Фільтр
  • Дзякуй Вам, любімы аўтар!

    У межах тыдня дзіцячай кнігі 28 сакавіка ў дзіцячай бібліятэцы № 6 прайшла сустрэча з пісьменніцай Таццянай Сучковай. Дзеці, якія адпачываюць у прышкольных лагерах гімназіі № 7, СШ № 11 і № 13 пазнаёміліся з аўтарам кніг «Лічылачкі», «Зялёнае лета», «Цёплы дожджык», «Аб Спадарыні смутку і Насцінай усмешцы» і іншымі. Творы Таццяны Сучковай запрашаюць у незабыўнае падарожжа ў краіну казак, дзе можна акунуцца ў свет чараўніцтва, навучыцца дабрыні, а таксама пазнаёміцца з правіламі паводзін. Пісьменніца паабяцала чытачам пазнаёміць іх неўзабаве з новымі казачнымі героямі.

  • Вясёлая карусель з Людмілай Шаўчэнка

    28 сакавіка ў дзіцячай бібліятэцы № 8 адбылася сустрэча з гродзенскай паэтэсай Людмілай Шаўчэнка. Бліжэй пазнаёміцца з гэтым выдатным чалавекам прыйшлі вучні гімназіі № 2. Людміла Уладзіміраўна расказала пра сябе: пра тое, дзе правяла дзяцінства, пра вучобу ў школе, пра сяброў, як стала пісьменнікам. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем слухалі забаўныя гісторыі з жыцця аўтара. Займальныя вершы са зборнікаў «Вясёлая карусель», «Святочны пірог» аказаліся зразумелымі для дзяцей. Вершы з новага зборніка «Чаму звініць ручай» акунулі ў свет сапраўднага дзяцінства і радасці.

     
  • Ягады і фрукты – карысныя прадукты

    28 сакавіка ў аддзеле абслугоўвання дзяцей ГЦБ імя А. Макаёнка адбыўся вітамінавы ералаш «Ягады і фрукты – карысныя прадукты!» для дзяцей, якія адпачываюць у прышкольным лагеры СШ № 6. Дзяўчынкі і хлопчыкі пазнаёміліся з разнастайнасцю фруктаў і ягад – крыніц вітамінаў і мінеральных рэчываў. Даведаліся пра іх карысць і неабходнасць для арганізма. Затым адгадвалі загадкі пра вітаміны, якія знаходзяцца ў ягадах і фруктах, адказвалі на пытанні віктарын: «З якога дрэва плод?», «Чацвёртае лішняе», «Адгадай назвы сокаў», гулялі ў гульні: «Скажы наадварот», «Самы ўважлівы». Напрыканцы сустрэчы замацавалі матэрыял праглядам мультфільма «А што ты ўмееш?».

     
  • Сцеражыся шкодных звычак

    Урок здаровага ладу жыцця «Сцеражыся шкодных звычак» правялі 28 сакавіка супрацоўнікі бібліятэкі № 4 сумесна са спецыялістамі Гродзенскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Шаманковай Н.Р. і Копач І.В. для дзяцей з прышкольнага лагера СШ № 32. Падарожжа ў краіну Здароўя пачалося са станцыі «Небяспечныя сястрычкі – шкодныя звычкі», з прыпынкамі на станцыях «Асабістая гігіена», «Правільнае харчаванне», «Спартыўная», «Бяспечныя паводзіны». Шмат карыснага даведаліся юныя чытачы аб фарміраванні здаровага ладу жыцця, з энтузіязмам уключыліся ў «Вітамінную фізкультхвілінку». Мерапрыемства суправаджалася паказам відэаролікаў аб рацыянальным харчаванні і правілах асабістай гігіены.

  • Казак чароўныя старонкі

    26-27 сакавіка ў межах тыдня дзіцячай кнігі супрацоўнікі бібліятэкі № 7 падрыхтавалі і правялі для самых маленькіх чытачоў дзіцячага садка № 72 займальнае падарожжа ў свет казак. Дзеці даведаліся, якія бываюць казкі па жанрах, кожны назваў сваю любімую. Хлопчыкі і дзяўчынкі адказалі на пытанні віктарыны, адгадалі загадкі і сталі ўдзельнікам пастаноўкі «Воўк і сямёра казлянят». Дзецям спадабалася пераўвасабляцца ў казачных герояў і атрымліваць бібліятэчныя прызы.

  • Вялікія словы паэтаў

    28 сакавіка ў бібліятэцы № 2 для вучняў 7-х класаў СШ № 11 адбылася гадзіна паэзіі «Вялікія словы паэтаў». Бібліятэкары расказалі пра Сусветны дзень паэзіі, выказалі здагадку, чаму ён прымеркаваны да дня вясновага раўнадзенства. Спрабуючы зразумець душу паэтаў, прысутныя выканалі практыкаванне «Навошта людзі пішуць вершы» і абмеркавалі яго, паслухалі агляд літаратуры па псіхалогіі паэзіі і пагарталі кнігі. Напрыканцы паглядзелі відэа «Вершы на ўсе выпадкі кахання», у якім вершы чытаюць вялікія акцёры.

     
  • Па слядах Снежнай каралевы

    27 сакавіка ў аддзеле абслугоўвання дзяцей ГЦБ імя А. Макаёнка прайшло літаратурнае падарожжа «Па слядах Снежнай каралевы», прымеркаванае да 175-годдзя казкі Х.К. Андэрсана «Снежная каралева». Яго ўдзельнікамі сталі дзеці, якія адпачываюць у прышкольных лагерах СШ № 6 і № 19. З аповеду бібліятэкара яны даведаліся цікавыя факты аб жыцці і творчасці дацкага казачніка, разам успомнілі казкі і літаратурных персанажаў, створаныя пяром вядомага аўтара. Далей пазнаёміліся з гісторыяй напісання «Снежнай каралевы», варыянтамі прататыпаў галоўнай гераіні, успомнілі сюжэт казкі, паразважалі пра сяброўства, узаемадапамогу, любоў. Закончылася сустрэча праглядам мультфільма 1957 года «Снежная каралева».

     
  • Самая няўрымслівая карова

    Тэатральную сераду ў межах тыдня дзіцячай кнігі адзначылі 27 сакавіка ў аддзеле абслугоўвання дзяцей Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэкі імя А. Макаёнка паказам лялечнага спектакля пра самую няўрымслівую карову ў свеце па кнізе шведскіх аўтараў Юі Вісландэр і Свэна Нурдквіста «Мама Му паранілася», перакладзенай на беларускую мову.  Выхаванцы дзіцячага садка № 35, а таксама мамы, якія прыехалі са сваімі дзеткамі з розных куткоў горада, з задавальненнем паглядзелі спектакль, а затым адказалі на пытанні герояў кнігі – Мамы Му і Крумкача і ўспомнілі прадукты, якія вырабляюць з малака. А таксама паспрабавалі шпінат, без якога не абышлося дзеянне кнігі, атрымалі размалёўкі з персанажамі кнігі і закладкі, а самым нечаканым падарункам ад бібліятэкараў усім дзецям сталі... звычайныя тварожныя сыркі! Іх жа таксама вырабляюць з каровінага малака.

  • Марознікі

    25 сакавіка ў Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы імя А. Макаёнка прайшло пасяджэнне клуба «Флора». Тэма сустрэчы – «Марознікі: асноўныя патрабаванні да догляду». Удзельнікі клуба даведаліся, як іх правільна саджаць, размнажаць, даглядаць у залежнасці ад гатунку. Надалі ўвагу барацьбе з хваробамі і шкоднікамі марознікаў. Падчас мерапрыемства былі прадстаўлены фатаграфіі відавай разнастайнасці гэтай расліны.

  • Казка – хлусня, ды ў ёй намёк

    26 сакавіка ў бібліятэцы № 1 для вучняў 1-2 класаў СШ № 18 прайшла літаратурная віктарына «Казка – хлусня, ды ў ёй намёк». Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах «Пытанні з яблынькі», «Падумаем над казкай...», «Пытанні з куфара», «Дапоўні імя». Акрамя таго, адгадвалі мелодыі з мультфільмаў і гулялі ў «Адгадай героя».

     
  • Вялікія святыні малой радзімы

    26 сакавіка ў бібліятэцы № 2 для наведвальнікаў прышкольнага лагера СШ № 2 прайшло віртуальнае падарожжа «Вялікія святыні малой радзімы». Бібліятэкары распавялі аб праваслаўных, каталіцкіх, пратэстанцкіх і іўдзейскіх храмах, якія з’яўляюцца гістарычнымі славутасцямі Гродна. Дзеці паглядзелі маляўнічыя альбомы з фотаздымкамі мясцовых святынь, пазнаёміліся з гісторыяй іх будаўніцтва. Напрыканцы паглядзелі гістарычны мультфільм і нават патанцавалі пад рэп з яго.

     
  • Дзіцячая кніга – гэта радасць!

    25 сакавіка тыдзень дзіцячай кнігі адкрыўся і ў бібліятэцы № 10 ранішнікам «Дзіцячая кніга – радасць і асалода». Бібліятэкары арганізавалі для дзяцей з прышкольнага лагера гімназіі № 9 і СШ № 40 сапраўднае свята. Юныя чытачы не толькі даведаліся гісторыю «кніжкіных імянін», але і распавялі пра свае любімыя кнігі і творы, прачыталі ўрыўкі з іх. Некаторыя падрыхтаваліся грунтоўна: прынеслі з сабой гэтыя самыя кнігі, бо вельмі хацелі падзяліцца ўражаннямі ад прачытанага з прысутнымі. І якое ж свята без гульняў і конкурсаў. Асабліва дзецям спадабалася спаборніцтва на лепшага акцёра, у якім трэба было прадэманстраваць любімага казачнага героя. У гэты дзень ні адного дзіця не засталося без увагі.

  • Юбілейныя даты краязнаўчага календара

    26 сакавіка ў бібліятэцы № 1 адбылася чарговая сустрэча клуба «Сябрына». На гэты раз у госці былі запрошаны прафесар ГрДзУ імя Янкі Купалы, літаратуразнаўца і краязнаўца Аляксей Міхайлавіч Пяткевіч і кандыдат філалагічных навук, дацэнт ГрДзУ імя Янкі Купалы, гродзенская паэтэса Ала Мікалаеўна Петрушкевіч. Гучалі імёны дзеячаў беларускай культуры і літаратуры, так ці інакш звязаных з Гродзеншчынай. Ала Мікалаеўна спынілася на жаночых імёнах: узгадала пра Зоську Верас, Наталлю Арсенневу, Зофью Налкоўскую, а таксама пра стваральніцу ўнікальнага музея пісьменніцу, прафесара ГрДзУ імя Янкі Купалы С.Ф. Мусіенка. Узгадалі і аб 90-гадовай гадавіне помніка нашай знакамітай зямлячцы Элізе Ажэшка. Члены клуба даведаліся аб краязнаўчым календары Аляксея Міхайлавіча, дзе на кожны дзень месяца прыпадае юбілейная падзея, звязаная з гісторыяй або дзеячам культуры нашых земляў. Падчас сустрэчы прагучалі вершы, у тым ліку і самой Алы Мікалаеўны ў яе выкананні. На працягу мерапрыемства рабіўся акцэнт на тое, якая багатая талентамі і творчымі людзьмі Гродзенская зямля, наколькі важна шанаваць і любіць сваю малую радзіму.

     
  • Давайце знаёмыя кніжкі адкрыем!

    Тыдзень дзіцячай кнігі пачаўся ў гарадской бібліятэцы № 3 26 сакавіка тэатралізаваным святам «Давайце знаёмыя кніжкі адкрыем». Героі кніг Эдуарда Успенскага сабака Шарык і кот Матроскін віталі вучняў СШ № 20 і распавялі пра тое, як 75 гадоў таму пачалася гісторыя тыдня дзіцячай кнігі. Школьнікі адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні віктарын па кнігах, гулялі ў «Прывітанне», «Мора хвалюецца раз», «Як вітаюцца ў розных краінах». Адгадвалі казкі па малюнках і вызначалі персанажаў па цытатах, атрымлівалі прызы за правільныя адказы і лавілі мыльныя бурбалкі.

     
  • Маленькі прафесар ведае

    26 сакавіка ў бібліятэцы № 8 вучні першых класаў СШ № 23 сталі ўдзельнікамі інфарміны «Маленькі прафесар». Сакрэт у тым, што кнігі гэтай серыі дарослыя любяць чытаць не менш, чым дзеці – столькі ў іх незнаёмага і незвычайнага. Напрыклад, усе ведаюць, што азначаюць кропачкі на божай кароўцы, ці добрая памяць у вавёркі, якія яны – сучасныя скараходы, што рабіць з шаравой маланкай, калі раптам сустракаешся з ёй?.. І яшчэ шмат усяго цікавага і пазнавальнага ў гэтых маленькіх, але вельмі змястоўных кніжках з выдатнымі фотаздымкамі і буйным тэкстам.

     
  • Самы знакаміты вусень у свеце

    26 сакавіка споўнілася 50 гадоў адной з самых папулярных дзіцячых кніг у свеце – «Вельмі галоднаму вусеню» амерыканскага мастака Эрыка Карла.  У сувязі з такой сур’ёзнай датай у аддзеле абслугоўвання дзяцей Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэкі імя А. Макаёнка адбылося святкаванне юбілею – дзяцей чакалі тэатралізаваныя гучныя чытанні кнігі і пазнавальная інтэрактыўная праграма: дашкаляты лічылі садавіну, паўтаралі дні тыдня, размалёўвалі матылькоў і з задавальненнем фатаграфаваліся ў бібліятэцы.

  • Свята чытання – усім на дзіва!

    Урачыстае адкрыццё Тыдня дзіцячай кнігі «Свята чытання – усім на дзіва!» адбылося ў Гродне 25 сакавіка. Традыцыйна веснавыя школьныя канікулы пачаліся гарадскім святам на сцэне Гродзенскага цэнтра культуры. Школьнікаў горада сустракалі кот Матроскін і сабака Шарык – героі любімых кніг Эдуарда Успенскага. З прывітальным словам да юных чытачоў звярнуліся паэты Віктар Сямёнавіч Кудлачоў і Ірына Васільеўна Фамянкова. Зала дружна адказвала на хітрыя пытанні вядучых, апладысментамі сустракала музычныя нумары ў выкананні вакалістаў студый Цэнтра культуры г. Гродна. Урывак са спектакля па казцы Г.Х. Андэрсана «Дзюймовачка» паказалі юныя артысты дзіцячай тэатральнай студыі «Бубенчыкі». Свае заслужаныя ўзнагароды на сцэне атрымалі лепшыя чытачы дзіцячых бібліятэк па выніках 2018 года. Праца аніматараў у вобразах любімых усімі дзяцьмі Фіксікаў завяла ўсю залу. У фае была арганізавана кніжная выстава «Добрыя кнігі – сябры назаўжды» з фонду дзіцячай бібліятэкі № 8 і працавала кніжная фотазона.

     
  • На струнах душы

    У літаратурную гасцёўню «На струнах душы» 23 сакавіка ў бібліятэку № 4 былі запрошаныя паэт Аляксандр Васільевіч Слашчоў і члены клуба «Кнігалюб». Аляксандр Слашчоў – журналіст, інтэлектуал і смелы эксперыментатар. Аўтар чытаў свае творы: «Аповесць», «Пралог», «Тэлеграма», «Заход у акне», «Летні дворык», «Калыханка для дарослых», «Снягі», «Звычайная раніца», «Загарадная дача», «Фінальная тэма», «Яшчэ раз пра каханне» і іншыя.  Акрамя вершаў Аляксандр Слашчоў піша і выконвае песні, якія вельмі спадабаліся слухачам. У адрас аўтара былі выказаныя словы падзякі і пажаданні далейшых сустрэч і выхаду ў свет новых кніг.

     
  • Выбар жыццёвага шляху

    23 сакавіка ў бібліятэцы № 2 для членаў клуба «Алхімія поспеху» прайшла гадзіна цікавых паведамленняў «Сонечны каляндар і выбар жыццёвага шляху». Астролаг Людміла Пагажэльская распавяла пра сонечны авестыйскі каляндар, пра нараджэнне чалавека ў пэўныя месяцовыя і сонечныя суткі, пра тое, як можна прасачыць па гэтых днях узаемадзеянне паміж бацькамі і дзецьмі, узаемаадносіны паміж партнёрамі і іх сумяшчальнасць па знаках Задыяка. Людміла Дзмітрыеўна параіла як паступаць у пэўныя моманты часу і як з дапамогай даты нараджэння вызначыць лік жыццёвага шляху і найбольш важныя гады жыцця, каб зрабіць правільны прафесійны выбар і прасунуцца ў кар’еры.

     
  • Родны край спазнаем разам

    22 сакавіка ў бібліятэцы № 10 пад кіраўніцтвам гродзенскага краязнаўцы Алеся Пятровіча Госцева прайшло краязнаўчае падарожжа «Родны край спазнаем разам». Удзельнікамі вандроўкі сталі падапечныя аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў ДУ «Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Кастрычніцкага раёна г. Гродна». Алесь Пятровіч падзяліўся сваімі ведамі і «адкрыццямі» ў галіне гісторыі і краязнаўства Гродна і Гродзенскай вобласці. Займальнае падарожжа дазволіла прысутным у думках перанесціся ў розныя куткі нашага роднага краю. Усе жадаючыя мелі магчымасць задаць пытанне краязнаўцу, а такіх аказалася нямала, і падарожжа ператварылася ў ажыўлены дыялог. Станоўчыя эмоцыі ад сустрэчы атрымалі ўсе ўдзельнікі.

     
  • У свеце жывёл

    22 сакавіка ў бібліятэцы № 1 выхаванцы дзіцячага сада № 37 пабывалі на пазнавальнай гульні «У свеце жывёл». Дзеці адгадвалі загадкі пра жывёл, адказвалі на пытанні віктарыны, называлі звяроў і птушак, адлюстраваных на малюнках, а таксама ўдзельнічалі ў гульнях «Хто ў каго», «Чый хвост», «Хто дзе жыве».

     
  • Я хачу сябраваць з прыродай

    19, 20 і 21 сакавіка ў дзіцячай бібліятэцы № 6 адбылося экалагічнае падарожжа «Я хачу сябраваць з прыродай», прысвечанае 610-годдзю стварэння нацыянальнага парка «Белавежская пушча». Займальная завочная вандроўка прайшло па кутках некранутай прыроды: векавыя дрэвы, непраходныя балоты, непаўторныя лясныя пейзажы, разнастайнасць расліннага і жывёльнага свету. Дзеці пазнаёміліся з кніжнай выставай «Белавежскае дзіва».

  • Верш і Я

    22 сакавіка ў форме паэтычнага калейдаскопа прайшлі чарговыя заняткі клуба «Чытайка» ў дзіцячай бібліятэцы № 7. Вершы развіваюць памяць, мову, мысленне; вучаць бачыць і чуць прыроду. Для размінкі разгадвалі вершаваныя загадкі пра з’явы прыроды, а затым дзеці дэкламавалі вершы рускіх паэтаў пра прыроду. Усё дзеянне суправаджалася электроннай прэзентацыяй.

     
  • Нёман у гістарычным лёсе гарадзенцаў

    20 студзеня ў адкрытым інтэлектуальным клубе «Паходня ісціны»  Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэкі імя А. Макаёнка адбыўся круглы стол па тэме «Нёман у гістарычным лёсе гарадзенцаў». Падчас імпрэзы абмяркоўваліся аспекты гістарычнай і культурнай спадчыны галоўнай воднай артэрыі Беларусі.  Старшыня клуба, акадэмік Міжнароднай акадэміі наасферы Алесь Пятровіч Госцеў выказаў прапанову стварэння музея ракі Нёман, над праектам якога ён пачаў працаваць трыццаць год таму, і якую падтрымалі ўсе прысутныя.  Кандыдат гістарычных навук, дацэнт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы прадставіў увазе  «клубаўцаў» грунтоўны даклад па тэме «Аўгустоўскі канал: паўстанцкая памяць прыроднай рэкрэацыі», дзе раскрыў патрэбу выкарыстання паўстанцкага руху  1830 года і саміх паўстанцаў у развіцці турызму на Аўгустоўскім канале. Знакаміты беларускі літаратуразнаўца, пачынальнік літаратурнага краязнаўства, прафесар Аляксей Міхайлавіч Пяткевіч падкрэсліў важкасць унёску класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа ў папулярызацыю Нёмана мастацкім словам. Знаная гарадзенская пісьменніца, літаратуразнаўца Ала Мікалаеўна Петрушкевіч у сваім узнёслым выступе прадставіла пісьменнікаў Прынямоння, якія ў сваіх творах апявалі прыгажосць і непаўторнасць роднай ракі. Аздабленнем імпрэзы стала песня «Да Нёмана» на словы Адама Міцкевіча (пераклад К. Цвіркі) у выкананні расійскай спявачкі Мілы Ражковай. Ужо па традыцыі, удзельнікі клуба яшчэ доўга не разыходзіліся, працягвалі абмяркоўваць узнятыя праблемы.

  • Краіна цудаў Ірыны Такмаковой

    21 сакавіка ў дзіцячай бібліятэцы № 8 для малодшых школьнікаў гімназіі № 5 прайшло мерапрыемства, прысвечанае 90-годдзю з дня нараджэння рускай пісьменніцы, паэта і перакладчыка Ірыны Пятроўны Такмаковай. Школьнікі пазнаёміліся з біяграфіяй і творчасцю І. Такмаковай, слухалі запіс вершаў у выкананні аўтара, самі чыталі вершы «Тэлефон», «Купіце сабаку»,  «Бруснічны гном», адгадвалі вершы-пытанні, вершы-загадкі, чыталі разам верш «Мядзведзь», абыгралі верш «Пагуляем». Дзеці пазнаёмілася з яе перакладамі замежных аўтараў, паслухалі шведскія песенькі, разгадалі крыжаванку па гэтых творах. Асабліва ім спадабалася казка «Аля, Кляксыч і літара А». Напрыканцы з задавальненнем паглядзелі мультфільм «Загадкавая планета», аўтарам сцэнарыя якога была Ірына Такмакова.

  • Беражом планету разам

    20 сакавіка ў бібліятэцы № 5 пабывалі выхаванцы дзіцячага сада № 40. Падчас урока беражлівасці «Беражом планету разам» бібліятэкары расказалі аб тым, што смецце, калі яго раскідваць дзе папала, становіцца страшным ворагам, але, калі падысці да гэтага разумна, можна не толькі пазбегнуць шкоды, але нават знайсці яму карыснае прымяненне. Дзеці даведаліся, навошта сартаваць адходы, як можна даць выкарыстаным рэчам «другое жыццё», змайстраваць з яго карысныя ў побыце прадметы або ўпрыгажэнні. Скончылася мерапрыемства праглядам мультфільмаў на экалагічную тэму, якія замацавалі ў дзяцей атрыманыя веды.

     
  • Пра птушак і звяроў

    20 сакавіка ў дзіцячай бібліятэцы № 7 прайшла літаратурная гадзіна «Пра птушак і звяроў!», прымеркаваная да 90-годдзя рускага пісьменніка і педагога К. Ушынскага. Вучні 3 «Б» класа СШ № 7 пазнаёміліся з біяграфіяй пісьменніка, даведаліся аб творчай і педагагічнай працы К. Ушынскага, паслухалі апавяданні «Лес і ручай», «Пчолы і мухі», «Арол і Кошка» і іншыя. З дапамогай інтэрактыўнай віктарыны «Дзівосны свет прыроды», школьнікі замацавалі атрыманыя веды, а самыя ўважлівыя заваявалі заслужаную ўзнагароду.

     
  • Структура кнігі і пошук інфармацыі

    20 сакавіка ў бібліятэцы № 7 прайшоў вясёлы і пазнавальны ўрок бібліяграфічнай адукаванасці для вучняў 2 «Б» класа СШ № 7. З дапамогай кніжнай выставы пераканаліся ў багацці кніжнай інфармацыі, паглядзелі электронную прэзентацыю «Адкуль да нас прыйшла кніга», навучыліся карыстацца даведачным апаратам кнігі. Завяршыліся заняткі практыкаваннем на развіццё фантазіі.

  • Да нас прыехаў заапарк

    19 сакавіка для чытачоў спецыяльнай бібліятэкі для інвалідаў па зроку была арганізавана завочная экскурсія ў заалагічны парк, прымеркаваная да 125-годдзя з дня нараджэння Яна Каханоўскага, заснавальніка Гродзенскага заапарка. Малодшы навуковы супрацоўнік Т.М. Саўчук распавяла пра 90-гадовую гісторыю нашага заапарка, пра трагічны лёс Яна Каханоўскага, які ў 1942 годзе, патрапіўшы ў лік заложнікаў, мог пазбегнуць расстрэлу, але прапанаваў сябе замест свайго сябра бацькі шасці дзяцей Юзэфа Вявюрскага. У бібліятэку прывезлі 11 жывёл: труса, марскіх свінак, хамячкоў, чарапах, вожыка, белага пацука, бязногую яшчарку.  Акцэнт экскурсіі быў зроблены на тактыльнае ўспрыманне. Знаёмства невідушчых людзей з жывёламі праходзіла вельмі трапятліва і дапамагала пераадолець страх невядомага. Усіх жывёл можна было пагладзіць або дакрануцца да іх. Незвычайны тактыльны кантакт з мяккімі, пухнатымі, гладкімі, калючымі добразычлівымі жывёламі падарыў незабыўныя эмоцыі. Задавалі мноства пытанняў пра ўтрыманне жывёл у заалагічным парку, але самым частым было пытанне: «Калі ж у заапарку з’явіцца слон?».

  • Узроставыя змены памяці

    19 сакавіка ў гарадской цэнтральнай бібліятэцы імя А. Макаёнка прайшоў вечар пытанняў і адказаў «Узроставыя змены памяці: карысныя парады». Займальна аб уласцівасцях і відах чалавечай памяці распавёў дацэнт кафедры нармальнай фізіялогіі УА «Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт» Каралёў П.М. Падчас сустрэчы прысутныя адкрылі для сябе шмат карыснай інфармацыі. Пётр Мацвеевіч у даступнай форме адказваў на шматлікія пытанні слухачоў, даваў практычныя парады аб тым, як вярнуць страчаную і ўмацаваць  памяць.

     
  • Сінявокая зямля

    15 сакавіка ў бібліятэцы № 10 у клубе «Цені Пегаса» адбылася літаратурная сустрэча «Сінявокая зямля», прымеркаваная да 75-годдзя Гродзенскай вобласці. Госцем клуба стаў член Саюза пісьменнікаў Беларусі Дзмітрый Мікалаевіч Радзіончык са сваёй новай кнігай «Насустрач спадарожнаму ветру». На доўгачаканую сустрэчу прыйшлі не толькі члены клуба «Цені Пегаса», але і вучні гімназіі № 9, прадстаўнікі Аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў ЦСАН Кастрычніцкага раёна г. Гродна і проста чытачы-прыхільнікі. Паэзія Дзмітрыя Мікалаевіча трывожыла розум і прымушала думаць кожнага, незалежна ад узросту і статусу, стукалася ў душы і бударажыла свядомасць. А верш Дзмітрыя Радзіончыка «У пошуках малой Радзімы» ў каторы раз прымусіў залу не дыхаючы слухаць аўтара. Падарункам чытачам стала выступленне Таццяны Лугавой, прадстаўніка літаратурнага аб’яднання «Надзея», якая прачытала прысутным свае душэўныя вершы аб Радзіме.

  • Разбітыя мары

    19 сакавіка ў бібліятэцы № 2 для вучняў 7 «А» класа СШ № 11 прайшла гадзіна інфармацыі «Наркотыкі і ты – разбітыя мары». Бібліятэкары расказалі аб прычынах і перадумовах узнікнення залежнасці, уплыве наркатычных сродкаў на арганізм чалавека. Школьнікі даведаліся, як паводзіць сябе, калі знаёмыя або сябры заахвоціліся да згубнай звычкі і куды звярнуцца па дапамогу. Завяршылася мерапрыемства аглядам літаратуры па тэме і праглядам відэароліка «Міфы аб наркаманіі».

  • Гадзіна Зямлі

    19 сакавіка ў бібліятэцы № 1 правялі ўрок эканоміі, прысвечаны штогадовай міжнароднай акцыі «Гадзіна Зямлі».  Гадзіна Зямлі – гэта глабальная штогадовая міжнародная акцыя, арганізаваная Сусветным фондам дзікай прыроды, якая заключаецца ў тым, што ў вызначаны час людзі ў розных краінах свету на адну гадзіну адключаюць святло і іншыя электрапрыборы. Мэта бібліятэчнага ўрока – выхаваць беражлівыя адносіны да энергарэсурсаў і прыцягнуць увагу школьнікаў да пытанняў энергазберажэння ў сваім доме. З дапамогай гульнявой праграмы «З павагай да энергазберажэння», пазнавальнай гутаркі «Азбука беражлівасці» вучні 3 «В» класа СШ № 18 знаёміліся са складаным светам электраэнергіі. Падчас мерапрыемства школьнікі паглядзелі відэаролік «Як эканоміць».

  • Зямля – наш агульны дом

    19 сакавіка ўдзельнікі клуба «Мурашы» ў аддзеле абслугоўвання дзяцей ГЦБ імя А. Макаёнка пазнаёміліся з катом Чарнышом, які прыляцеў да іх з будучыні. На планеце гэтага ката даўно няма дрэў, вады, не свеціць сонца. Менавіта пра пагрозу, якую чалавек нясе навакольнаму асяроддзю, ён і хацеў бы пагаварыць з хлопчыкамі і дзяўчынкамі. «Мурашы» засвоілі, як мыць шкло без бытавой хіміі, як правільна сартаваць смецце, і паспрабавалі ліквідаваць наступствы лакальнага разліву нафты. Напрыканцы мерапрыемства кожны распавёў, як менавіта ён паспрабуе зрабіць нашу планету чысцей і прыгажэй.

     
  • «Цынкавыя хлопчыкі» Святланы Алексіевіч

    19 сакавіка ў Гродзенскім яўрэйскім абшчынным доме «Менора» прайшла літаратурная гадзіна, прысвечаная 30-годдзю выхаду кнігі Святланы Алексіевіч «Цынкавыя хлопчыкі». Размова аб дакументальным творы Нобелеўскай лаўрэаткі суправаджалася відэарадам аб падзеях Афганскай вайны і чытаннем вершаў «Ідуць у атаку моўчкі...» В. Куцэнкі, «Афганская мурашка» Я. Еўтушэнкі, «Вяртанне» А. Краўцова. Эмацыйнае абмеркаванне твора дазволіла пазнаёміцца з малавядомымі фактамі той вайны. Кніга С. Алексіевіч, напісаная трыццаць гадоў таму, застаецца актуальнай і сёння – да такой высновы прыйшлі ўдзельнікі мерапрыемства.


     
  • Тапіярная абрэзка кустоў

    18 сакавіка ў гарадской цэнтральнай бібліятэцы імя А. Макаёнка адбылося пасяджэнне клуба «Флора». У гасцях пабываў спецыяліст па тапіярнай абразцы дрэў і кустоў Яўген Папчынскі. Яўген Аляксандравіч распавёў, як правільна рабіць «стрыжку» іглічных раслін і на прыкладзе туі паказаў правілы, якіх неабходна прытрымлівацца. Атрымаўся ўнікальны жывы твор мастацтва. Прынцыпам тапіярнай стрыжкі простых формаў прысвечана нямала кніг. Адна з лепшых – «Фігурная стрыжка дрэў» Генрыха Бельца. У ёй можна знайсці добрыя малюнкі, падрабязнае апісанне метадаў і спосабаў стрыжкі.

  • Па старонках кнігі рэкордаў Гінэса

    Бібліягід «Па старонках кнігі рэкордаў Гінэса» адбыўся 18 сакавіка ў бібліятэцы № 5. Наведвальнікі групы падоўжанага дня СШ № 18 пазнаёміліся з гісторыяй стварэння кнігі, паразважалі аб рэкордах свайго класа. З дапамогай электроннай прэзентацыі ўбачылі самых дзіўных жывёл планеты: самых маленькіх і гіганцкіх. У дзяцей была магчымасць параўнаць іх са сваімі хатнімі гадаванцамі. А энцыклапедыі і перыядычныя выданні з фонду бібліятэкі пашырылі іх веды па тэме.

     
  • Лёгкіх наркотыкаў не бывае!

    Інфармацыйны лікбез «Запомніце: лёгкіх наркотыкаў не бывае!» адбыўся 18 сакавіка ў бібліятэцы № 5 для вучняў 8 «А» класа СШ № 18. Псіхолаг аддзела грамадскага здароўя Гродзенскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Надзея Рыгораўна Шаманкова распавяла падлеткам аб праблеме наркаманіі і нарказалежнасці. Гаворка ішла пра гісторыю ўзнікнення псіхатропных рэчываў, пра іх разнавіднасць, пра фарміраванне залежнасці. Былі прыведзены прыклады згубнага ўздзеяння псіхатропных рэчываў на арганізм. Разгледжаныя сітуацыі дапамаглі школьнікам аргументаваць адмову ад наркотыкаў.

     
  • Кветкі з вафельны паперы

    15 сакавіка ў клубе «Гродзенская лялька» адбыўся майстар-клас «Кветкі з вафельнай паперы», які правяла кандытар Ала Вішнякова. Удзельніцы мерапрыемства вучыліся фармаваць пялёсткі будучай ружы з дапамогай вады, гліцэрына і харчовых фарбавальнікаў. Такія кветкі могуць упрыгожыць торт хатняга прыгатавання.

     
  • Казкатэрапія для вялікіх і маленькіх

    16 сакавіка ў гарадской цэнтральнай бібліятэцы імя А. Макаёнка ў сямейным клубе «Здравушка» прайшла літаратурна-пазнавальная праграма «Казкатэрапія для вялікіх і маленькіх». Навукоўцы-псіхолагі, узяўшы на заметку вопыт мінулых пакаленняў, дадалі сучасных навуковых ведаў, і з’явіўся эфектыўны метад працы, які стаў адным з папулярных кірункаў у рабоце з дзецьмі – казкатэрапія. З прыёмамі казкатэрапіі пазнаёміла прысутных псіхолаг Разумава В.Р. Спадабаліся ўдзельнікам творчыя заняткі «Я складаю казку».  Дзецям прапаноўвалі ілюстрацыі з выявай казачных персанажаў. Яны выбіралі малюнак і складалі па ім сваю казачную гісторыю. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем расказвалі пра сваіх любімых герояў, фантазіравалі, прыдумлялі смешныя гісторыі, удзельнічалі ў літаратурных віктарынах.

     
  • Ёсць такі ў свеце цуд

    15 сакавіка ў бібліятэцы № 1 прайшла экскурсія для вучняў 4 «Б» класа СШ № 18 «Ёсць такі ў свеце цуд...». У бібліятэцы дзяцей чакаў цёплы прыём. Ім распавялі пра тое, што яны прыйшлі ў сховішча кніг, пазнаёмілі з правіламі паводзінаў у чытальнай зале і на абанеменце. З цікавасцю слухалі, як правільна абыходзіцца з кнігамі, для чаго яны патрэбныя і як ствараюцца. Затым юныя наведвальнікі разглядалі кніжкі-цацкі, кніжкі-раскладанкі, кніжкі-панарамы, энцыклапедыі. Экскурсія аказала на іх вялікае ўражанне. Яны зараз з нецярпеннем будуць чакаць, калі стануць чытачамі гэтай бібліятэкі, зрэшты некаторыя імі ўжо з’яўляюцца.

     
  • Загадкі без падказкі

    16 сакавіка ў бібліятэцы № 10 для вучняў 2 класа СШ № 26 была праведзена літаратурная віктарына «Загадкі без падказкі». Дзеці падзяліліся на дзве каманды, якія годна змагаліся за першае месца: і на пытанні па казках адказвалі, і загадкі адгадвалі, і герояў казачных малявалі. Але нягледзячы на старанні абедзвюх каманд перамагла дружба, а спадарожнічалі гэтаму станоўчыя эмоцыі і добры настрой.

  • Гэты дзень у гісторыі краіны

    15 сакавіка ў бібліятэцы № 10 для вучняў 7 класа СШ № 26 прайшла інфармацыйная гадзіна «Гэты дзень у гісторыі Беларусі», прымеркаваная да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Школьнікі пазнаёміліся з асноўным законам краіны і яго структурай. Нягледзячы на юны ўзрост, падлеткі ведаюць свае правы і абавязкі. Яны з лёгкасцю адказалі на пытанні па тэме, паказалі свае веды ў галіне паняццяў «адміністрацыйная і крымінальная адказнасць», «сімволіка Беларусі». Напрыканцы мерапрыемства для замацавання атрыманай інфармацыі бібліятэкары паказалі відэаролік, прысвечаны Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

     
  • Гучныя чытанні тактыльных кніг

    У суботу 16 сакавіка ў гасцях у вучняў Гродзенскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната для дзяцей з парушэннямі зроку пабывалі бібліятэкары – арганізатары сталічнага праекта «ЗаЧытанне». Для дзяцей госці правялі незвычайныя гучныя чытанні кнігі Ану Штонер «Маленькі Дзед Мароз». Незвычайнасць у тым, што чыталі тактыльную кнігу, і ў кожнага дзіцяці была магчымасць адчуць сюжэт, літаральна дакранаючыся да старонак тактыльнай кнігі. Самі старонкі з любоўю пашытыя ўдзельнікамі праекта «ЗаЧытанне», першапраходцамі ў нашай краіне ў галіне стварэння такіх патрэбных кніг. Тактыльнай версіі кнігі Джуліі Дональдсан «Груфала» пакуль няма, але дзеці з задавальненнем паслухалі гэтую выдатную казку сучаснай англійскай пісьменніцы ў выкананні гасцей.

    Затым калегі з Мінска пабывалі ў спецыяльнай бібліятэцы для інвалідаў па зроку і зрабілі экспертную ацэнку тактыльных кніг, выкананых падчас праекта гродзенскіх бібліятэкараў «Цёплыя кнігі» і падораных школамі Кастрычніцкага раёна г. Гродна. За кубкам гарбаты бібліятэкары Мінска і Гродна абмяняліся вопытам стварэння «цёплых» кніг, гаварылі пра цяжкасці, з якімі сутыкаліся, ствараючы кнігі.

  • Жыццё або кайф?

    Урок-роздум «Жыццё або кайф?» адбыўся 15 сакавіка для вучняў 10 «А» класа СШ № 22 у бібліятэцы № 4. Старшакласнікі даведаліся аб гісторыі ўзнікнення псіхатропных рэчываў, аб фарміраванні залежнасці, міфах і рэальнасці «лёгкіх наркотыкаў». Інтэрактыўная гульня «Скажы “не”» дапамагла маладым людзям аргументаваць адмову ад наркотыкаў. Быў прадэманстраваны дакументальны фільм «Пад грыфам “смяротна”» і рэпартаж аб масавым атручванні курыльнымі сумесямі з Гродзенскай гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі.

  • Стыхіі ў астралогіі і тэмперамент

    14 сакавіка ў бібліятэцы № 2 для членаў клуба па інтарэсах «Алхімія поспеху» прайшла гадзіна цікавых паведамленняў «Стыхіі ў астралогіі і тэмперамент». Псіхолаг Таццяна Язэпчык пазнаёміла з гісторыяй вучэння аб тэмпераменце, методыкамі вызначэння яго тыпаў. Астролаг Людміла Пагажэльская распавяла пра сувязь чатырох стыхій з чатырма тэмпераментамі, ахарактарызавала іх. Растлумачыла ўзаемаадносіны розных знакаў Задыяка і правяла міні-тэсты «Таямніцы тэмпераменту» і «Які ты элемент у прыродзе?»

  • Відавочнае-Неверагоднае

    15 сакавіка ў бібліятэцы № 5 адбылося чарговае пасяджэнне клуба «Ѕuреrдетки». На гэты раз хлопчыкі і дзяўчынкі адправіліся ў фантастычнае падарожжа «Відавочнае-неверагоднае». Вядома, што на зямлі жыве велізарная колькасць дзіўных істот: ад смешных да жахлівых. Пра дзіўныя расліны свету вядома здаўна. Але ёсць зусім незвычайныя прадстаўнікі флоры, пра якіх мала хто ведае. Між тым яны па-сапраўднаму ўражваюць сваім знешнім выглядам і незвычайнымі ўласцівасцямі. Пра ўсё гэта дзеці даведаліся з паведамлення бібліятэкара. Прагляд тэматычных відэаролікаў стварыў адпаведны настрой.

  • Чароўны свет бібліятэкі

    15 сакавіка ў аддзеле абслугоўвання дзяцей ГЦБ імя А. Макаёнка прайшла экскурсія для вучняў 1 «В» класа СШ № 6 «Чароўны свет бібліятэкі». Дзеці пазнаёміліся з абанементам і правіламі карыстання бібліятэкай. Разам успомнілі правілы абыходжання з кнігай. У чытальнай зале пазнаёміліся з дзіцячымі часопісамі, успомнілі казкі, адказваючы на пытанні віктарын: «Што за хараство гэтыя казкі», «Чароўныя словы». Вялікае ўражанне на школьнікаў аказалі энцыклапедыі, кнігі, якія гавораць і 3Д кнігі. Дзеці пайшлі дамоў з жаданнем вярнуцца з бацькамі і запісацца ў бібліятэку.

  • Здаровы будзеш – усё здабудзеш

    15 сакавіка ў бібліятэку № 7 прыйшлі другакласнікі СШ № 7 на гульнявую праграму, прысвечаную здароваму ладу жыцця. З дапамогай чароўнага компаса вандравалі па планеце Здароўя ад літары да літары, якія складаюць гэтае словы.  Дзеці адгадвалі загадкі, рашалі крыжаванкі. Успомнілі пра карысць зарадкі і паказалі свае любімыя практыкаванні. Гаварылі пра карысць вітамінаў, пра карысную ежу школьнікаў.

  • У поўны рост, ва ўвесь голас

    14 сакавіка ў бібліятэцы № 9 адбылася сустрэча членаў клуба «Званы госць» з гродзенскай паэткай Аленай Чапукене. Алена Георгіеўна – выкладчык Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, часта бывае ў службовых камандзіроўках, але заўсёды знаходзіць час для творчасці. Алена Георгіеўна прадставіла новую кнігу «Восень жыцця мяне не засмучае». У яе ўвайшлі не толькі вершы, але і проза. У кнізе аўтарка разважае над рэаліямі сённяшняга дня, вечнымі тэмамі – каханне, вера, прыстойнасць. Прысутныя ўважліва і з задавальненнем праслухалі не толькі вершы ў выкананні аўтара, але і гісторыю іх напісання. Павіншаваць з выхадам новай кнігі паэтку прыйшлі старшыня літаратурнага аб’яднання «Надзея» С.В. Глямбоцкая і вакальны гурт «Валошкі».

  • Каб душу акрыляў духоўнасці свет

    14 сакавіка ў гарадской цэнтральнай бібліятэцы імя А. Макаёнка ў духоўна-асветніцкім клубе «Дзянніца» прайшоў вечар праваслаўнай кнігі «Каб душу акрыляў духоўнасці свет». Кіраўнік клуба расказала пра значэнне праваслаўных кніг у жыцці сучаснага чалавека і пра карысць чытання духоўнай літаратуры. Да ўвагі гасцей была прадстаўлена прэзентацыя, прысвечаная жанравай класіфікацыі рэлігійных кніг.

  • Я грамадзянін Рэспублікі Беларусь

    14 сакавіка ў дзіцячай бібліятэцы № 8 прайшла інфармацыйная гадзіна да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, на якой вучні 7 класа гімназіі № 5 пазнаёміліся з фактамі з гісторыі Канстытуцыі розных гадоў, з часткамі і артыкуламі дзеючай Канстытуцыі – галоўнага закона нашай краіны. Для падлеткаў была праведзена інтэлектуальная гульня «Свет права». Заданні рознай складанасці дазволілі выявіць веды ў прававых пытаннях, а віктарына «Што мы ведаем пра Канстытуцыю?» дапамагла замацаваць атрыманую інфармацыю: па якіх законах жыве Беларусь, як абаронены грамадзяне нашай краіны, аб іх правах, свабодзе і гарантыях. Напрыканцы мерапрыемства праспявалі гімн Рэспублікі Беларусь.

  • Закон, па якім мы жывём

    12 сакавіка ў бібліятэцы № 1 прайшла інфармацыйная гадзіна «Закон, па якім мы жывём» да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь для навучэнцаў медыцынскага каледжа. 15 сакавіка ў 1994 годзе была прынята Канстытуцыя суверэннай Рэспублікі Беларусь. Супрацоўнікі бібліятэкі распавялі пра сімвалы дзяржавы, пазнаёмілі з асаблівасцямі дзеючай Канстытуцыі нашай краіны. Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі асноўныя правы і абавязкі грамадзян, забяспечаныя і ўстаноўленыя Асноўным законам краіны. Падчас мерапрыемства прадэмантсравалі відэаролік да 25-годдзя Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

  • У гасцях у Вітамінкі

    13 сакавіка ў бібліятэцы № 1 адбылася інфарміна «У гасцях у Вітамінкі». Вучні 4 «В» класа СШ № 18 пазнаёміліся са значэннем слова «здароўе», даведаліся пра тое, як яго трэба берагчы, што такое гігіена здароўя, як правільна скласці рэжым дня, што з’яўляецца асноўнай крыніцай вітамінаў і мінеральных рэчываў, чаму неабходна займацца фізкультурай і спортам. Таксама дзеці прынялі актыўны ўдзел у віктарыне «Шкодныя і карысныя прадукты». Напрыканцы мерапрыемства быў паказаны мультфільм на тэму здаровага ладу жыцця.

  • Кніжкі жывуць у бібліятэцы

    13 і 14 сакавіка ў дзіцячай бібліятэцы № 7 прайшлі экскурсіі для школьнікаў «Вось дзе кніжкі жывуць». Вучні 1 «А» і 1 «Б» класаў СШ № 7 пазнаёміліся з чароўным светам бібліятэкі і даведаліся пра тое, як правільна тут сябе паводзіць. Бібліятэкары распавялі аб правілах карыстання кнігай і бібліятэкай у цэлым. Першакласнікі з задавальненнем пазнаёміліся з выставамі кніг і перыядычнымі выданнямі. Завяршылася экскурсія праглядам мультфільма «Свінка Пэпі. Бібліятэка!».

  • Добрыя манеры

    13 сакавіка ў бібліятэцы №1 прайшла гульня-конкурс «Яго Вялікасць Этыкет». На мерапрыемстве вучні 2 «А» класа СШ № 18 пазнаёміліся з асноўнымі правіламі этыкету і даведаліся, як трэба паводзіць сябе, каб не трапляць у недарэчныя сітуацыі. Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах «Наша гаворка», «Добрыя манеры», «Азбука этыкету» і ў аўкцыёне ветлівасці, дзе павінны былі сказаць як мага больш кампліментаў адзін аднаму. Напрыканцы мерапрыемства паглядзелі мультфільм «Што такое добра і што такое дрэнна».

  • Прыродзе выратавальны круг

    Пасяджэнне экалагічнага клуба «Пралеска» адбылося 13 сакавіка ў дзіцячай бібліятэцы № 6. Школьнікі абмяркоўвалі пытанні адносін да навакольнага асяроддзя і ўплыву чалавека на навакольны свет, удзельнічалі ў конкурсе «Захаваем дзівосны свет», разгадвалі крыжаванку «Наш агульны дом».

  • Яе Вялікасць Вада

    12 сакавіка ў бібліятэцы № 7 правялі пазнавальную гадзіну «Яе Вялікасць Вада» для вучняў 3 класа СШ № 7, прымеркаваную да Сусветнага дня вады, які адзначаецца 22 сакавіка. Школьнікі пазнаёміліся з цікавымі фактамі пра ваду, з яе роляй у прыродзе і жыцці чалавека, папоўнілі веды аб водных жывёлах і раслінах. Дапоўніў мерапрыемствы агляд кніжнай выставы «У лужыне, у моры, у акіяне...».

  • Цуда-дрэва

    12 і 13 сакавіка ў дзіцячай бібліятэцы № 6 прайшло літаратурнае падарожжа «Цуда-дрэва» да 115-годдзя з дня нараджэння Карнея Чукоўскага для выхаванцаў дзіцячага сада № 80. Малышы пазнаёміліся з дзіўным светам твораў дзядулі Карнея. Па казках пісьменніка прайшла гульня-віктарына «Цуда-дрэва». Дзеці, адказваючы на пытанні, успаміналі назвы і змест твораў, дэманстравалі адпаведныя прадметы. Напрыканцы мерапрыемства яны атрымалі кнігу ў падарунак

  • Формула вясны

    12 сакавіка ў гарадской цэнтральнай бібліятэцы імя А. Макаёнка гродзенскія паэты правялі сустрэчу з чытачамі, а таксама з навучэнцамі політэхнічнага каледжа «Формула вясны». Кожны з маладых аўтараў прадставіў сваё паэтычнае ўспрыманне вясновай пары года. Паэтка Вікторыя Смолка прывітала прысутных вершамі пра вясну і духоўнасць. Паспрыялі вясноваму настрою вершы Антаніны Нурэтдзінавай. У Алены Марынец самая прыгожая пара года атаясамліваецца са словамі «каханне» і «дружба». Каларытны і запамінальны малюнак вясны паўстаў у вершах Таццяны Лашук. Паспрыяў стварэнню вясновай творчай атмасферы ў зале і намеснік старшыні Гродзенскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Дзмітрый Радзіончык. Узнёслы настрой, якім падзяліліся гродзенскія паэты, перадаўся і слухачам.

  • Экскурсія ў «Фестывальны»

    12 сакавіка супрацоўнікі Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы г. Гродна пабывалі ў культурным цэнтры «Фестывальны», экскурсію па якім правяла намеснік дырэктара Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры Ірына Сільвановіч. Бібліятэкары сталі ўдзельнікамі мерапрыемства, прысвечанага ліквідацыі гродзенскага гета «Кадзіш каля мемарыяльнай дошкі». Менавіта 12 сакавіка 2019 года споўнілася 76 гадоў з дня, калі акупацыйная нямецкая ўлада знішчыла гета ў горадзе. Вядучая – пісьменніца і рэдактар Марына Шапялевіч расказала пра знішчэнне больш за палову жыхароў горада падчас дзеяння двух гета ў Гродне. Пра тое, што гэта вялікая страта культуры, духоўнасці, адукацыі і навукі для Еўропы і для нашага горада ў прыватнасці.

  • Чараўніца Астрыд

    6 і 11 сакавіка ў бібліятэцы № 9 вучні 4 «А» і 4 «Д» класаў гімназіі № 5 падарожнічалі па творах шведскай пісьменніцы і трошкі чараўніцы Астрыд Ліндгрэн. Падчас літаратурнай гадзіны дзеці пазнаёміліся з біяграфіяй казачніцы, даведаліся дзе знаходзіцца адзіны ў свеце помнік Карлсану. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем адказвалі на пытанні літаратурнага аўкцыёну па кнізе «Тры аповесці пра Малыша і Карлсана», разгадвалі крыжаванку і адгадвалі прадметы з «Чароўнага куфэрка» па кнізе «Пэпі Доўгаяпанчоха».

  • Як на масленым тыдні...

    9 сакавіка ў духоўна-асветніцкім клубе «Дзянніца» ў гарадской цэнтральнай бібліятэцы імя А. Макаёнка адбылося фальклорнае свята «Як на масленым тыдні...». Пра традыцыі Вялікага посту, пра яго значэнне, пра асаблівасці кожнага тыдня распавёў настаяцель Свята-Уладзімірскай царквы протаіерэй Аляксандр Велісейчык. Былі зачытаныя гумарыстычны аповед М. Зошчанкі «Цяпер-та зразумела» і ўрывак з кнігі І. Шмялёва «Лета Гасподняе». Напрыканцы сустрэчы для ўдзельнікаў клуба і гасцей быў арганізаваны конкурс на самыя смачныя бліны. Пераможцы атрымалі медалі і памятныя прызы. У выкананні навучэнцаў каледжа мастацтваў гучала вясёлая музыка. Пазітыўны зарад у гэты дзень атрымалі ўсе ўдзельнікі літаратурна-музычнай Масленіцы.

  • Добрыя казкі

    7 сакавіка ў бібліятэцы № 10 для выхаванцаў сярэдняй групы дзіцячага сада № 105 была праведзена літаратурная гадзіна «Добрыя, цёплыя казкі». Дзеці даведаліся, якія бываюць казкі, чаму яны вучаць, кожны змог падзяліцца сваёй любімай казкай і растлумачыць, чаму менавіта яна з’яўляецца такой. Дашкольнікі паўдзельнічалі ў невялікай віктарыне па казках, а таксама змаглі ўзяць упадабаную кнігу з казкамі дадому.

  • Для любімай матулі

    7 сакавіка ў бібліятэцы № 10 прайшла гульнявая праграма «Для любімай матулі» для вучняў 2 класа гімназіі № 9, прысвечаная жаночаму дню 8 Сакавіка. Дзеці падзяліліся на дзве каманды – хлопчыкаў «Рыцары» і дзяўчынак «Незабудкі». Мерапрыемства было пабудавана такім чынам: школьнікам неабходна было прадэманстраваць свае творчыя здольнасці – намаляваць партрэт мамы, расказаць верш пра маму, адказваць на складаныя пытанні віктарыны пра свята. Вядома ж, нягледзячы на старанне хлопчыкаў выбіцца наперад, перамагла дружба. Дзеці засталіся задаволеныя, атрымалі шмат станоўчых эмоцый.

  • Мамам прысвячаецца

    7 сакавіка ў дзіцячай бібліятэцы № 6 было весела і шумна, тут прайшоў ранішнік «Мама – сонейка маё», прысвечаны вясноваму святу 8 Сакавіка. Вучні 3 «В» класа СШ № 11 раскрывалі свой творчы патэнцыял у гульнях і конкурсах. Чыталі вершы, расказвалі душэўныя гісторыі аб маме.

  • Дзівосны свет аўтарскай лялькі-2

    Супрацоўнікі бібліятэкі № 3 і арганізатары клуба «Гродзенская лялька» 5 сакавіка правялі віртуальную экскурсію ў музейны пакой «Лялечны дом» для медыцынскіх работнікаў Гродзенскай цэнтральнай гарадской паліклінікі. Сустрэча прайшла напярэдадні 8 сакавіка, таму невыпадкова канферэнц-зала была запоўненая цудоўнымі прадстаўніцамі ўстановы аховы здароўя. Бібліятэкары пазнаёмілі іх з працай свайго клуба, распавялі пра тэхнікі стварэння лялек. Прадэманстравалі відэа аб адкрыцці музейнага пакоя. Арганізавалі кніжную выставу «Лялькі і цацкі сваімі рукамі». І паабяцалі прыняць усіх жадаючых у члены свайго творчага клуба.

     
  • Дабрэй свет ад жаночай прыгажосці

    5 сакавіка ў бібліятэцы № 5 гаварылі пра матуль. Вучні 3 класа СШ № 18 па чарзе расказалі, як моцна яны любяць сваіх мам і як не могуць абысціся без клопату бабулі. Гучалі вершы, прысвечаныя цудоўным жанчынам. Дзеці паглядзелі мультфільмы пра самых лепшых казачных мам. Да ўвагі школьнікаў была прадстаўлена выстава «Адзінай матулі на свеце...». Дзяўчынкі і хлопчыкі ўзялі кнігі для таго, каб выбраць самыя прыгожыя віншаванні для мам і бабуль.

  • Мы павінны з табой самі дапамагаць маме

    5 сакавіка ў дзіцячай бібліятэцы № 8 для вучняў 2-х класаў гімназіі № 5 прайшла святочная праграма, прысвечаная першаму вясноваму святу 8 сакавіка. Юныя чытачы з пяшчотай расказвалі пра сваіх мам і бабуль, вельмі ганарыліся імі. Хлопчыкі ў вершаванай форме павіншавалі дзяўчынак са святам, а затым удзельнічалі ў забаўляльна-пазнавальных гульнях і конкурсах. Яны гулялі ў квэст і знайшлі для дзяўчынак прыгожае музычнае віншаванне з букетам цюльпанаў. Дзяўчынкі ўдзельнічалі ў конкурсах «На ўсе рукі майстрыха», «Я прыгажуня», асабліва вытанчаным быў конкурс «Са святам!», калі хлопчыкі, прыпадаючы на калена, дарылі дзяўчынкам кветку.

  • Як на нашы імяніны

    5 сакавіка ў аддзеле абслугоўвання дзяцей ГЦБ імя А. Макаёнка прайшло свята імяніннікаў для вучняў 2 «Б» класа СШ № 6 «Як на нашы імяніны». Зімовых імяніннікаў прыляцеў павіншаваць і пацешыць Карлсан. Дзеці пабывалі ў Краіне ласункаў, дзе ўсе гульні, конкурсы, віктарыны і нават песні былі салодкія. Напрыканцы свята імяніннікі атрымалі ў падарунак салодкія прызы і фота на памяць з Карлсанам.

  • Рукавічка

    Супрацоўнікі бібліятэкі № 4 – частыя госці ў аддзяленні дзённага знаходжання Гродзенскай абласной арганізацыі Чырвонага крыжа для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі. Бібліятэкары не толькі прыносяць новыя кнігі, але і чытаюць дзецям самыя цікавыя творы. 5 сакавіка адбылася чарговая сустрэча з героямі рускіх народных казак. Дзеці слухалі казкі «Калабок», «Зайчыкі», «Рукавічка», з задавальненнем удзельнічалі ў інсцэніроўцы мастацкіх твораў пры дапамозе пальчыкавых лялек.

  • Маладое пакаленне за энергазберажэнне

    Што такое энергія, для чаго яна неабходная і як правільна яе расходаваць? Адказы на гэтыя пытанні шукалі вучні 4 класа гімназіі № 5 4 сакавіка ў дзіцячай бібліятэцы № 8. Усе разам гаварылі пра тое, якая бывае энергія, пра асноўныя крыніцы энергіі на зямлі, пра тое, чаму сонца лічаць галоўнай крыніцай і адкуль бярэцца вецер. Школьнікі гатовы ўключыцца ў сур’ёзную працу па энергазберажэнні: яны знаёміліся з лічыльнікамі вады, электрычнасці, цяпла, прапаноўвалі свае спосабы эканоміі вады, разгадвалі электракрыжаванку і абгулялі аповед пра тры лямпачкі: напальвання, люмінесцэнтную, святлодыёдную.

  • Ян Каханоўскі: подзвіг і памяць

    28 лютага адкрыты інтэлектуальны клуб «Паходня ісціны» Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэкі імя А. Макаёнка запрасіў гарадзенцаў на пасяджэнне круглага стала па тэме «Ян Каханоўскі: подзвіг і памяць». Падчас мерапрыемства настаўнік гісторыі гімназіі № 1  імя акадэміка Карскага, даследчык лёсу Гродзенскага заапарка Дзяніс Тарасюк асвятліў гераічны і трагічны жыццёвы шлях выбітнага гарадзенскага педагога-біёлага, эколага, грамадскага дзеяча,заснавальніка батанічнага сада і заалагічнага парка ў Гродне. Адным з першых да вывучэння лёсу Яна Каханоўскага звярнуўся не менш вядомы гарадзенскі даследчык медыцыны Фёдар Ігнатовіч. З дакладам «Гродзенскі краязнаўца Фёдар Іванавіч Ігнатовіч – адзін з першых біёграфаў Яна Каханоўскага» бліскуча выступіла вучаніца гімназіі № 1 імя акадэміка Карскага Аляксандра Варанецкая. Да гэтай падзеі супрацоўнікі гарадской цэнтральнай бібліятэкі імя А. Макаёнка  падрыхтавалі біябібліяграфічны спіс пра Ф.І. Ігнатовіча «І ўрач, і гісторык», які і прэзентавалі на пасяджэнні. Мерапрыемства ператварылася ў  зацікаўленую дыскусію, абмяркоўваліся акалічнасці прыватнага жыцця і гераічнай смерці Яна Каханоўскага, удзельнікам хацелася вызначыць дакладную дату стварэння Гродзенскага заапарка. У дыскусіі рэй вялі старшыня Беларускага нумізматычнага таварыства Віктар Какарэка і экскурсавод, краязнаўца Наталля Храброва.

  • Карціны-шэдэўры, карціны-загадкі

    1 сакавіка, ужо традыцыйна па пятніцах, два класы Дапаможнай школы № 1 г. Гродна правялі вечар у аддзеле абслугоўвання дзяцей ГЦБ імя А. Макаёнка. І як заўсёды з карысцю. Бібліятэкары расказалі хлопчыкам і дзяўчынкам пра чароўную сілу мастацтва. Пра тое, што некаторыя карціны, напісаныя шмат стагоддзяў таму, хвалююць розум і сэрцы людзей да гэтага часу. А часам тояць у сабе і загадкі. Некаторыя з іх агульнымі намаганнямі паспрабавалі разгадаць.

  • Любі роднае слова

    Пазнавальная праграма «Любі, шануй, ведай роднае слова» праведзена 28 лютага ў бібліятэцы № 7 для вучняў 8-х класаў СШ № 7. Пасля ўступнага слова бібліятэкара перайшлі да гульнявой праграмы. Інтэлектуальныя гульні заўсёды падабаюцца старшакласнікам, а праз іх прывіваецца любоў да роднай мовы і набываюцца новыя веды. Усе ўдзельнікі пакідалі бібліятэку ў добрым настроі.

  • 20 фактаў пра Шэкспіра

    28 лютага вучні 9-х класаў СШ № 37 пазнаёміліся з «20 малавядомымі фактамі пра Шэкспіра». З дапамогай супрацоўнікаў бібліятэкі № 3 старшакласнікі даведаліся, што за 500 гадоў творчасць Шэкспіра была добра вывучаная, а вось асоба англійскага драматурга не. Да гэтага часу даследчыкі вылучаюць шмат тэорый аб тым, хто хаваўся пад імем «Шэкспір». Сумнення не выклікае толькі тое, што гэта быў чалавек адораны і рознабаковы.

  • Tłusty Czwartek

    28 лютага ў Спецыяльнай бібліятэцы польскай літаратуры адзначылі Tłusty Czwartek або Тоўсты чацвер – традыцыйнае для польскага народа свята, якое суправаджаецца паяданнем пончыкаў, бліноў. Tłustym Czwartkiem людзі сустракалі вясну і праводзілі зіму, весяліліся на карнавале ў гонар гэтай падзеі. Гэтае свята не мае канкрэтнай даты, таму што прывязана да Вялікага посту ў Юліанскім календары. Па каталіцкай традыцыі Tłusty Czwartek пачынае тыдзень, падчас якога можна паесці ўдосталь, павесяліцца перад уступленнем у саракадзённы строгі пост, які патрабуе ад хрысціян абмежавання ў весялосці і ежы. Пончык абяцае поспех. Па народным павер’і, хто ў тоўсты чацвер з’есць шмат пончыкаў, той у гэтым годзе можа разлічваць на вялікую ўдачу.

  • Правілы бяспекі

    28 лютага ў бібліятэцы № 4 для вучняў 4 «А» класа СШ № 22 прайшла пазнавальная гадзіна «Азбука бяспекі». Дзеці даведаліся аб мерах пажарнай бяспекі і асноўных правілах паводзін на вуліцы і дарозе, у транспарце. Віктарына «З агнём жарты дрэнныя» і гульня «Дазваляецца-забараняецца» замацавалі гэтыя веды. Мультфільм «Правілы бяспекі» навучыў правільным паводзінам у розных жыццёвых сітуацыях.

     
  • Гродна скрозь гады і стагоддзі

    Віртуальнае падарожжа «Гродна: скрозь гады і стагоддзі» прайшло 28 лютага для членаў клуба «Калейдаскоп» у бібліятэцы № 4. Гродна, горад-музей, нездарма называюць каралеўскім: велічныя замкі, вытанчаныя касцёлы, уражлівыя цэрквы прыцягваюць сюды падарожнікаў. Прэзентацыя «Мой горад Гродна» дазволіла палюбавацца архітэктурнымі помнікамі, убачыць выявы горада на старых фотаздымках і гравюрах. Бібліятэкары-экскурсаводы распавялі пра гісторыю горада, а дакументальны фільм «Гарады Беларусі. Гродна» пазнаёміў са славутасцямі нашага горада.

  • І сэрца абпалена смагай радка

    27 лютага ў бібліятэцы № 1 адбылося літаратурнае падарожжа «І сэрца абпалена смагай радка» да 105-годдзя Аркадзя Куляшова для навучэнцаў медыцынскага каледжа. Вялікая колькасць вершаў паэта пакладзена на музыку, асаблівую папулярнасць атрымала песня «Бывай...» у выкананні легендарных «Песняроў». Ён таксама з’яўляецца і сааўтарам сцэнарыяў фільмаў, такіх як «Чырвонае лісце», «Першыя выпрабаванні» і «Запомнім гэты дзень». З дапамогай мультымедыйнай прэзентацыі навучэнцы прайшліся жыццёвымі сцежкамі паэта, пашырылі свае веды аб яго творчасці. Падчас мерапрыемства былі паказаны рэдкія відэазапісы і фота, зробленыя пры жыцці Аркадзя Куляшова.

  • Лялька скарбонка-траўніца

    У апошні дзень зімы 2 майстар-класы па вырабе абярэгавай лялькі або скарбонкі-траўніцы правялі бібліятэкары-майстрыхі з клуба «Гарадзенская лялька» (гарадская бібліятэка № 3) для супрацоўнікаў IT-кампаніі EPAM systems. Дзяўчаты і нават хлопцы старанна выконвалі інструкцыі бібліятэкараў па вырабе лялькі. З падрыхтаваных загадзя набораў для творчасці кожны змог зрабіць сваімі рукамі арыгінальную ляльку, начыненую травой. У любым кутку дома такая лялька знаходзіла прымяненне і з поспехам дапамагала нашым продкам у вырашэнні тых ці іншых задач. Маладыя айцішнікі паспяхова справіліся з заданнем і вярнуліся на працоўныя месцы са скарбонкай-траўніцай і ў выдатным настроі.

Дадатковая інфармацыя