Фільтр
  • Сон-трава

    29 красавіка адбылося пасяджэнне клуба «Флора» ў Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы імя А. Макаёнка «Сон-трава. Відавая разнастайнасць і класіфікацыя». Намеснік старшыні клуба Кавальчук М.С. распавяла пра гэту загадкавую і далікатную кветку з сямейства казяльцовых. Сон-трава мае не толькі некалькі назваў (прастрэл, ветрагонка). Чалавецтву на сённяшні дзень вядома больш за 30 яе гатункаў. Удзельнікі сустрэчы атрымалі парады па вырошчванні гэтай незвычайнай расліны.

  • Гаворым здароўю – так!

    29 красавіка ў дзіцячай бібліятэцы № 8 для навучэнцаў 3 класа гімназіі № 5 прайшла спартыўная медыя-гадзіна. Ажыўлена вялі размову пра здаровы лад жыцця, пра карысць рухомых гульняў як у памяшканні, так і на свежым паветры. Дзеці расказвалі пра віды спорту, якімі яны займаюцца, гулялі ў інтэлектуальныя гульні, інтэрактыўныя віктарыны і спортлато. У гульнявой праграме падзяліліся на дзве каманды і паспаборнічалі ў эстафетах: «Загартоўка» «Чарапахі», «Мядзведзі», «Сараканожка», «Змяя». Напрыканцы мерапрыемства зачыталі ўслых правілы здаровага ладу жыцця.

  • Велікоднае дрэва

    26 красавіка ў аддзеле абслугоўвання дзяцей ГЦБ імя А. Макаёнка адкрылася творчая майстэрня. Напярэдадні самага галоўнага хрысціянскага свята – Вялікадня – выхаванцы Дапаможнай школы № 1 г. Гродна ўпрыгожылі дрэўца велікоднымі яйкамі, зробленымі з цеста, а галінкі аплялі рознакаляровымі ніткамі. Гэтыя заняткі спадабаліся не толькі дзецям, але і іх мамам, і выхавальнікам. Цяпер велікоднае дрэўца ўпрыгожвае бібліятэку, а вынік сумеснай працы можа ўбачыць кожны жадаючы.

  • Велікодныя вырабы

    Конкурс пісанак і велікодных паштовак праходзіў у спецыяльнай бібліятэцы польскай літаратуры з 22 па 24 красавіка. Пераможцамі сталі чытачы бібліятэкі: Юлія Пракопік перамагла ў конкурсе пісанак, а Міхаіл Лукінскі, дзевяцікласнік адной з гарадскіх гімназій, у конкурсе велікодных паштовак. 

  • Сустрэчы ў Саюзе палякаў на Беларусі

    У красавіку ў Гродне адбылася сустрэча са старшынёй грамадскага аб’яднання «Саюз палякаў на Беларусі» Мечыславам Лысым. Падчас яго прыезду ў сімвалічнай пасадцы зялёных насаджэнняў каля дома Саюза палякаў у Гродне прынялі ўдзел старшыня праўлення Гродзенскага гарадскога аддзела грамадскай арганізацыі «Саюз палякаў на Беларусі» Казімір Знайдзінскі і бібліятэкар спецыяльнай бібліятэкі польскай літаратуры Марына Гайдзель.

  • Мужнасць і боль Чарнобыля

    26 красавіка ў бібліятэцы № 2 для вучняў 8 «А» класа СШ № 11 прайшла гадзіна памяці «Мужнасць і боль Чарнобыля». Бібліятэкары распавялі пра наступствы катастрофы, яе ўплыў на экалогію і здароўе людзей, пра гераізм ліквідатараў аварыі, паказалі тэматычны відэаролік. Прысутных узрушылі кадры горада Прыпяць, які стаў горадам-прывідам і наглядным прыкладам экалагічнай катастрофы. Абапіраючыся на кнігу Святланы Алексіевіч «Чарнобыльская малітва. Хроніка будучыні», растлумачылі, чаму аварыя на ЧАЭС была гуманітарнай катастрофай, і як яе ўспамінаюць сведкі. У заключэнне абмеркавалі, як жыць у свеце, які змяніўся пасля аварыі.

  • Званы Чарнобыля

    25 і 26 красавіка ў бібліятэцы № 5 праходзілі мерапрыемствы, прымеркаваныя да 33-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Для вучняў 7 «Б» і 5 «А» класаў СШ № 18 бібліятэкары падрыхтавалі паведамленне аб найбуйнейшай у гісторыі чалавецтва тэхнагеннай катастрофе і яе наступствах. Пра тое, што цяпер адбываецца ў зоне адчужэння, дзеці даведаліся з тэматычных відэаролікаў.

  • Сады Чарнобыля

    У Дзень чарнобыльскай трагедыі 26 красавіка супрацоўнікі аддзела маркетынгу ГЦБ імя А. Макаёнка пабывалі ў гарадской паліклініцы № 7 з фотавыставай «Эцюды» (аўтар – фотамастак, член Беларускага саюза дызайнераў Сяргей Курыла). Серыя фатаграфій стваралася ў вёсцы, цесна звязанай з гісторыяй глабальнай экалагічнай катастрофы. Трагедыя на фотаздымках паказана вельмі вобразна, размыта. Для гэтага выкарыстоўваўся адмысловы аб’ектыў – адналінзавы «манокль», які ў прынцыпе не робіць рэзкую карцінку. У гэтым ёсць адмысловая ідэя аўтара: паказаць, што прайшоў час, і трагедыя ўспрымаецца як сон. Фотавыстава выклікала жывы водгук і ўспаміны як у супрацоўнікаў паліклінікі, так і ў пацыентаў, якія прыйшлі ў гэты дзень на прыём.

  • Доўгае рэха Чарнобыля

    Пра тое, што такое атам і які далікатны навакольны свет, гаварылі з вучнямі 4-х класаў гімназіі № 5 25 і 26 красавіка ў дзіцячай бібліятэцы № 8. Многія не чулі пра трагедыю на Чарнобыльскай АЭС і электронная прэзентацыя «Чарнобыль: ведаць і памятаць» наглядна прадэманстравала гісторыю катастрофы. У відэасюжэтах дзеці ўбачылі гераізм і мужнасць пажарных пры ліквідацыі аварыі, якія першымі ўвайшлі ў агонь і коштам свайго жыцця выратавалі жыццё мноства людзей, даведаліся пра абарону для энергаблока, які выбухнуў і быў закрыты спецыяльным трывалым саркафагам. Новым для іх было паняцце «зона адчужэння», дзеці паглядзелі, як цяпер там жывуць людзі, якіх называюць «самасёламі», а параўнальны паказ горада Прыпяць да і пасля катастрофы аказаў на ўсіх незгладжальнае ўражанне. У памяць аб ахвярах Чарнобыльскай катастрофы, дзеля будучыні на планеце, вучні зрабілі папяровых жураўлікаў – міжнародны сімвал арыгамі.

  • Зазірнула ў госці казка

    26 красавіка ў аддзеле абслугоўвання дзяцей ГЦБ імя А. Макаёнка вучні СШ № 6 бралі ўдзел у літаратурным падарожжы «Зазірнула ў госці казка». Дзеці пазнаёміліся з творчасцю беларускага пісьменніка Уладзіміра Мазго, якому ў сакавіку споўнілася 60 гадоў. Трэцякласнікі паслухалі і самі чыталі вершы аўтара, адказвалі на пытанні віктарыны «Загадкавая азбука», разгадвалі шарады пісьменніка, крыжаванку па яго вершах і загадках. У канцы мерапрыемства бібліятэкар прачытала для дзяцей урывак з кнігі У. Мазго «Прыгоды марахода».

  • Дарогай у Ізумрудны горад

    17 і 24 красавіка вучні 4 «А» і 4 «Д» класа гімназіі № 5 у бібліятэцы № 9 разам з героямі казкі А.М. Волкава прайшлі «Дарогай у Ізумрудны горад». Дзеці пазнаёміліся з цікавай біяграфіяй пісьменніка, даведаліся, чаму Аляксандр Мяленцьевіч спачатку не хацеў пісаць працяг сваёй кнігі. Віктарыны «Пазнай героя», «Хто гэта гаворыць?», крыжаванка «Адгадай слова» дапамаглі ўспомніць прыгоды Элі і яе сяброў.

  • Вялікі комік ХХ стагоддзя

    Гадзіна мастацтва «Вялікі комік ХХ стагоддзя», прысвечаная 105-годдзю з дня нараджэння Луі дэ Фюнэса, прайшла 25 красавіка ў бібліятэцы № 4 на пасяджэнні клуба «Калейдаскоп». Луі дэ Фюнэс – знакаміты французскі камічны акцёр, сцэнарыст, рэжысёр. Яго любяць за серыялы пра Фантамаса і пра жандара Крушо, за фільмы «Замарожаны», «Чалавек-аркестр» і многія іншыя. Урыўкі з фільмаў з удзелам Луі дэ Фюнэса нагадалі пра яго выдатныя акцёрскія работы. А прэзентацыя пазнаёміла са шматлікімі фактамі з жыцця лепшага коміка другой паловы XX стагоддзя.

  • Капітан Боршч і іншыя кніжныя героі

    25 красавіка ў аддзеле абслугоўвання дзяцей ГЦБ імя А. Макаёнка прайшла прэм’ера кнігі А. Анісімавай і І. Папаратнай «Капітан Боршч». Вучні 1 «А» класа СШ № 6 пазнаёміліся з аўтарам кнігі А. Анісімавай, з гісторыяй з’яўлення капітана Баршча і яго прыгодамі. Даведаліся пра тое, што ілюстратарам твора з’яўляецца жыхарка Гродна мастак Іна Папаратная, якая прыдумала вобраз вясёлага і добрага капітана Баршча, а калі абдумвала, якім павінен быць горад, дзе жыве капітан, то намалявала гістарычную цэнтральную вуліцу горада Гродна. Перад знаёмствам з кнігай першакласнікі пачулі гукі марскіх хваль і крыкі чаек, настроіліся на тэму плавання і прыгод. Плаванне аказалася вельмі цікавым: дзеці дапамагалі капітану Баршчу запраўляць яхту правільным баршчом, падбіраць яму новы світар, штаны і туфлі, карміць чаек катлетным баршчом, паспрачацца, што лепш – боршч або халаднік, сустрэцца з піратам Баршчавіком, пабываць у розных краінах і вярнуцца з падарожжа дадому.

  • Чарнобыль баліць, папярэджвае, вучыць

    24 красавіка ў бібліятэцы № 1 прайшоў відэалекторый «Чарнобыль баліць, папярэджвае, вучыць» для навучэнцаў медыцынскага каледжа. Мерапрыемства суправаджалася паказам відэаматэрыялаў «Чарнобыль: 2019», «Праўдзівы аповед ліквідатара аварыі на ЧАЭС», «Як радыяцыя ўплывае на чалавека».

  • Пра ўсё на свеце

    З 15 па 24 красавіка вучні першых класаў гімназіі № 5 прыходзілі ў бібліятэку № 9, каб прыняць удзел у літаратурнай віктарыне «Пра ўсё на свеце», прысвечанай творчасці Самуіла Якаўлевіча Маршака. Першакласнікі пазнаёміліся з творчасцю вядомага дзіцячага аўтара, успомнілі яго творы. Яны адгадвалі «Загадкі Маршака», выконвалі заданні «Адгадай літару», «Даскажы слова», «Разгадай крыжаванку». Па прадметах з «Чароўнага куфэрка» адгадвалі герояў твораў Маршака. У завяршэнне мерапрыемства дзеці гулялі ў «Кошкі-мышкі».

  • Легенда, быль, надзея

    24 красавіка ў гарадской цэнтральнай бібліятэцы імя А. Макаёнка для навучэнцаў політэхнічнага каледжа адбылася гадзіна-рэквіем «Чарнобыль: легенда, быль, надзея». Студэнтам расказалі пра самую буйную тэхнагенную катастрофу ў галіне атамнай энергетыкі. Мерапрыемства суправаджалася электроннай прэзентацыяй і фільмам «Вечнае рэха Чарнобыля...». У дадатак быў зроблены бібліяграфічны агляд матэрыялаў кніжнай выставы «Чарнобыль у памяці і кнігах». Хвілінай маўчання прысутныя ўшанавалі памяць загінуўшых герояў-ліквідатараў аварыі на ЧАЭС.

  • Гарэза Кузька

    22 і 24 красавіка ў дзіцячай бібліятэцы № 7 правялі казачную віктарыну «Гарэза Кузька», прысвечаную 90-годдзю дзіцячай пісьменніцы і мастачкі Таццяны Аляксандравай. Вучні 2 «Г» і 2 «А» класа даведаліся пра яе дзяцінства, нялёгкае юнацтва ў эвакуацыі, пачулі гісторыю «выяўлення» дамавіка Кузькі. «Што ў казках робяць, калі прыходзіць госць, перш чым задаюць яму пытанні?», «А больш за ўсё на свеце Кузька не любіў ... Што?», «Што ў Кузькі ў куфэрку?» – на гэтыя і іншыя пытанні школьнікі адказалі без праблем, пазнаёміўшыся з кнігамі і паглядзеўшы мультфільм «Дамавік Кузька».

  • Сакрэты магнолій

    22 красавіка ў гарадской цэнтральнай бібліятэцы імя А. Макаёнка адбылося чарговае пасяджэнне клуба «Флора» «Магноліі: агляд гатункаў. Сакрэты паспяховага росту». Шмат карыснай інфармацыі атрымалі прысутныя аб раскошнай і вытанчанай магноліі. Ранняй вясной па прыгажосці цвіцення з ёй можа пасупернічаць, мабыць, толькі сакура. Аказваецца, што магнолія не проста бескарыснае ўпрыгожванне саду. Яна можа выкарыстоўвацца з цалкам практычнай мэтай: яе суквецці ядомыя! Падчас гутаркі ўдзельнікі клуба атрымалі парады аб тым, якія віды, гібрыды і гатункі магноліі могуць вытрымаць наша надвор’е, і што трэба рабіць для таго, каб вясной яна пакрылася пышнымі кветкамі.

  • Чарнобыль. Знікненне ў разрэзе

    Праект «Чарнобыль. Знікненне ў разрэзе» фотамастака Сяргея Курылы аб зоне адчужэння прадставілі 23 красавіка ў гарадской бібліятэцы № 6. Гродзенскі фатограф Сяргей Курыла цягам трох гадоў ездзіў у зону адчужэння – Брагінскі раён Гомельскай вобласці. Вынікі гэтых паездак ляглі ў аснову выставы, якую можна ўбачыць з 23 красавіка і на працягу месяца.  Акцэнт зроблены на графічнай фатаграфіі, дзе ў рэпартажным стылі адлюстраваны людзі і дамы, партрэты і пейзажы, якія перадаюць атмасферу тых мясцін. Амаль 70 фатаграфій – гэта не ілюстрацыя праблемнай мясцовасці. Гэта спроба філасофскага пераасэнсавання жыцця і смерці, чалавека і зямлі. Спроба аўтара дастукацца да кожнага з нас. На цырымоніі адкрыцця фотавыставы сваімі пачуццямі, успамінамі і асабістымі перажываннямі ў сувязі з найвялікшай тэхнагеннай катастрофай падзяліліся госці – дацэнт, загадчык кафедры дызайна ГрДзу імя Янкі Купалы, член Беларускага саюза мастакоў Антон Ляшчынскі, дырэктар Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы г. Гродна Марыя Камарова, уладальнік прыватнага музея гарадскога побыту і гісторыі Гродна Януш Паруліс. Глыбокаму эмацыйнаму ўспрыманню спрыяла выступленне педагогаў і навучэнцаў дзіцячай музычнай школы мастацтваў імя Ю.В. Семянякі № 1 г. Гродна.

  • Экалагічны серпанцін

    23 красавіка ў гарадской цэнтральнай бібліятэцы імя А. Макаёнка для юных следапытаў СШ № 6 прайшла пазнавальная гадзіна «Экалагічны серпанцін». Школьнікам распавялі пра экалагічны стан зямлі, з дапамогай слайдаў паказалі фактары, якія адмоўна ўплываюць на экалогію. Далей дзеці падзяліліся на каманды, выбралі арыгінальныя назвы «Разумныя кузуркі», «Светлячкі», «Эка-чалавечкі» і адправіліся ў экападарожжа. Разгадваць складаныя інтэлектуальныя заданні і галаваломкі пяцікласнікам прыйшлося на станцыі «ЭКА-Лагічная». Свае выдатныя веды дзеці праявілі, адгадваючы загадкі пра раслінны і жывёльны свет на станцыі «Лясныя загадкі». Адпачывалі і глядзелі відэаролікі на станцыі «Экалагічная кіназала». У канцы мерапрыемства ўсе каманды атрымалі ў падарунак экалістоўкі, якія заклікаюць не забруджваць навакольную прыроду.

  • Казка пра Кропельку

    22 красавіка ў бібліятэцы № 9 прайшла пазнавальная гадзіна «Падарожжа кропелькі». Вучні 1 «Г» класа СШ № 7 даведаліся, адкуль бярэцца снег або дождж. Куды знікае летам вада ў ручаях? Што такое кругазварот вады ў прыродзе? Адказы на гэтыя пытанні школьнікі атрымалі падчас гучнага чытання казкі Марыі Шкурынай «Казка пра Кропельку». Затым яны пабывалі ў навукова-даследчай лабараторыі і ўбачылі доследы з вадой. Гэта дапамагло школьнікам пазнаёміцца з яе ўласцівасцямі. Вясёлая рухомая гульня «Вада – не вада» завяршыла мерапрыемства.

  • Светлы Вялікдзень


    Пра галоўнае свята хрысціян 18 красавіка даведаліся вучні 2 «В» класа СШ № 7 падчас пазнавальнай гадзіны «Светлы Вялікдзень» у дзіцячай бібліятэцы № 7. Школьнікі пазнаёміліся з гісторыяй святкавання і велікоднымі традыцыямі, выказваліся, чаму так важны гэты дзень для вернікаў. Майстар-клас па вырабе велікоднай падстаўкі для яек стаў карысным творчым завяршэннем мерапрыемства.

     
  • Званы Чарнобыля гучаць у нашых сэрцах-2

    18 красавіка, напярэдадні 33-й гадавіны з дня аварыі на ЧАЭС супрацоўнікі гарадской бібліятэкі № 2 распавялі пра найбуйнейшую тэхнагенную катастрофу ў гісторыі атамнай энергетыкі падчас выязнога мерапрыемства для спецыялістаў ААТ «БелТАПАЗ» «Званы Чарнобыля гучаць у нашых сэрцах». Спецыяльна да гэтай сумнай даты бібліятэкары падрыхтавалі пранізлівы відэаролік пра горад-прывід Прыпяць. У выступе закранулі не толькі гістарычныя факты, лічбы, але і распавялі пра тое, як тэма аварыі адлюстравана ў сучасным жывапісе, літаратуры і кіно. Абмеркаванне тых трагічных падзей працягнулася і пасля мерапрыемства.

  • Гаджэты: за і супраць

    Сёння падлеткі лепш за дарослых карыстаюцца смартфонамі, планшэтамі і камп’ютарамі. На жаль, гаджэты для многіх з іх становяцца адзіным захапленнем. 18 красавіка ў бібліятэцы № 9 адбылася інфармацыйная гадзіна «Сучасныя гаджэты: за і супраць». Валеолаг І.В. Копач і псіхолаг Н.Р. Шаманкова, прадстаўнікі аддзела грамадскага здароўя Гродзенскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, распавялі навучэнцам каледжа тэхнікі, тэхналогій і дызайну аб тым, якую шкоду здароўю можа нанесці няправільнае і празмернае выкарыстанне сучасных гаджэтаў, што такое інтэрнэт-залежнасць. Яны далі простыя і даступныя рэкамендацыі па бяспечным выкарыстанні гаджэтаў у паўсядзённым жыцці. У канцы мерапрыемства студэнты апрабавалі на сабе нескладаны комплекс практыкаванняў «Займальная гімнастыка», каб зняць стомленасць з вачэй і палепшыць зрок.

     
  • Усё пра космас

    18 красавіка ў бібліятэцы № 1 прайшла віктарына «Усё пра космас» з 6 «В» класам СШ № 18. Юныя чытачы адправіліся «пакараць» космас. Перш за ўсё, яны высветлілі, што ён бязмежны і неверагодна прыгожы. Знаёмства з Сонечнай сістэмай уключала ў сябе вывучэнне новых фактаў пра бліжэйшую да нас зорку Сонца, пра спадарожнік Зямлі Месяц і планеты Сонечнай сістэмы. Затым бібліятэкар расказала чытачам пра тое, як чалавек асвойваў касмічную прастору. Аповед дапаўняўся электроннай прэзентацыяй пра космас. Падлеткі пагрузіліся ў таямнічы свет космасу: пазнаёміліся з людзьмі, дзякуючы якім чалавек ажыццявіў сваю запаветную мару паляцець у космас; вызначылі, якімі якасцямі характару павінен валодаць касманаўт. Падарожнікам спатрэбіліся не толькі сіла і спрыт, але і веды і кемлівасць, каб адказваць на пытанні касмічнай віктарыны і адгадваць касмічныя загадкі. Самым актыўным удзельнікам былі ўручаны прызы. Завяршылася падарожжа праглядам відэа «Навошта Белка і Стрэлка ляталі ў космас».

     
  • Вечны цуд – кніга

    18 красавіка ў аддзеле абслугоўвання дзяцей ГЦБ імя А. Макаёнка пабывалі вучні 2 «А» класа СШ № 6. Падчас гістарычнага падарожжа «Вечны цуд – кніга» дзеці прайшлі шлях ад з’яўлення і развіцця пісьменства да сучаснай кнігі. Даведаліся пра вузельчыкавае пісьмо кіпу і вампум, гліняныя таблічкі, папірус і пергаментыя кнігі, пра вынаходніцтва паперы і кнігадрукавання. Успомнілі сучасныя носьбіты інфармацыі. Затым замацавалі матэрыял, адказваючы на пытанні віктарыны «Гісторыя кнігі і іншыя носьбіты інфармацыі». У канцы мерапрыемства пазнаёміліся з энцыклапедыямі, 3D, музычнымі кнігамі і кнігамі, якія гавораць з фонду бібліятэкі. Спадабаўся дзецям мультфільм «Фантастычныя кнігі містэра Морыса, якія лятаюць».

     
  • Кузня гарадзенскіх славутасцяў

    17 красавіка адбылася краязнаўчая гульня «Кузня гарадзенскіх славутасцяў» у адкрытым інтэлектуальным клубе «Паходня ісціны» Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэкі імя А. Макаёнка. Імпрэза была прымеркавана да 185-годдзя Гродзенскай губернскай мужчынскай гімназіі. Напачатку старшыня клуба, знакаміты гарадзенскі краязнаўца Алесь Пятровіч Госцеў распавёў пра гісторыю стварэння гімназіі, архітэктурныя асаблівасці будынка, сузор’е знакамітых выкладчыкаў і выпускнікоў. Далей пачалася напружаная барацьба падчас краязнаўчай гульні «Кузня гарадзенскіх славутасцяў», у якой спаборнічалі навучэнцы гандлёвага і політэхнічнага каледжаў, гімназіі № 3, СШ № 15, 20. Гульня была падрыхтавана па форме «Дзе логіка?», якую бліскуча правёў намеснік старшыні клуба, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы Віталь Рыгоравіч Карнялюк. Заданні былі няпростыя, спаборніцтва – нялёгкае. Заслужаную перамогу атрымала каманда вучняў СШ № 20.

  • Там, дзе птушкі спяваюць

    12, 13 і 17 красавіка ў бібліятэцы № 7 для вучняў 4 класаў СШ № 7 і СШ № 22 правялі экалагічнае падарожжа «Там, дзе птушкі спяваюць». Школьнікі пазнаёміліся з гісторыяй дня птушак, які традыцыйна адзначаецца 1 красавіка. З дапамогай электроннай прэзентацыі «Цікавыя факты пра птушак» пашырылі прадстаўленне пра свет птушак. Заключным этапам падарожжа стала віктарына «У свеце птушак», у якой школьнікі замацавалі атрыманыя веды.


     
  • Жаночы голас паэзіі

    17 красавіка ў бібліятэцы № 1 чарговую сустрэчу правёў клуб «Сябрына». Пагаварыць пра важнае, падзяліцца сваёй творчасцю была запрошана маладая паэтка Алена Марынец. У эмацыйнай аўтарскай манеры былі выкананы вершы пра каханне, пра сэнс жыцця, радасць быцця, пра эмоцыі, што мітусяцца і змяняюць адна адну, пра зменлівасць навакольнага свету, пра Бога ў душы кожнага з нас. Прысутныя пачулі песні на словы паэткі і паглядзелі відэакліпы, таксама мелі магчымасць задаць пытанні, пагаварыць пра важнае: пра родную мову, пра сучасную моладзь, якую Алена Пятроўна, як педагог, ведае не па чутках. У чарговы раз сустрэча з творчай асобай падарыла яркія эмоцыі, дазволіла атрымаць асалоду ад гукаў роднай мовы, дакрануцца да прыгажосці паэтычнага слова.

  • Захаваем нашу гістарычную радзіму

    Дэвізам Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін, які адзначаецца ў свеце штогод 18 красавіка, сталі словы «Захаваем нашу гістарычную радзіму». Гэты Дзень, таксама вядомы як Дзень Сусветнай спадчыны, устаноўлены ў 1982 годзе Асамблеяй Міжнароднага савета па пытаннях аховы помнікаў і славутых мясцін (ICOMOS), створанай пры ЮНЕСКА. У бібліятэках Гродна арганізаваны шэраг мерапрыемстваў да гэтай даты. Напрыклад, у аддзеле абслугоўвання дзяцей ГЦБ імя А. Макаёнка, пачынаючы з 15 красавіка дзейнічае выстава «Гісторыя, якую трэба захоўваць». На ёй размешчаны папяровыя макеты вядомых беларускіх архітэктурных помнікаў і кнігі, у якіх можна падрабязна прачытаць пра тую ці іншую «жамчужыну» беларускага дойлідства, у тым ліку і пра замкі Гродзеншчыны.

  • Іх імёнамі названы вуліцы Гродна

     16 і 17 красавіка ў дзіцячай бібліятэцы № 6 у краязнаўчае падарожжа адправіліся вучні 3-4-х класаў СШ № 11. Мы жывём у горадзе з багатым гістарычным мінулым, якое ахоплівае велізарны часовы пласт, і па праву ганарымся яго гісторыяй. У ёй адлюстраваны лёс легендарных землякоў, якія ўнеслі вялікі ўклад у летапіс роднага краю. Іх імёны назаўсёды застануцца ў назвах вуліц і завулкаў. Школьнікі даведаліся пра тых, чые імёны носяць вуліцы Гродна: удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны М. Белуша, генерала арміі Д. Карбышава і Р. Захарава і інш.

     
  • Па старонках перыёдыкі

    17 красавіка супрацоўнікі гарадской цэнтральнай бібліятэкі імя А. Макаёнка правялі Дзень перыёдыкі, які пазнаёміў навучэнцаў політэхнічнага каледжа з інфармацыйнымі рэсурсамі бібліятэкі. З дапамогай электроннай прэзентацыі «Гісторыя з’яўлення газет і часопісаў» бібліятэкары расказалі маладым людзям аб гісторыі ўзнікнення перыядычных выданняў у свеце, Расіі і Беларусі. Выстава-падарожжа «Калейдаскоп падзей, гісторый і адкрыццяў» і бібліяграфічны агляд далі ўяўленне аб выпісаных бібліятэкай часопісах і газетах. Праведзенае анкетаванне «Перыёдыка: ваша меркаванне чытач» падкажа бібліятэкарам, якія выданні для моладзі неабходна выпісаць на будучы год. У падарунак кожны навучэнец атрымаў памятку «Як чытаць газету і часопіс».

  • Свет прыроды ў літаратуры

    У форме літаратурнага дайджэста прайшлі 16 красавіка чарговыя заняткі клуба «Чытайка» ў бібліятэцы № 7. На прыкладзе твораў Я. Пермяка, М. Прышвіна, Г. Скрабіцкага, Ю. Дзмітрыева, В. Танасійчука і інш. дзеці ўбачылі адрозненне мастацкіх і навукова-папулярных тэкстаў; пазнаёміліся з новымі для іх паняццямі «пісьменнік-натураліст» і «пісьменнік-анімаліст». Размова суправаджалася мультымедыйнай прэзентацыяй і выставай кніг па тэме. Заняткі спрыялі развіццю чулых, трапяткіх і беражлівых адносін да прыроды.

     
  • Цуды на лясной сцяжынцы

    16 красавіка ў дзіцячай бібліятэцы № 6 прайшло чарговае пасяджэнне клуба «Пралеска» «Цуды на лясной сцяжынцы». Здзейсніўшы завочнае падарожжа па лясных сцежках, члены клуба пазнаёміліся з правіламі аховы прыроды, даведаліся, што расце ў лесе і хто жыве ў лесе. Падрыхтаваўшы дамашняе заданне, школьнікі прачыталі вершы пра жыхароў лесу, загадалі загадкі. Абмяркоўвалі надзённую тэму «Чым небяспечнае непрыбранае турыстамі смецце», дзеці вырашылі ў далейшым прымаць удзел у ахове прыроды.

  • Званы Чарнобыля гучаць у нашых сэрцах

    Пра найбуйнейшую тэхнагенную катастрофу ў гісторыі атамнай энергетыкі ішла размова 16 красавіка падчас выязнога мерапрыемства ў УАЗ «Гарадская паліклініка № 7». Гадзіну памяці «Званы Чарнобыля гучаць у нашых сэрцах» правялі для медыцынскіх работнікаў супрацоўнікі бібліятэкі № 2. Да 33-й гадавіны з дня аварыі на ЧАЭС бібліятэкары падрыхтавалі пранізлівы відэаролік пра горад-прывід Прыпяць, які нікога ў зале не пакінуў абыякавым. У выступе закранулі не толькі гістарычныя факты, лічбы, але і распавялі, як тэма аварыі адлюстравана ў сучасным мастацтве і літаратуры.

     
  • Велікодны заяц

    13 красавіка ў клубе «Мандарынкі» ў бібліятэцы № 3 адбыўся майстар-клас па вырабе велікоднага зайца ад Зузанны Дзікевіч. Заяц – велікодны сімвал у культуры некаторых краін Заходняй Еўропы, Канады і ЗША. Усе цацкі былі зроблены па адной выкрайцы, але атрымаліся вельмі розныя і душэўныя.

  • Заапарк у гасцях у бібліятэкі-2

    16 красавіка ў дзіцячай бібліятэцы № 5 адбылася сустрэча выхаванцаў дзіцячага сада № 28 з малодшым навуковым супрацоўнікам Гродзенскага заалагічнага парка Т.М. Саўчук. Дзеці з вялікім задавальненнем паслухалі аповед пра гісторыю стварэння Гродзенскага заапарка, паўдзельнічалі ў заалагічнай віктарыне, адгадалі загадкі пра жывёл. Захапленне выклікала знаёмства з хамячком Боркам і марской свінкай Дуськай. У канцы сустрэчы малышы атрымалі запрашэнне наведаць заапарк і акунуцца ў чароўны свет фаўны.

     
  • Між зорак і галактык

    15 красавіка ў дзіцячай бібліятэцы № 7 «пакаралі» космас вучні 3 «Г» класа СШ № 7. Інфарміна «Між зорак і галактык» перанесла школьнікаў у 1961 год, калі ў космас адправіўся першы касманаўт Юрый Гагарын. Дзеці даведаліся аб касмічных ракетах, аб зорках і планетах Сонечнай сістэмы. Удзельнічалі ў конкурсах і віктарыне: «будавалі» ракету і вынаходзілі скафандр з пазлаў, разгадвалі крыжаванку. Перамаглі ў выніку новыя веды, атрыманыя дзецьмі.

     
  • У госці да Карнея Чукоўскага

    15 красавіка ў бібліятэцы № 7 для вучняў 1 «Г» СШ № 7 прайшоў урок літаратурнага чытання «У госці да Карнея Чукоўскага». Школьнікі з цікавасцю слухалі пра нялёгкі лёс К. Чукоўскага, вымушанага з малых гадоў працаваць і займацца самаадукацыяй, пазнаёміліся з творчасцю паэта, пісьменніка, перакладчыка і літаратуразнаўцы. Хлопчыкі і дзяўчынкі з энтузіязмам адказалі на пытанні віктарыны па казцы «Муха-Цакатуха» і з задавальненнем сталі артыстамі ў аднайменнай пастаноўцы бібліятэчнага тэатра.

     
  • Навакольнае асяроддзе і дзеці

    13 красавіка ў гарадской цэнтральнай бібліятэцы імя А. Макаёнка прайшло чарговае пасяджэнне сямейнага клуба «Здравушка» на тэму «Навакольнае асяроддзе і здароўе дзяцей». На сустрэчу была запрошана ўрач-педыятр В.Д. Абухава. У ходзе гутаркі бацькі даведаліся пра тое, што здароўе дзяцей залежыць у большай ступені ад сацыяльна-экалагічных умоў. Вера Дзмітрыеўна дала практычныя парады аб рацыянальным харчаванні, аб мерах папярэджання прастудных захворванняў, аб загартоўванні, распавяла, як правільна скласці рэжым дня. Замацаваць атрыманыя веды бацькі змаглі дзякуючы відэаролікам «Здароўе нашых дзяцей» і «Няма нічога карысней» пра карысць вітамінаў. Дзеці з радасцю паўдзельнічалі ў адгадванні загадак, гульнях-віктарынах, падабраных спецыяльна па тэматыцы здаровага ладу жыцця.

     
  • Нататкі натураліста

    12 красавіка ў бібліятэцы № 5 сабраліся ўдзельнікі клуба «Ѕuрегдзеткі», каб разгадаць «Птушыныя сакрэты». Чарговае пасяджэнне клуба было прысвечана менавіта ім – птушкам. Каманды «Жураўлі» і «Салаўі» спаборнічалі ў конкурсах «Што за птушка? Адгадай!», «Птушыная размова», «Народныя прыкметы», «Птушыныя прафесіі», «Ці праўда гэта?..» і інш. Скончылася мерапрыемства праглядам відэароліка пра самых прыгожых птушак свету.

     
     
  • Няхай жыве дабрыня!

    12 красавіка вучні 1 «В» класа школы № 6 пабывалі ў аддзеле абслугоўвання дзяцей ГЦБ імя А. Макаёнка. Сустрэча ў бібліятэцы была прысвечана добрым словам і ўчынкам. Пра тое, як важна ў наш час хоць трохі старацца быць лепшым, хлопчыкам і дзяўчынкам распавялі бібліятэкары з дапамогай персанажаў казак і мульцікаў. У канцы сустрэчы паглядзелі мультфільм «Проста так» пра тое, як лёгка рабіць дабро ад чыстага сэрца.

     
  • Здароўе ў кожны дом

    Кожны чалавек непакоіцца пра сваё здароўе і здароўе родных, таму медыкі частыя госці клуба «Званы госць». 11 красавіка на пасяджэнне клуба ў бібліятэку № 9 былі запрошаны прадстаўнік кампаніі «Нуга Бест» Л.В. Сарасек і намеснік начальніка ўпраўлення лабараторных даследаванняў рэчыўных доказаў біялагічнага характару Упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці С.С. Мізянкова.
     

    Людміла Віктараўна распавяла пра лячэбна-прафілактычнае абсталяванне кампаніі, аснову якога складае турманіевая біякераміка, і пра лячэбныя працэдуры. Многія з задавальненнем апрабавалі біямасажор для ступняў і каленяў. Святлана Сяргееўна пазнаёміла членаў клуба з асаблівасцямі працы судовых медыкаў і экспертызамі, якія яны праводзяць. Задавалі шмат пытанняў пра генетычныя экспертызы і экспертызы па выяўленні хімічнага складу нырачных камянёў. Увагу прысутных прыцягнула калекцыя камянёў, сабраная лабараторыяй.

  • Вялікі іспанскі мастак

    Гадзіна мастацтва, прысвечаная 420-годдзю іспанскага мастака Дыега Веласкеса, прайшла 11 красавіка ў бібліятэцы № 4 на пасяджэнні клуба «Кнігалюб». Мультымедыйная прэзентацыя «Дыега Радрыгес дэ Сільва Веласкес» пазнаёміла з творчасцю аднаго з найвялікшых рэалістаў еўрапейскага мастацтва. Іспанскі двор і арыстакратыя ажылі ў яго партрэтах. Дакументальны фільм «Мост над безданню» распавёў пра знакамітую карціну «Меніны», дзе аўтар фільма прапануе нечаканую канцэпцыю чытання палатна.

     
  • Пісьменнікі Гродна

    3 красавіка ў бібліятэцы № 10 адбылася чарговая сустрэча ў літаратурным клубе «Цені Пегаса». Увага ўдзельнікаў была прыкавана да творчасці кіраўніка літаб’яднання «Надзея» паэткі Святланы Глямбоцкай. У музычна-паэтычнай гасцёўні гучала добразычлівае прысвячэнне аўтару ад калег па пяру, і жартоўныя ноткі ў парадыйных творах на вершы паэткі, і тэатральнае прадстаўленне з удзелам старшыні клуба Пятра Сямінскага і супрацоўнікаў бібліятэкі. Выступалі папулярныя пісьменнікі Дзмітрый Радзіончык, Ігар Субоцін, Рыгор Гармаш, Лілія Шалешка, Наталля Гарбачова і інш. Сваёй творчай біяграфіяй, а таксама вершамі шчодра дзялілася і сама Святлана Глямбоцкая. Удалым дадаткам да паэтычных выступленняў сталі музычныя нумары ад вакальных ансамбляў «Івушкі», «Валошкі» і джаз-бэнда «Сучасны гармонік» пад кіраваннем Івана Шчурко.

     
  • Правілы здароўя

    8 красавіка ў бібліятэцы № 1 гаварылі аб правілах здароўя. Урач-валеолаг Гродзенскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Валкуновіч Л.М. пазнаёміла вучняў 7 «Б» класа СШ № 18 з правіламі асабістай гігіены. Людміла Міхайлаўна расказала, як правільна даглядаць за целам, валасамі. У займальнай форме валеолаг пастаралася данесці да падлеткаў важныя правілы здаровага ладу жыцця: выкананне рэжыму дня, заняткі спортам, правільнае харчаванне. Цікавасць выклікаў відэаролік «7 правілаў асабістай гігіены, якія мы парушаем», які быў паказаны падчас мерапрыемства.

     

     
  • Праз церні – да зорак

     8 красавіка, напярэдадні Дня касманаўтыкі, у дзіцячай бібліятэцы № 8 вучні 3 класа гімназіі № 5 пабывалі ў займальным падарожжы ў далёкі космас, падчас якога маленькія слухачы даведаліся пра Млечны шлях, Сонечную сістэму і дзевяць планет, чацвёртая з якіх у адносінах да Сонца – Зямля. Дзеці даведаліся шмат новага пра космас: пра палёты Лайкі, Белкі і Стрэлкі, першага касманаўта планеты і пачулі запіс голаса легендарнага Юрыя Левітана і Юрыя Гагарына, пра першую жанчыну-касманаўта Валянціну Церашкову і пра землякоў-касманаўтаў. Далей адправіліся ў касмічнае падарожжа разам з Нязнайкай, адгадвалі загадкі, віктарыны, рашалі крыжаванкі. Напрыканцы мерапрыемства разам з астранаўтамі любаваліся фантастычным выглядам Зямлі з космасу.

     

  • Азбука здароўя

    9 красавіка ў бібліятэцы № 7 адбылася гульня-падарожжа «Азбука здароўя» для вучняў 3 «В» класа СШ № 7. Разам з бібліятэкарамі школьнікі вучыліся вызначаць параметры здароўя, знаёміліся з правіламі здаровага ладу жыцця і фактарамі, якія ўплываюць на яго. З дапамогай конкурсаў «Здароўе», «Народная мудрасць», «Здароўе не купіш – яго розум дорыць» і «Веды – сіла» трэцякласнікі ўспомнілі правілы асабістай гігіены, а загадкі пра спорт дапамаглі замацаваць веды.

     
  • Салодкая чарка – горкі падман

    8 красавіка ў бібліятэцы № 2 для вучняў 11 класа СШ № 11 прайшоў урок-папярэджанне «Салодкая чарка – горкі падман». Псіхіятр-нарколаг з Гродзенскага абласнога клінічнага цэнтра «Псіхіятрыя-наркалогія» Галіна Казіміраўна Кашко распавяла пра згубны ўплыў алкаголю на арганізм падлетка, пра фактары і прычыны ўзнікнення захворвання. Растлумачыла, куды звяртацца ў выпадку неабходнасці і прывяла статыстыку падлеткавага алкагалізму ў Гродне. У завяршэнне мерапрыемства старшакласнікі прынялі ўдзел у апытанні «Міфы і рэальнасць» і аргументавалі свае адказы.

  • 75-летие освобождение Беларуси

    8 красавіка ў дзіцячай бібліятэцы № 8 вучні 1 класа гімназіі № 2 гулялі ў вэб-квэст па любімай народнай казцы «Калабок». Каб знайсці галоўнага героя, раней чым яго знойдзе ліса, дзеці выканалі шмат цікавых заданняў ад лясных звяроў у пошуках дарогі, па якой каціўся калабок: складалі дрымучы лес з палачак, герояў казкі з пазлаў, гулялі ў гульню «У мядзведзя ў бары», адгадвалі загадкі хітрай лісы, танцавалі і знайшлі сапраўднага Калабка.

  • Ілюстрацыі Далі і фатаграфіі Шумава

    5 красавіка супрацоўнікі Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы г. Гродна пабывалі на дзвюх выставах у Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі. На экскурсіі па выставе «Сальвадор Далі. Боская камедыя» бібліятэкары пазнаёміліся з ілюстрацыямі Далі, прызнанымі лепшымі творамі мастака ў галіне кніжнай графікі. А ў Авальнай зале на выставе «Пётр Шумаў. Вяртанне дадому» ўбачылі працы ураджэнца Гродна Пятра Шумава, які стаў адным з самых вядомых фатографаў Еўропы пачатку ХХ стагоддзя і асабістым фатографам Агюста Радэна. Сярод экспануемых работ убачылі партрэты Марка Шагала, Льва Бакста, Уладзіміра Маякоўскага, Марыны Цвятаевай, Альберта Эйнштэйна, Клода Манэ, Ігара Стравінскага, Фёдара Шаляпіна і іншых вядомых сучаснікаў Шумава, кожны з якіх пакінуў свой след у гісторыі.

     
  • Хрысціянства аб сэнсе жыцця

    6 красавіка ў Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы імя А. Макаёнка прайшло чарговае пасяджэнне духоўна-асветніцкага клуба «Дзянніца». Гутарку аб сэнсе жыцця, смерці і бяссмерці правёў настаяцель храма Свяціцеля Лукі арцыбіскупа Сімферопальскага і Крымскага г. Гродна протаіерэй Аляксандр Хомбак. Айцец Аляксандр асвятліў самыя важныя пытанні – тыя, якія рана ці позна задае сабе кожны чалавек. Падчас гутаркі святар адказаў на шматлікія пытанні слухачоў, звязаныя не толькі з духоўнай тэматыкай, але і на тыя, якія закранаюць практычную частку паўсядзённага жыцця чалавека, які апынуўся ў цяжкай сітуацыі. Айцец Аляксандр перадаў у дар бібліятэцы кнігі, якія папоўняць запас духоўнай літаратуры і стануць падспоре’м у атрыманні інфармацыі па гісторыі праваслаўя.

  • Героямі не нараджаюцца-1

    6 красавіка на працягу дня ў дзіцячую бібліятэку № 8 ішлі вучні 3-4-х класаў сярэдніх школ № 16, № 23, прышкольных клубаў «Равеснік» і «Космас». Падчас гадзіны мужнасці «Героямі не нараджаюцца» размова ішла пра гераізм падлеткаў і дзяцей у ваенны і мірны час. Успаміналі піянераў-герояў: Марата Казея, Лёню Голікава, Зіну Партнову, Валодзю Дубініна. Цікавымі былі выказванні дзяцей аб тым, якія геройскія ўчынкі можна здзейсніць і ў мірны час. Гісторыі гэтых подзвігаў зусім розныя: хтосьці ратаваў людзей пры пажары, хтосьці праявіў смеласць і мужнасць, ратуючы сваіх блізкіх і зусім незнаёмых ім людзей, хтосьці ўступіў у сутычку з дарослым злачынцам, або са злым сабакам, ратуючы сястру, усе яны праявілі адвагу. Школьнікі захапляліся дзецьмі з абмежаванымі магчымасцямі, якія пераадольваюць цяжкасці кожны дзень, праяўляюць мужнасць, каб стаць лепшым спартсменам, мастаком, альпіністам. Дзеці спрабавалі прадставіць розныя жыццёвыя сітуацыі і шукалі з іх выхад, рабілі падборку якасных характарыстык, уласцівых герою, па картках выконвалі заданне па размеркаванні дзеянняў чалавека на звычайныя ўчынкі і подзвігі.

  • Вітамінавы ералаш

    5 красавіка ў аддзеле абслугоўвання дзяцей ГЦБ імя А. Макаёнка правялі вітамінавы ералаш «Ягады і фрукты – карысныя прадукты» для вучняў СШ № 6. Дзяўчынкі і хлопчыкі пазнаёміліся з разнастайнасцю фруктаў і ягад – крыніцамі вітамінаў і мінеральных рэчываў. Даведаліся пра іх карысць для маладога арганізма. Затым адгадвалі загадкі пра вітаміны, якія знаходзяцца ў ягадах і фруктах, адказвалі на пытанні віктарын: «З якога дрэва плод?», «Чацвёртае лішняе», «Адгадай назвы сокаў», гулялі ў гульні: «Скажы наадварот», «Самы ўважлівы». Напрыканцы сустрэчы замацавалі матэрыял праглядам мультфільма «А што ты ўмееш?».

     
  • Падарожжа па зямлі гродзенскай

    3 красавіка выхаванцы дзіцячага сада № 22 адправіліся ў падарожжа па Гродне і Гродзенскай вобласці пры дапамозе супрацоўнікаў аддзела абслугоўвання дзяцей ГЦБ імя А. Макаёнка. Нездарма Гродна называюць горадам каралёў. Тут жыў Вітаўт, адбіваў напады крыжакоў Давыд Гарадзенскі, Стэфан Баторый зрабіў Стары замак сваёй улюбёнай рэзідэнцыяй. Камяні старажытнай Каложы захоўваюць шмат таямніц. А якія велічныя і прыгожыя замкі Навагрудка і Міра, Сынкавіцкая і Мураванская цэрквы! Дзеці даведаліся пра паходжанне назвы горада Гродна, пра герб, паглядзелі відэаролік пра славутасці вобласці.

     
     
  • «Толькі дзіцячыя кнігі чытаць»

    Адна з мэтаў Міжнароднага дня дзіцячай кнігі, які адзначаецца больш за паўстагоддзя 2 красавіка – прыцягнуць увагу да літаратуры, кніжнага мастацтва і кніжнай культуры, да праблем даступнасці дзіцячай кнігі і распаўсюджвання дзіцячага чытання. Менавіта гэтую мэту ў некаторай ступені ажыццявілі супрацоўнікі аддзела абслугоўвання дзяцей ГЦБ імя А. Макаёнка. У адзін дзень тры сустрэчы, тры кнігі, дзясяткі юных чытачоў і іх бацькі. Першая сустрэча – тэатралізаваныя чытанні кнігі амерыканскага пісьменніка Эрыка Карла «Вельмі галодны вусень» і інтэрактыўная пазнавальная праграма: выхаванцы дзіцячага садка № 35 лічылі фрукты, паўтаралі дні тыдня, размалёўвалі матылькоў.

    Другая сустрэча – першакласнікі СШ № 6 пабывалі на паказе лялечнага спектакля пра самую няўрымслівую карову ў свеце па кнізе шведскіх аўтараў Юі Вісландэр і Свэна Нурдквіста «Мама Му паранілася», перакладзенай на беларускую мову, пазнаёміліся з героямі кнігі – каровай Мамай Му і Крумкачом. І ў завяршэнне дня адбыліся гучныя чытанні кнігі Свэна Нурдквіста «Як Фіндус згубіўся, калі быў маленькі». Голас радыёвядучай Зінаіды Крыловай («Радыё Гродна») прыцягнуў увагу і дзяцей, якія прыехалі з розных кропак горада, і малодшых школьнікаў, якія прыйшлі ў бібліятэку з мамамі. Да таго ж, слухаць чытанне кнігі можна было ўтульна ўладкаваўшыся на падушках і дыване ў чытальнай зале.

     
  • Чытаем дзіцячыя кнігі

    Бібліятэкі № 8 і № 10 2 красавіка таксама далучыліся да святкавання Міжнароднага дня дзіцячай кнігі. У бібліятэцы № 8 вучні 2 «Г» класа гімназіі № 5 здзейснілі падарожжа па казках Х.К. Андэрсана «Казачнік Дацкага каралеўства». Чытачы пазнаёміліся з біяграфіяй пісьменніка, паслухалі казку «Брыдкае качаня», прынялі ўдзел у віктарыне. А ў бібліятэцы № 10 у госці да выхаванцаў сярэдняй групы дзіцячага сада № 105 прыйшоў гісторык і краязнаўца Алесь Пятровіч Госцеў, каб пачытаць услых дзіцячыя кнігі.

     
  • Дэпрэсія: дапамажы сабе сам

    2 красавіка ў бібліятэцы № 2 члены клуба «3Д: для дома, душы і вольнага часу» сабраліся на пасяджэнне «Модны прысуд: дэпрэсія! Дапамажы сабе сам!» напярэдадні Сусветнага дня здароўя. Псіхолаг Гродзенскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Надзея Шаманкова распавяла аб прыкметах, прычынах і сезоннай абумоўленасці дэпрэсіі, навучыла спосабам барацьбы з прыгнечанасцю сродкамі арттэрапіі. Урач, медыцынскі прадстаўнік кампаніі «Мікралайф» Таццяна Давыдава апісала першыя прыкметы інфаркту і інсульту, растлумачыла як правільна вымяраць ціск. Інструктар раённай арганізацыі «Чырвоны Крыж» студэнт ГрДзМУ Дзяніс Фядзюк паказаў, як аказваць першую медыцынскую дапамогу ў розных непрадбачаных сітуацыях. Мерапрыемства суправаджалася выставай псіхалагічнай і медыцынскай літаратуры.

     
  • Азбука беражлівых-2

    2 красавіка ў бібліятэцы № 2 для вучняў 2 класа СШ № 13 прайшла інфармацыйна-пазнавальная гадзіна «Азбука беражлівасці». Бібліятэкары расказалі школьнікам як эканоміць электраэнергію, ваду, газ, цяпло, растлумачылі паняцці «ашчаднасць», «беражлівасць», «эканомія». Далей дзеці здзейснілі віртуальнае падарожжа па казках, у якіх ідзе гаворка пра беражлівасць, адказалі на пытанні віктарыны, разгадалі загадкі, паслухалі прыказкі, а таксама прапанавалі варыянты выйсця з праблемных сітуацыях дзелавой гульні «Беражы разумна».

  • Падарожжа з каралём казкі

    2 красавіка дзень нараджэння вялікага датчаніна адзначылі і ў дзіцячай бібліятэцы № 6. У літаратурны круіз «Падарожжа з каралём казкі Х.К. Андэрсанам» адправіліся выхаванцы дзіцячага сада № 92. У гульнявой форме дзеці падарожнічалі па казках Ханса Крысціяна Андэрсана: «Дзюймовачка», «Стойкі алавянны салдацік», «Прынцэса на гарошыне» і інш. Пагулялі ў «Што было далей», «Пазнай па прадмеце», «Назаві героя казкі» і іншыя гульні.

  • Дзень нараджэння Андэрсана

    2 красавіка ў дзень нараджэння вялікага казачніка з Даніі Ханса Крысціяна Андэрсана ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень дзіцячай кнігі. Бібліятэка № 7 далучылася да святкавання гэтай даты і запрасіла на дзень нараджэння знакамітага казачніка першакласнікаў СШ № 7. А пачытаць для іх прыйшла прадстаўнік сацыяльна-дабрачыннай установы «Центр ПОРА» Ганна Шыкуць. Дзецям расказалі чаму пра гэты дзень важна ведаць, Ганна прачытала казку Х. Андэрсана «Брыдкае качаня» і дапамагла зрабіць арыгамі лебедзя. Завяршылася мерапрыемства агульным фота.

     
  • Імяніны кніг і літаратурных герояў

    Як і ў любога свята, у «кніжкіных імянін» ёсць традыцыі. У госці да дзяцей прыходзяць любімыя аўтары. 27, 28 і 29 сакавіка на сустрэчу са сваімі чытачамі спяшаўся папулярны гродзенскі пісьменнік, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Пётр Сямінскі. Гучалі новыя і любімыя вершы і казкі, арганізавалі тэатралізаваную пастаноўку, чуўся дзіцячы смех. А самае галоўнае дыялог... Пісьменнік і чытачы гаварылі і гаварылі... Пра ўсё. Кожны з атрадаў прышкольных лагераў СШ №№ 31, 34, 38, 40, гімназіі № 9 не хацеў сыходзіць. З цяжкасцю расставаліся ў чаканні новых сустрэч. Сустрэч з кнігамі і іх аўтарамі.

     
  • «Снежная каралева» і іншыя казкі

      Пра творчасць Ганса Хрысціяна Андэрсана гаварылі з вучнямі гімназіі № 3 29 сакавіка ў бібліятэцы № 3. Пазнаёміліся з біяграфіяй пісьменніка, затым, падзяліўшыся на каманды, удзельнічалі ў конкурсах: «Працягні казку», «Загадкі», «Партрэт героя», «Пазнай казку па яе пачатку», «Конкурс мастакоў», дзе капітаны малявалі сюжэт да ўрыўка з казкі «Брыдкае качаня». Адказалі на пытанні віктарыны «Рамонак». Завяршылася мерапрыемства конкурсам капітанаў і праглядам мультфільма па творах вялікага казачніка. Жадаючыя змаглі пазнаёміцца з кнігамі вялікага дацкага казачніка і запісацца ў бібліятэку.

  • Планета – наш агульны дом

    Урок беражлівасці «Наша планета – наш агульны дом» прайшоў для наведвальнікаў клуба «Калейдаскоп» 29 сакавіка ў бібліятэцы № 4 напярэдадні Міжнароднай акцыі «Гадзіна Зямлі». Мэты і задачы акцыі накіраваны на прыцягненне ўвагі да пытанняў энергазберажэння, да асцярожных і адказных адносінаў да прыроды і рэсурсаў планеты. Маладыя людзі даведаліся, што эканомія на спажыванні цеплавой, электрычнай энергіі і вады – гэта не адмова ад камфорту, а магчымасць рацыянальна выкарыстоўваць прыродныя рэсурсы і сямейны бюджэт, а таксама падтрымаць эканоміку нашай краіны.

     
  • Сяброўствам трэба даражыць

    28-29 сакавіка ў дзіцячай бібліятэцы № 8 гаварылі аб сяброўстве з вучнямі гімназіі № 5 і СШ № 23. У размову ўключыліся ўсе прысутныя адразу пасля прагляду відэа «Прытча аб сяброўстве», разам абмяркоўвалі: «Ці можна пражыць без сяброўства?», «Ці ўсе ўмеюць сябраваць?», «Навошта патрэбныя сябры?». Для характарыстыкі сапраўднага сябра на лісточках вылучалі шэсць важных слоў з 12-і прапанаваных. Далей дзеці разбіралі розныя праблемныя сітуацыі, з якіх яны шукалі выйсце, абмяркоўвалі прыказкі аб сяброўстве, слухалі ўрывак з верша Л. Ізмайлава «Маналог аб сяброўстве» і разам вывелі «Правілы сяброўства». Завяршылася мерапрыемства праглядам мультфільма «Самы вялікі сябар» і песняй «У сяброў няма выхадных».

     
  • Крылатыя суседзі

    29 сакавіка школьнікі, якія адпачываюць у прышкольным лагеры СШ № 12 пабывалі ў аддзеле абслугоўвання дзяцей ГЦБ імя А. Макаёнка. Напярэдадні Міжнароднага дня птушак была праведзена мультымедыйная віктарына «Крылатыя суседзі». Хлопчыкі і дзяўчынкі здзівілі бібліятэкараў глыбокімі ведамі пра птушак, іх пражыванне, гнездаванне, асаблівасці жыцця. Дзеці абяцалі клапаціцца пра крылатых сяброў, падкормліваць іх узімку і не руйнаваць гнёзды. Напрыканцы мерапрыемства паглядзелі мультфільм пра самую знакамітую і багатую качку на зямлі – Скруджа Макдака і яго пляменнікаў.

     
  • Казачная карусель

    Казачная карусель закружылася з самай раніцы 29 сакавіка ў бібліятэцы № 5. Для выхаванцаў ясляў-сада № 28 бібліятэкары правялі гульнявую праграму з тэатралізацыяй казкі К. Чукоўскага «Айбаліт». Дапамагалі ажывіць казку сябры бібліятэкі – актыўныя чытачы, навучэнцы СШ № 18 і гімназіі № 10. Малышы з задавальненнем бралі ўдзел у гульнях і конкурсах, якія праводзіў доктар Айбаліт. Напрыканцы ўсе атрымалі прызы.

     
  • Магія чароўных старонак

    Пятніца 29 сакавіка была напоўнена чараўніцтвам у дзіцячай бібліятэцы № 7. У апошні дзень тыдня дзіцячай кнігі юныя чытачы з дзіцячага садка № 43 пазнаёміліся з гісторыяй «кніжкіных імянін» і распавялі пра свае любімыя кнігі. У гасцях у дашкалят пабывала бабуля-казачніца, яна пераблытала герояў казак, а дзеці дапамаглі вярнуць іх у свае кніжкі. А якое ж свята без гульняў і віктарын? «Казкі з чароўнага куфара», «Тэлеграма», гульня «Кусцікі, ялінкі» і тэатр маленькага акцёра – усюды паспелі паўдзельнічаць маленькія чытачы.

Дадатковая інфармацыя