з адваротнага боку маленькіх рамонкаў можна было прачытаць добрыя пажаданні гэтых простых і непатрабавальных кветак.

  • Банк вясёлых задум

    Гульнявая праграма «Банк вясёлых задум» прайшла 19 чэрвеня ў бібліятэцы № 4 для дзяцей з прышкольнага лагера СШ № 27. Юныя чытачы адгадвалі літаратурных герояў і аўтараў твораў у гульні «Казачны алфавіт», адказвалі на пытанні пра жывёл і расліны ў «Турніры знаўцаў». Рухомыя гульні падарылі добры настрой і зарад бадзёрасці.

     
  • Славутасці Прынёмання

    19 чэрвеня дзеці, якія адпачываюць у прышкольным лагеры СШ № 37, спаборнічалі ў квэсце «Славутасці Прынёмання», які для іх падрыхтавалі супрацоўнікі Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэкі імя А. Макаёнка. За перамогу змагаліся каманды «Гульняманы», «Ваенкамат блізка», «Беларусы», «Гародня». Барацьба была вельмі напружанай і нялёгкай. Заслужаную перамогу атрымала каманда «Гародня». Віншуем мацнейшых і самых настойлівых!

     
  • Каля музыкі

    20 чэрвеня заняткі школы вучобы «Упэўнены бібліятэкар» арганізавалі для сваіх калег супрацоўнікі аддзела абслугоўвання дзяцей ГЦБ імя А. Макаёнка. Гаварылі пра методыку правядзення Дня пісьменніка ў бібліятэцы. Для прыкладу ўзялі творчасць вядомай расійскай пісьменніцы Ніны Дашэўскай. Пазнаёміліся з творчым лёсам не толькі пісьменніцы, лаўрэата Крапівінскай прэміі, але і скрыпачкі. Бібліяграфічны агляд кніг з выставы «Пачуць мелодыю аўтара» прадэманстраваў рознабаковасць яе творчасці: ад музыкі да камунікацыйных падлеткавых праблем. Відэазварот Н. Дашэўскай да гродзенскіх бібліятэкараў спецыяльна быў запісана ёю ў Маскве да заняткаў. Відэарад дапоўнілі электронная выстава кніг аўтара і буктрэйлер «Мой лепшы сябар Вілі». У якасці практычнага задання ўсім прапанавалі паслухаць казку «Каралеўская карова» і зрабіць ілюстрацыі да яе.

  • Курэнне ці здароўе

    17 чэрвеня ў дзіцячай бібліятэцы № 6 сумесна з Гродзенскім занальным цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі для выхаванцаў прышкольнага лагера гімназіі № 7 прайшоў урок здароўя «Курэнне або здароўе – выбар за вамі». Урач-валеолаг аддзела грамадскага здароўя Копач І.В расказала аб шкодным уздзеянні тытунекурэння на арганізм чалавека. У ходзе пазнавальных гульняў «Як сказаць НЕ», «Пытанне-адказ», практыкаванняў «Сашчэпка», «Альтэрнатыўная праграма», гульнявога лато «Збяры сваё здароўе» разбіраліся са шкоднымі звычкамі. Дэманстраваліся відэаролікі, была арганізавана кніжная выстава «Да чаго прыводзяць шкодныя звычкі». З сабой дзеці атрымалі памяткі «Беражы сваё здароўе».

  • У памяць пра падводніка

    11 чэрвеня ў бібліятэцы № 10 адкрылася выстава дзіцячых малюнкаў пад назвай «Мой падарунак Сяргею». Выстава прыехала з г. Пінска і прысвечана капітану другога рангу Сяргею Дудко, ураджэнцу г. Пінска, герою ВМФ, які знаходзіўся на судне атамнага падводнага крэйсера «К-141», затануўшага 12 жніўня 2000 года ў Баранцавым моры. Перадаў выставу прадстаўнік Саюза ваенных маракоў г. Гродна, выкладчык кадэцкага класа СШ № 38 І.Я. Палудзень. Дзеці, якія адпачываюць у прышкольных лагерах СШ №№ 34, 35, 40, 26 і гімназіі № 9, пабывалі на адкрыцці выставы і даведаліся пра жыццё і ваенную службу знакамітага пінчаніна. Напрыканцы мерапрыемства школьнікам прапанавалі намаляваць свае малюнкі ў памяць пра мужнага марака Сяргея Дудко.

  • Святочны пірог Людмілы Шаўчэнка

    18 чэрвеня ў аддзеле абслугоўвання дзяцей ГЦБ імя А. Макаёнка адбылася сустрэча дзяцей прышкольнага лагера СШ № 26 з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэатам абласной прэміі імя А.І. Дубко, паэткай Людмілай Шаўчэнка. Людміла Уладзіміраўна расказала дзецям пра сваё вясковае дзяцінства, вучобу ў школе, любоў да катоў, сабак і кактусаў, пра тое, як з’явіліся першыя вершы і чаму стала пісаць для дзяцей. Прачытала вершы з кніг: «Святочны пірог», «Вясёлая карусель», «Чаму звініць ручай». Затым адказала на пытанні дзяцей, падарыла бібліятэцы кактус і пакінула аўтограф на сваіх кнігах. Сустрэча скончылася сумеснай фатаграфіяй на памяць.

     
  • У сяброўстве з кнігай пралятае лета

    18 чэрвеня для хлопчыкаў і дзяўчынак з прышкольнага лагера СШ № 6 супрацоўнікі аддзела абслугоўвання дзяцей ГЦБ імя А. Макаёнка арганізавалі сапраўдную літаратурную завалінку на свежым паветры. Усе знаёмы з творчасцю Эдуарда Успенскага. Ведаюць яго знакамітых Чабурашку, кракадзіла Гену і жыхароў вёскі Прастаквашына. Але мала хто ведае выдатную аповесць «Чырвоная Рука, Чорная Прасціна, Зялёныя Пальцы». У канцы твора сабраны страшылкі, якімі бібліятэкары і вырашылі папалохаць дзяцей. Атрымалася не так страшна, як весела.

  • Пра што гавораць дарожныя знакі

    14 чэрвеня ў бібліятэцы № 8 для навучэнцаў прышкольнага лагера гімназіі № 5 праведзена гульня «Пра што гавораць дарожныя знакі». Падзяліўшыся на 2 каманды, дзеці спаборнічалі ў веданні правілаў дарожнага руху. Конкурсы «Пешаходы», «Дарожныя знакі», «Юныя веласіпедысты» суправаджаліся электроннай прэзентацыяй, якая дазволіла лепш запомніць правілы паводзін дзяцей на аўтамабільных дарогах. Абедзве каманды паказалі добрыя веды дарожных знакаў.

     
  • Шкодным звычкам – не!

    14 чэрвеня ў межах рэспубліканскай акцыі «Беларусь супраць тытуню» ў бібліятэцы № 10 прайшоў урок здароўя «Шкодным звычкам – не!». У мерапрыемстве бралі ўдзел дзеці з прышкольных лагераў СШ №№ 25, 34, 40. Школьнікі даведаліся, што такое тытунь, чаму людзі кураць, як курэнне ўплывае на арганізм чалавека і якія хваробы выклікае. Таксама быў прадэманстраваны пазнавальны мультфільм пра шкоду курэння. У канцы мерапрыемства дзеці дзяліліся думкамі і прыйшлі да высновы, што трэба змагацца са шкоднымі звычкамі і берагчы сваё здароўе і здароўе акружаючых людзей.

     
  • Горад. Чалавек. Кніга

    15 чэрвеня ў гарадской бібліятэцы № 3 адбылася бібліяноч «Горад. Чалавек. Кніга». Традыцыйная акцыя ў падтрымку чытання прайшла тут у другі раз. Дзверы бібліятэкі былі адкрытыя да 23:00. Чытачам прапанавалі наведаць бібліятэку ў нетрадыцыйным фармаце і актыўна правесці вольны час. Усе мерапрыемствы ў праграме так ці інакш былі звязаныя з Гродна, з кнігамі і гарадскімі творчымі праектамі. У бібліяночы бралі ўдзел: актрыса і рэжысёр Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра Аксана Машынкава, Народнае аматарскае аб’яднанне «Клуб Арганізаваных Бардаў» (Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры), група «Ціхі час», паэт Дзмітрый Радзіончык. Удзельніцы клуба «Мандарынкі» дэфілявалі ў майках з выявамі гродзенскіх архітэктурных аб’ектаў ад мастачкі Кацярыны Забелінай. Выявы на майках пракаментавала сертыфікаваны экскурсавод Ала Цітова. Працаваў адкрыты мікрафон для жадаючых пачытаць свае вершы. Майстар-клас па кубінскай сальсе правялі ўдзельнікі Школы афра і лацінаамерыканскіх танцаў DanceArt (Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры). Працавалі фотазоны – дзіцячая і ў стылі pin-up. У фотасалоне «У пана Курбатава» можна было сфатаграфавацца ў стылі «Гродзенская незнаёмка». Майстар-клас ад праекта BELZAMKI.BY правялі Ігар і Ксенія Адасікі. Знаўцы гісторыі ўдзельнічалі ў бібліяквэсце «Спазнай горад – злаві час». У «Гасцінай мадам Ірыны» выстраілася чарга жадаючых паваражыць на кнігах. Начную экскурсію ў музейны пакой «Лялечны дом» правяла гаспадыня «дома» і бібліятэкі І. Сотнікава. «Гродзенскі Арбат», на якім былі прадстаўлены работы Кацярыны Забелінай і яе вучаніц, прыцягнуў увагу ўсіх гасцей. У бібліятэцы былі арганізаваны кніжная выстава «Каралеўскі горад Гродна» і фотавыстава «Штрыхі да партрэта горада» Вікторыі Паздзеевай. На алеі майстроў клуба «Гарадзенская лялька» праводзілі майстар-класы для дзяцей. Таксама быў арганізаваны дабрачынны кірмаш у падтрымку дзяцей і дарослых, якія сутыкнуліся з анкалогіяй – падапечных Сацыяльна-дабрачыннай установы «Цэнтр ПАРА».

  • Па адрасах знакамітай пісьменніцы

    11 чэрвеня ў адкрытым інтэлектуальным клубе «Паходня ісціны» Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэкі імя А. Макаёнка адбылося гістарычнае падарожжа «З кагорты ганаровых грамадзян Гродна: Эліза Ажэшка». Дзякуючы краязнаўцу Алесю Пятровічу Гасцеву члены клуба і навучэнцы політэхнічнага каледжа наведалі пяць гродзенскіх адрасоў знакамітай пісьменніцы, пазнаёміліся з аформленымі ёю гербарыямі ў аптэцы-музеі, ушанавалі памяць Элізы Ажэшкі ля помніка на вуліцы, якая носіць яе імя.

  • Лясныя жыхары

    17 чэрвеня ў аддзеле абслугоўвання дзяцей ГЦБ імя А. Макаёнка для дзяцей, якія адпачываюць у прышкольных лагерах СШ №№ 3 і 37 правялі пазнавальную віктарыну «Лясныя жыхары». Бібліятэкар распавяла пра цуд, створаны прыродай – лес. Бо ён не толькі ўпрыгожванне нашай планеты, але з’яўляецца домам і выдатным сховішчам для многіх звяроў, насякомых і птушак. Каб больш даведацца пра насельнікаў лесу, дзеці падзяліліся на каманды «Лісічкі» і «Мішкі». Актыўна бралі ўдзел у конкурсах: «Чый голас?», «Складзі загадку», «Блытаніна», «Пра каго ідзе гаворка?», «Вызнач, чыя кватэра?» і інш. У канцы каманда пераможцаў атрымала салодкія прызы.

  • Кінь цыгарэту!

    Урок здаровага ладу жыцця «Кінь цыгарэту!» прайшоў 17 чэрвеня ў бібліятэцы № 4. Бібліятэкары распавялі пра актуальную праблему – тытунекурэнне і электронныя цыгарэты. Дзеці, што адпачываюць у прышкольным лагеры СШ № 27, здзейснілі віртуальнае падарожжа па арганізму чалавека-курца, даведаліся, як бязлітасна нікацін разбурае здароўе чалавека. Віктарына «А ці варта?» і конкурс «У здаровым целе – здаровы дух» дапамаглі сфармаваць адмоўныя адносіны да курэння.

  • Хто курыць тытунь, той сам сабе вораг

    14 чэрвеня ў дзіцячай бібліятэцы № 5 адбыўся валеалагічны ўрок у межах рэспубліканскай акцыі «Беларусь супраць тытуню». Для 5 атрада прышкольнага лагера гімназіі № 10 бібліятэкары падрыхтавалі электронную прэзентацыю па дадзенай тэме. Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй з’яўлення тытуню на Русі, даведаліся пра пакаранне за курэнне тытуню ў часы Івана Грознага. Праслухалі прытчу пра мудраца і паразважалі пра шкодны ўплыў на арганізм гэтай згубнай звычкі. Прагледзелі тэматычны відэаролік і прыйшлі да высновы, што трэба весці здаровы лад жыцця, займацца спортам ці іншай любімай справай, каб не трапіць пад уплыў дрэнных звычак.

     
  • В будущее с надеждой

    В рамках республиканской акции «Беларусь против табака» в библиотеке №8 на протяжении 20 июня для пришкольных лагерей гимназий №2, №5, СШ № 23 прошло мероприятие по профилактике табакокурения. Школьники получили информацию о распространении табакокурения в Европе и в России, о методах борьбы с этим пагубным увлечением в средние века и о том, как борются с курильщиками в наши дни. После просмотра видеофильма «Вся правда о сигарете» о вреде курения для организма человека, дружно приняли участие в деловой игре «Курить - здоровью вредить!». В ходе игры подростки выражали своё отношение к данной проблеме, заполненяли анкеты, писали обращение к курильщику, создавали антирекламу на пачку сигарет, играли в словесный бой, разыгрывали опасные ситуации, на которые давали убедительный ответ, сыграли в интерактивную игру.

     
  • Дзівосны свет птушак

    14 чэрвеня ў аддзеле абслугоўвання дзяцей ГЦБ імя А. Макаёнка пабывалі вучні прышкольнага лагера СШ № 15. Для іх бібліятэкары правялі гульню-віктарыну «Дзівосы свет птушак». Дзеці даведаліся шмат новых фактаў пра птушак падчас спаборніцтва ў конкурсах «Ведай нашых», «Жывыя сінонімы», «Ажыўшыя літары», «Птушыны подыум». Школьнікі адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні віктарыны «Свет птушак». Напрыканцы мерапрыемства вучні намалявалі пярнатых сяброў чалавека.

     
  • У краіне ветлівых дзяцей

    Урок этыкету «Падарожжа ў краіну ветлівых дзяцей» прайшоў 14 чэрвеня ў бібліятэцы № 4 для дзяцей, якія адпачываюць у прышкольным лагеры СШ № 22. Бібліятэкары расказалі аб тым, што такое этыкет, разам з дзецьмі абмеркавалі значэнне правілаў этыкету ў нашым жыцці і асноўныя правілы ветлівасці. Дзеці пазнаёміліся з правіламі прывітання ў розных краінах, разгледзелі сітуацыі: «У бібліятэцы», «У грамадскім транспарце», «На вуліцы». У віктарыне «Добры – нядобры» трэба было адгадаць казачнага героя па добрых справах і ўчынках.

     
  • Гонар беларускага спорту

    13 чэрвеня Гродзенская гарадская цэнтральная бібліятэка імя А. Макаёнка запрасіла сваіх чытачоў на сустрэчу са знакамітым беларускім гандбалістам, чэмпіёнам XXV Алімпійскіх гульняў, заслужаным майстрам спорту СССР, намеснікам старшыні Беларускай федэрацыі гандбола, мецэнатам Андрэем Барбашынскім. Андрэй Станіслававіч займаецца падтрымкай гандбола на Гродзеншчыне – з’яўляецца галоўным арганізатарам і спонсарам Міжнароднага турніру па гандболе на сваёй радзіме – у Ашмянах Гродзенскай вобласці. Легенда беларускага спорту аказаўся вельмі харызматычным, жыццярадасным, добразычлівым чалавекам. Ён зачараваў усіх удзельнікаў мерапрыемства сваёй адкрытасцю і шчырасцю. Андрэй Барбашынскі адказваў на шматлікія пытанні, жартаваў. А пасля сустрэчы нікому не адмовіў у сумесным фота.

     
     
  • Падарожжа ў Кнігаград

    12 чэрвеня гарадская цэнтральная бібліятэка імя А. Макаёнка запрасіла дзяцей з прышкольнага лагера СШ № 6 на займальна-пазнавальную экскурсію «Падарожжа ў Кнігаград». На экскурсіі дзеці даведаліся шмат цікавага з гісторыі кнігі і бібліятэк, пазнаёміліся з незвычайнымі па афармленні кнігамі, якія выдаюцца сёння. Асаблівую цікавасць выклікаў аповед пра самую маленькую і самую вялікую кнігу ў свеце. Таксама юныя чытачы пазнаёміліся з бібліятэкай, даведаліся, што такое кніжны фонд, абанемент, чытальная зала, як трэба паводзіць сябе ў бібліятэцы і як адносіцца да кніг, прынялі актыўны ўдзел у віктарыне «Бібліятэка – аптэка для душы».

     
  • Час яскравых перамог

    11 і 12 чэрвеня ў бібліятэцы № 9 для наведвальнікаў прышкольнага лагера гімназіі № 5 была арганізавана пазнавальна-забаўляльная гадзіна, прысвечаная II Еўрапейскім гульням у Мінску. Дзеці даведаліся пра тое, як падрыхтавалася наша краіна да прыёму спартсменаў і балельшчыкаў, як выглядаюць сучасныя спартыўныя аб’екты і хто з беларускіх атлетаў будзе браць удзел у гульнях. Школьнікі пазнаёміліся з талісманам гульняў лісянём Лёсікам. Дзецям вельмі спадабалася жартоўная віктарына пра спаборніцтвы. Напрыканцы мерапрыемства адбыліся спаборніцтвы мясцовага маштабу «Тварам да твару».

     
  • Жыла-была казка

    5, 11, 12 чэрвеня ў бібліятэцы № 9 для вучняў з прышкольнага лагера СШ № 7 і гімназіі № 5 адбылася літаратурная віктарына «Жыла-была казка». Падчас мерапрыемства дзеці ўдзельнічалі ў конкурсах «Блытаніна», «Адгадай-ка», «Казачныя дэтэктывы», «Казачная матэматыка». Заданні «Пачынае казка сказвацца», «Пазнай казку па малюнку» дапамаглі дзецям успомніць казкі і іх назвы. Скончылася віктарына казачнай эстафетай «Ліса Аліса і кот Базіліё».

  • Лета з кнігай – 2019

    11 чэрвеня ў бібліятэцы № 10 адбылася сустрэча вядомых гродзенскіх пісьменнікаў, членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі і дзяцей з прышкольных лагераў СШ №№ 26, 31, 34, 35, 40 і гімназіі № 9. Пісьменнікі заўсёды доўгачаканыя госці ў бібліятэцы. Сваім візітам парадавалі школьнікаў паэт, празаік, драматург Пётр Сямінскі, дзіцячая пісьменніца Ганна Скаржынская-Савіцкая, паэт Дзмітрый Радзівончык. Госці знаёмілі школьнікаў з новымі кнігамі і любімымі творамі, дзяліліся сваёй творчасцю і натхненнем, дзіцячымі ўспамінамі і гісторыямі з жыцця. Незвычайная сустрэча запомніцца дзецям надоўга, і яны з нецярпеннем будуць чакаць новай сустрэчы з пісьменнікамі.

     
  • Спорт – гэта жыццё!

    12 чэрвеня напярэдадні II Еўрапейскіх гульняў 2019 у бібліятэцы № 2 для членаў клуба па інтарэсах «3 Д: для дома, душы і вольнага часу» прайшоў вусны часопіс «Спорт – гэта жыццё, гэта радасць, здароўе». Бібліятэкары пазнаёмілі прысутных з гісторыяй зараджэння алімпійскага руху, прадставілі літаратуру па дадзенай тэме з фонду бібліятэкі. Заслужаны майстар спорту СССР, алімпійскі чэмпіён па гандболе Андрэй Станіслававіч Барбашынскі распавёў аб жыцці і дзейнасці, аб спартыўных буднях, перамогах і ўзнагародах. Урач ЛФК Яўгенія Сямёнаўна Зуева і інструктар ЛФК Ірына Лявонаўна Бекіш з гарадской паліклінікі № 5 пазнаёмілі з асновамі лячэбнай гімнастыкі і аэробікі, методыкай скандынаўскай хадзьбы, прадставілі комплекс практыкаванняў для прыгажосці і здароўя. Псіхолаг з Гродзенскага занальнага ЦГЭ Надзея Рыгораўна Шаманкова распавяла, як пераадольваць у жыцці паражэнні і спраўляцца са стрэсавымі нагрузкамі, верыць у сябе і спадзявацца на найлепшы вынік.

  • Дэтэктыў ідзе па следзе

    7, 10, 11 чэрвеня ў бібліятэцы № 9 пабывалі вучні прышкольнага лагера СШ № 7 і гімназіі № 5. Для іх быў праведзены бібліяграфічны агляд «Дэтэктыў ідзе па следзе». Дзеці пазнаёміліся з вясёлымі, напісанымі з незвычайным пачуццём гумару дэтэктыўнымі аповесцямі Ірыны Піваваравай, Холі Вэб, Каці Акавітай. Разам з героямі кніг Тамары Крукавай яны раскрывалі неверагодныя і загадкавыя злачынствы, а дапамаглі ім у гэтым назіральнасць, уменне самастойна думаць і рабіць лагічныя высновы.

     
  • З дзяцінства сяброўствам даражым

    11 чэрвеня ў дзіцячай бібліятэцы № 6 прайшла гадзіна дабрыні «З дзяцінства сяброўствам даражым». Удзел у пазнавальным мерапрыемстве бралі дзеці, якія адпачываюць у прышкольных лагерах СШ № 11 і гімназіі № 7. Яны пазнаёміліся з правіламі дружбы, навучыліся добразычлівым адносінам, імкненню разумець і прымаць адзін аднаго. Разгадвалі крыжаванкі, адказвалі на пытанні віктарыны, удзельнічалі ў гульні «Знайдзі канец прыказкі». Скончылася мерапрыемства аповедамі дзяцей пра сваіх сяброў.

  • Пра сабачку Соню

    11 чэрвеня ў аддзеле абслугоўвання дзяцей ГЦБ імя А. Макаёнка адбылося знаёмства з кнігамі Андрэя Усачова. Дзеці з прышкольнага лагера СШ № 6 даведаліся цікавыя факты з біяграфіі пісьменніка, пазнаёміліся з яго творчасцю. А пасля прагляду мультфільма пра сабачку Соню адказалі на пытанні бібліятэкараў пра каралеўскага дварняка. Напрыканцы мерапрыемства дзеці намалявалі Соню ў сваёй інтэрпрэтацыі. У падарунак за творчасць хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі закладку на памяць.

     
  • Лес цудаў

    10 чэрвеня ў клубе «Флора» адбылося нетыповае пасяджэнне. Члены аб’яднання адправіліся ў паход па лясным масіве ўздоўж ракі Нёман для вывучэння рэдкіх прадстаўнікоў дзікай флоры. Старшыня клуба Алег Багайчук не толькі распавёў пра асаблівасці флоры прынёманскага рэгіёна, але і пазнаёміў з рэдкімі раслінамі. Сярод іх – лілія кучаравая, бружмель і іншыя. Удзельнікі прагулкі былі ў захапленні ад унікальных раслін і накапалі іх для ўласных садоў.

  • Казачнік Лукамор’я

    10 чэрвеня ў дзіцячай бібліятэцы № 8 да юбілею А.С. Пушкіна прайшла квэст-гульня па творчасці вялікага рускага паэта. Наведвальнікі прышкольных лагераў гімназіі № 5 і СШ № 23 падзяліліся на дзве каманды і спаборнічалі ў пошуках правільных адказаў. Заданняў было 10, за кожнае атрымлівалі фрагмент выказвання А.С. Пушкіна аб чытанні. Для гэтага трэба было адгадаць крыжаванкі, адшукаць канверты з чарговымі заданнямі ў томіках Пушкіна, сабраць з пазлаў вокладкі кніг паэта, размеркаваць правільна ілюстрацыі з твораў чатырох вядомых казачнікаў, адгадаць відэавіктарыну і з дзесяці сабраных фрагментаў першымі скласці і зачытаць выказванне Пушкіна «Чытанне – вось лепшае вучэнне. Ісці за думкамі вялікага чалавека – гэта навука самая займальная».

  • Вада – дар прыроды

    10 чэрвеня ў гарадской цэнтральнай бібліятэцы імя А. Макаёнка для дзяцей з прышкольнага лагера СШ № 37 быў праведзены ўрок эканоміі «Вада – каштоўны дар прыроды». Школьнікі даведаліся пра значэнне вады ў жыцці чалавека, пра тое, як трэба эканоміць і берагчы ваду. Як не дапусціць забруджвання вады, што рабіць, каб вада прыносіла толькі карысць? На гэтыя і іншыя пытанні адказы шукалі ўсе разам. Віктарына «Вада – гэта жыццё» замацавала атрыманыя веды. Прагляд мультфільма «Беражыце ваду» завяршыў мерапрыемства.

     
  • Вясёлыя Алімпійскі гульні

    10 чэрвеня ў аддзеле абслугоўвання дзяцей ГЦБ імя А. Макаёнка адбылася забаўляльна-пазнавальная гадзіна «Вясёлыя Алімпійскія гульні» для вучняў прышкольнага лагера СШ № 19. Школьнікі даведаліся пра зараджэнне алімпійскага руху і Алімпійскіх гульняў, як мірнага спаборніцтва з мэтай фізічнага ўдасканалення людзей усяго свету. Замацавалі веды аб сімвалах і рытуалах Алімпійскіх гульняў. І адгадалі загадкі аб летніх і зімовых відах спорту.


     
  • Прыгоды на востраве Чытання

    Бібліяквэст «Вас чакаюць прыгоды на востраве Чытання» правялі 7 чэрвеня ў бібліятэцы № 4 для наведвальнікаў прышкольнага лагера № 22. Маршрут літаратурнага квэста быў звязаны з сюжэтамі і героямі папулярнай кнігі. Кожная каманда атрымала маршрутны ліст з заданнямі. Неабходна было знайсці страчаныя рэчы літаратурных герояў, сабраць слова, разгадаць рэбус і знайсці ў фондзе патрэбныя кнігі, выкарыстоўваючы атрыманыя падказкі. Дзеці паспяхова справіліся з заданнямі, вынікам пошуку аказаліся раманы Джаан Роўлінг пра Гары Потэра.

     
  • Сябраваць з прыродай

    7 чэрвеня ў дзіцячай бібліятэцы № 6 у экалагічнае падарожжа «Я хачу сябраваць з прыродай» адправіліся атрады прышкольных лагераў СШ № 5, № 11 і гімназіі № 7. Займальнае завочнае падарожжа, прысвечанае 610-годдзю стварэння нацыянальнага парку «Белавежская пушча», прайшло па кутках некранутай прыроды: векавыя дрэвы, непраходныя балоты, непаўторныя лясныя пейзажы, разнастайнасць расліннага і жывёльнага свету. Дзеці пазнаёміліся з кніжнай выставай «Белавежскае дзіва».

     
  • Давайце жыць дружна!

    6 чэрвеня ў бібліятэцы № 9 для дзяцей з прышкольнага лагера гімназіі № 5 была праведзена гульнявая праграма «Давайце жыць дружна!», прымеркаваная да Міжнароднага дня сяброў. Дзеці высвятлялі, чым адрозніваюцца паняцці: сябар, прыяцель, таварыш, знаёмы, вызначылі правілы дружбы, гаварылі адзін аднаму добрыя словы. Паказалі сябе знаўцамі прыказак аб дружбе. Успомнілі літаратурных і мультыплікацыйных герояў, у якіх ёсць сябры, адгадвалі мелодыі дзіцячых песень пра сяброўства, а самую папулярную «Песню Чабурашкі» праспявалі хорам. Кожны ўдзельнічаў у гульнях «Накармі сябра», «Кніга – лепшы падарунак сябру». Хочацца верыць, што пасля мерапрыемства дзеці своечасова будуць прыходзіць на дапамогу таварышу, не будуць сварыцца.

  • Сам-насам з усімі

    7 чэрвеня супрацоўнікі гарадской цэнтральнай бібліятэкі імя А. Макаёнка правялі гадзіну інфармацыі «Сам-насам з усімі» ў яўрэйскім абшчынным доме «Менора». Прысутныя пазнаёміліся з насычанай падзеямі біяграфіяй Уладзіміра Познера – легендарнага журналіста, мысляра, аналітыка яўрэйскага паходжання. У канцы сустрэчы паглядзелі ўрывак з фільма «Яўрэйскае шчасце», створанага У. Познерам сумесна з тэлевядучым І. Ургантам.

     
  • Падарожжа па казках Пушкіна

    7 чэрвеня ў аддзеле абслугоўвання дзяцей ГЦБ імя А. Макаёнка для дзяцей, якія наведваюць прышкольны лагер СШ № 26, прайшла казачная віктарына да 220-годдзя А.С. Пушкіна «Падарожжа па казках А.С. Пушкіна». З дапамогай мультымедыйнай прэзентацыі дзеці пазнаёміліся з дзяцінствам пісьменніка – даведаліся пра бацькоў, бабулю Марыю Аляксееўну і няню Арыну Радзіонаўну, пра нелюбоў да матэматыкі і любоў да чытання, што такое дуэль і як загінуў Пушкін. Усе разам успомнілі казкі А.С. Пушкіна і з дапамогай віктарын «Ведаем казкі», «Адгадай казку», «Даскажы слоўца», «Шыфроўка» праверылі наколькі ўважліва іх чыталі. Напрыканцы сустрэчы дзеці выбралі для прагляду «Казку пра цара Салтана».

  • Дружба пачынаецца з усмешкі

    7 чэрвеня супрацоўнікі бібліятэкі № 5 правялі гульнявую праграму для другога атрада прышкольнага лагера гімназіі № 10. Гучалі песні і вершы аб дружбе. Хлопчыкі і дзяўчынкі называлі прыказкі і прымаўкі, расказвалі пра сваіх школьных таварышаў і чатырохногіх сяброў. Актыўна прымалі ўдзел у гульнях «Хто з кім сябруе», «Усё мы дзелім напалову», «Неразлучныя сябры», «Як жывеш?». У заключэнне паглядзелі мультфільм «Лета ката Леапольда».

     
  • З кнігай на лаўцы

    6 чэрвеня супрацоўнікі бібліятэкі № 7 арганізавалі кніжныя пасядзелкі на адкрытым паветры для выхаванцаў дзіцячага сада № 72 «З кніжкай на лаўцы». Дашкольнікі слухалі аповед пра прыгоды вясёлай кампаніі дзіўных чалавечкаў – Джынглікаў з кнігі Алега Роя «Спорт – лепшы сябар Бедакура». Даведаўшыся пра любімыя віды спорту жыхароў Джынглі-Сіці дзеці асвоілі рухомыя гульні.

     
  • Азбука эканоміі

    6 чэрвеня дзіцячую бібліятэку № 6 наведалі дзеці, якія адпачываюць у прышкольных лагерах СШ № 5, 11 і 13. З імі бібліятэкары гаварылі пра эканомію і беражлівасць. Школьнікі атрымалі інфармацыю аб тым, як берагчы ваду, цяпло, электрычнасць. З вялікім задавальненнем разгадвалі загадкі і рэбусы, успомнілі прыказкі аб беражлівасці, удзельнічалі ў пазнавальных конкурсах, у якіх перамаглі самыя эканомныя.


     
  • Дзень рускай культуры

    6 чэрвеня ў дзень нараджэння А.С. Пушкіна ў бібліятэцы № 10 прайшоў цыкл мерапрыемстваў, аб’яднаных агульнай тэмай – ішла гаворка пра рускую культуру. Дзяцей з прышкольных лагераў СШ № 33, 34, 40 сустракаў данскі казак, прадстаўнік рускай дыяспары А.І. Стацэнка, які пазнаёміў школьнікаў з традыцыямі рускай культуры і фальклорам. Наступнай была сустрэча з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, намеснікам старшыні Гродзенскага аддзялення Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Рускае таварыства» П.Я. Сямінскім, які чытаў свае вершы. Прымаў эстафету свята прадстаўнік Саюза ваенных маракоў г. Гродна, выкладчык кадэцкага класа СШ № 38 Палудзень І.Я., які пазнаёміў прысутных з паэзіяй ваенных маракоў расійскага флоту і прачытаў свае любімыя вершы А.С. Пушкіна. Таксама Ігар Яўгенавіч перадаў выставу дзіцячых малюнкаў пад назвай «Мой падарунак Сяргею», якая прыбыла з г. Пінска. Выстава прысвечана капітану другога рангу Сяргею Дудко, ураджэнцу г. Пінска, які знаходзіўся на судне атамнага падводнага крэйсера «К-141», затануўшага 12 жніўня 2000 года ў Баранцавым моры. Выстава стартуе 11 чэрвеня ў бібліятэцы № 10.

  • Літаратурны дворык

    Літаратурны летні дворык каля дзіцячай бібліятэкі № 8 сустракаў летнім сонечным днём 5 чэрвеня выхаванцаў прышкольнага лагера СШ № 23. Дзеці падзяліліся сваімі ўражаннямі аб першых днях летніх канікулаў. Літаратурная віктарына пра лета, агляд новых дзіцячых кніг і часопісаў, чытанне вясёлых гісторый стварылі добры настрой. Гульнявую праграму працягнулі ў чытальнай зале бібліятэкі.

     
  • Сонечны горад дзяцінства

    3 і 5 чэрвеня ў дзіцячай бібліятэцы № 8 для прышкольных лагераў гімназіі № 2, № 5 і СШ № 23 прайшло вясёлае свята, прысвечанае Міжнароднаму дню абароны дзяцей. Дзеці пазнаёмілася з гісторыяй свята, з «Канвенцыяй аб правах дзіцяці», з артыкуламі гэтага дакумента. Далей удзельнікаў мерапрыемства чакала забаўляльная праграма: рухомыя гульні, любімыя песні, танцы, чытанне вершаў, вясёлыя конкурсы і віктарыны. Юныя чытачы разыгралі міні-спектакль паводле казкі С. Казлова «Вожык у тумане», дзе ўмела прадэманстравалі артыстызм, гумар і знаходлівасць.

     
  • Шматколернае дзяцінства

    4 чэрвеня супрацоўнікі бібліятэкі № 5 правялі забаўляльна-гульнявую праграму «Шматколернасць шчаслівага дзяцінства» для прышкольнага лагера гімназіі № 10. Дзеці падзяліліся на дзве каманды і актыўна бралі ўдзел у розных конкурсах і віктарынах: «Васіліса Прамудрая», «Тэатральнае майстэрства», «Уплывовая нота», «Зразумей мяне без слоў» і інш. Усе ўдзельнікі праявілі не толькі веды, але і знаходлівасць.

     
  • Свет казак, рыфмаў, вершаў

    5 чэрвеня ў бібліятэцы № 2 для вучняў прышкольнага лагера СШ № 11 прайшла літаратурная віктарына «Свет казак, рыфмаў, вершаў», прысвечаная 220-годдзю з дня нараджэння Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна. Школьнікі дапоўнілі свае веды аб жыцці і творчасці пісьменніка, пагасцявалі ў кожнай з яго казак, сустрэўшыся з любімымі героямі. Адгадвалі, з якога твора фраза і чыталі на памяць вершы. У завяршэнне мерапрыемства паглядзелі і абмеркавалі «Казку аб залатым пеўніку».

  • Хто хоча стаць казачнікам?

    5 чэрвеня ўдзельнікамі гульнявой праграмы «Хто хоча стаць казачнікам» сталі дзеці з прышкольнага лагера СШ № 7 у бібліятэцы № 7. На працягу паўтары гадзіны спаборнічалі ў сіле, кемлівасці, спявалі, чыталі вершы, прыдумлялі казкі, развівалі артыстычныя здольнасці. Мерапрыемства выклікала жывы інтарэс ва ўсіх ўдзельнікаў.

  • У госці да лета

    5 чэрвеня ў бібліятэцы № 1 для выхаванцаў дзіцячага сада № 28 прайшла пазнавальна-гульнявая праграма «У госці да лета». Лета – самая любімая пара, калі можна шмат часу праводзіць не толькі на вуліцы, купацца і загараць, але і спазнаваць нешта новае. У бібліятэцы дзеці адправіліся ў падарожжа па летніх месяцах года. Дашкольнікі з энтузіязмам расказвалі, як яны праводзяць лета, агадвалі загадкі, удзельнічалі ў вясёлых конкурсах.

     
  • Бібліятэка і здароўе

    4 чэрвеня ў Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы імя А. Макаёнка прайшла чарговая сустрэча ў сямейным клубе «Здравушка». Інфармацыйна-забаўляльная праграма пачалася з запальнага выступлення віцэ-чэмпіёнаў Рэспублікі Беларусь па бальных танцах у катэгорыі «Дзеці» Яраміра Лявонава і Ангеліны Шах. Узбадзёрыўшыся, бацькі з дзецьмі акунуліся ў свет здароўя, правільнага харчавання і карысных звычак. Дзіцячы ўрач Вера Дзмітрыеўна Абухава надала асаблівую ўвагу пытанню збалансаванага харчавання. З дапамогай загадак і віктарын дзеці даведаліся ў якіх прадуктах жывуць вугляводы, што ядуць асілкі і якія ягады трэба есці, каб былі зоркія вочы.

  • Свет птушак

    5 чэрвеня ў аддзеле абслугоўвання дзяцей ГЦБ імя А. Макаёнка пабывалі вучні прышкольнага лагера СШ № 3. Для іх бібліятэкары правялі гульню-віктарыну «Дзівосны свет птушак». Дзеці даведаліся шмат новых фактаў пра птушак, спаборнічалі ў конкурсах «Ведай нашых», «Жывыя сінонімы», «Ажыўшыя літары», «Птушыны подыум». Школьнікі адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні віктарыны «Свет птушак». Напрыканцы мерапрыемства дзеці намалявалі пярнатых сяброў чалавека.

  • Маленькі прафесар

    Інфарміна «Маленькі прафесар» прайшла 4 чэрвеня ў бібліятэцы № 8. Серыя пазнавальных кніг «Маленькі прафесар» – праект выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» для дзяцей старэйшага дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту. Кожная кніга ў займальнай форме адкрывае дзецям дзівосны свет Беларусі: беларускія легенды, славутасці беларускіх гарадоў і вёсак, нацыянальную кухню, імёны знакамітых дзеячаў, сталіцу Беларусі, свет прыроды і многае іншае. Тут не толькі дзіця, але і дарослы знойдзе для сябе нешта цікавае. У мерапрыемстве бралі ўдзел дзеці з прышкольных лагераў гімназіі № 2 і сярэдняй школы № 23.

     


     
  • Пад парасонам дабра

    4 чэрвеня на пляцоўцы каля бібліятэкі № 10 адбылося свята «Пад адкрытым парасонам дабра». Дзеці з прышкольных лагераў СШ №№ 31, 34, 40 і гімназіі № 9 сустрэліся з фіксікамі – героямі аднайменнага мультсерыяла і аповесці Э. Успенскага «Гарантыйныя чалавечкі». Сімка і Нулік падрыхтавалі для школьнікаў гульні і эстафеты. Хлопчыкі і дзяўчынкі дапамагалі фіксікам шукаць страчаныя інструменты, гулялі ў «летнія снежкі», запускалі самалёты, дапамагалі Нуліку ставіць кнігі ў алфавітным парадку, танцавалі. У канцы свята намалявалі на асфальце вялікую паштоўку і атрымалі прызы ад фіксікаў.

     
  • Брошка ў стылі боха

     31 мая ў клубе «Гродзенская лялька» ў бібліятэцы № 3 адбыўся майстар-клас па вырабе брошкі ў стылі боха. Яго правяла Вера Юр’еўна Генюш. Спачатку яна распавяла ўдзельніцам мерапрыемства пра метад стварэння дэкупажа на тканіне, а затым прыступілі да вырабу брошкі. Выкарыстоўвалі пры гэтым лён, карункі, упрыгажэнні.

     
  • Чамучкіна паляна

    Гульнявая праграма «Чамучкіна паляна» прайшла 4 чэрвеня ў бібліятэцы № 4 для наведвальнікаў прышкольнага лагера СШ № 22. Дзеці бралі ўдзел у жартоўнай віктарыне «Кірмаш чароўных прадметаў». Гульня «Што? Дзе? Калі?» падарыла школьнікам шмат станоўчых эмоцый. Яны спаборнічалі ў веданні вершаў і казак, у разгадванні рэбусаў і загадак, вясёлых конкурсах і гульнях. Самыя актыўныя ўдзельнікі атрымалі прызы.

     
  • Мой дом

    4 чэрвеня ў аддзеле абслугоўвання дзяцей ГЦБ імя А. Макаёнка вучні прышкольнага лагера СШ № 37 гаварылі аб сямейных каштоўнасцях падчас гульнявой праграмы «Мой дом – мая крэпасць». Дзеці ўдзельнічалі ў конкурсах, падзяліўшыся на дзве каманды «Дружба» і «Вясёлка». Школьнікі адгадвалі загадкі і прыказкі, шарады, гулялі ў «дызайнераў». Напрыканцы мерапрыемства адбыўся бліц-турнір.

     
  • Каб лета было бяспечным

    Летнія канікулы – самы доўгачаканы час у школьнікаў. І для таго, каб ад канікулаў засталіся толькі добрыя ўражанні, 28 мая ў бібліятэцы № 10 для членаў клуба «Мазаіка» была праведзена гульнявая праграма «Бяспечнае лета». Дзеці шукалі выхад з цяжкіх, нечаканых сітуацый, успаміналі правілы паводзін на вадаёмах, у лесе, на дарозе, прынялі ўдзел у конкурсах «Сонейка чырвонае, прыгожае», «Я ведаю, што нельга!». За свае старанні і веды ўсе атрымалі салодкія прызы.

Дадатковая інфармацыя