
28 лістапада ў бібліятэцы №10 сумесна з «Гродзенскім занальным цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі» для старшакласнікаў гімназіі № 9 быў праведзены ўрок здароўя «СНІД - ведаць, каб жыць», прымеркаваны да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам. Супрацоўнікі цэнтра ўрач-валеолаг І.В. Копач і псіхолаг Н.Г. Шаманкова распавядалі маладым людзям пра гіпотэзы паходжання ВІЧ, стадыях інфекцыі, спосабы перадачы, мерах прафілактыкі. Быў праведзены трэнінг «Эпідэмія», прадэманстраваны відэафільм. Кожны школьнік атрымаў у падарунак буклет па тэме.
28 лістапада ў бібліятэцы № 2 для навучэнцаў 11 класа СШ № 11 прайшла гадзіна інфармацыі «СНІД: будучыня пад пагрозай». Бібліятэкары распавядалі, што такое ВІЧ-інфекцыя і СНІД, як хутка яны распаўсюджваюцца, якая статыстыка захворвання па Гродзенскай вобласці. Школьнікі глядзелі відэаролікі, гаварылі аб талерантным дачыненні да хворых. З дапамогай бліц-апытання былі выкрыты міфы пра шляхі заражэння.