Фильтр
  • Восень залатая

    27 верасня ў дзіцячай бібліятэцы № 6 члены клуба «Пралеска» пабывалі на свяце «Залатая восень». Падрыхтаваўшы дамашняе заданне, распавялі пра прыкметы восені, прачыталі вершы і прыказкі, адгадалі загадкі. Прыняўшы ўдзел у вясёлых конкурсах і пазнавальных гульнях-віктарынах, школьнікі даведаліся шмат цікавага пра восень. Самы актыўны ўдзельнік пайшоў дадому з карзінай гародніны і садавіны.

  • Дарунак Дома рускага замежжа імя А. Салжаніцына

    300 найменняў кніг на рускай мове былі перададзены ў дар Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы імя Андрэя Макаёнка Домам рускага замежжа імя Аляксандра Салжаніцына (г. Масква). Мерапрыемства прайшло 27 верасня пры падтрымцы Прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь – Расійскага цэнтра навукі і культуры ў Брэсце. У Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы імя А. Макаёнка адбылася цырымонія дарэння калекцыі кніг ад Дома рускага замежжа імя А. Салжаніцына. Фонды бібліятэкі папоўніў камплект літаратуры ў колькасці 300 найменняў па гісторыі рускага замежжа, рускай мове, культуры і гісторыі Расіі. Падобныя праекты ўжо прайшлі ў іншых гарадах Беларусі – Мінску, Полацку, Брэсце, Мазыры, Магілёве, Баранавічах, Гомелі. Бібліятэкі Гродна такі дар атрымалі ўпершыню. У мерапрыемстве бралі ўдзел: Леанідаў Віктар Уладзіміравіч – кандыдат гістарычных навук, вядучы навуковы супрацоўнік Дома рускага замежжа імя А. Салжаніцына, Матрусава Аляксандра Мікалаеўна – кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры агульнага і рускага мовазнаўства Дзяржаўнага інстытутата рускай мовы імя А.С. Пушкіна, вядучы рэдактар часопіса «Руская мова за мяжой», Сяменчанка Юлія Яўгенаўна – дырэктар Расійскага цэнтра навукі і культуры ў г. Брэсце. У межах цырымоніі арганізавана выстава кніг расійскіх выдавецтваў, а таксама адбыўся прагляд кінафільма «Пасольства на Таганскім узгорку». Фільм змяшчае дакументальныя кадры, звязаныя з гісторыяй рускай палітычнай эміграцыі XX стагоддзя. У завяршэнне выступіў творчы дуэт Таццяны і Паўла Салаўёвых (г. Гродна).

  • Краіна Уяўленняў

    25 і 27 верасня ў дзіўную краіну Уяўленняў адправіліся навучэнцы 4-х класаў гімназіі № 5 у дзіцячай бібліятэцы № 8, каб пазнаёміцца з казачнікам, паэтам і перакладчыкам Барысам Захадэрам. З экрана тэлевізара сам пісьменнік даваў парады, як стаць лепшым чытачом, распавёў пра сваю любоў да жывёл, прачытаў прысвечаныя ім вершы: «Кошка-Уюшка», «Юрка-Мурка», вершы пра бяздомных жывёл. Знаёмства з творчасцю пісьменніка працягнулася праз гучнае чытанне самых цікавых і павучальных твораў. Дзеці пазнаёміліся з рэдкімі і небывалымі відамі жывёл – Мнімам, Кавотам, Камутам, адгадвалі загадкі, прачыталі па чарзе «Махнатую азбуку».

  • З гісторыі кніг і бібліятэк

    У слайд-падарожжа «З гісторыі кніг і бібліятэк» адправіліся 27 верасня наведвальнікі клуба «Калейдаскоп». Супрацоўнікі бібліятэкі № 4 дапамаглі перанесціся ў далёкія часы, калі першым быў камень з пісьмёнамі, убачыць гліняныя кнігі, рукапісы на папірусе, пергаменце, бяросце, першыя друкаваныя кнігі. Вялікую цікавасць выклікалі сучасныя незвычайныя кнігі. Відэаролік аб праекце «Цёплыя кнігі» распавёў аб стварэнні тактыльных кніг для дзяцей са слабым зрокам і невідушчых у Гродне.

  • Ружы з кляновага лісця

    27 верасня ў акадэміі дзіцячай творчасці «Ліловая смаўжыха» адбыўся майстар-клас «Ружа з кляновага лісця», у якім з задавальненнем удзельнічалі вучні 4 «Г» класа гімназіі № 3. Лісцікі складваюцца напалову і скручваюцца трубачкай, кладуцца адзін на аднаго ў шахматным парадку і як вынік – восеньскі падарунак для мамы ў выглядзе ружы гатовы.

  • Азбука беражлівых

    Экалагічная віктарына прайшла ў бібліятэцы № 9 24 верасня. Яе ўдзельнікамі сталі вучні 2 «Г» класа гімназіі № 5. Яны адгадвалі загадкі, складалі словы з літар, адказвалі на пытанні віктарыны, выконвалі тэсты, абмяркоўвалі прапанаваныя сітуацыі, што можна рабіць і чаго нельга. Правілы добрага гаспадара, пра якія даведаліся дзеці, дапамогуць ім здабыць карысныя звычкі і стаць больш беражлівымі.

  • Новай кнізе адкрываюцца сэрцы

    25 верасня ў Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы імя А. Макаёнка прайшоў дзень новай кнігі. Да мерапрыемства была падрыхтавана электронная прэзентацыя, экспанавалася выстава новых паступленняў у фонд бібліятэкі за III квартал бягучага года. Прысутныя пазнаёміліся з вядомымі асобамі, чые жыццё і творчасць былі звязаныя з Гродзеншчынай, а таксама са зборам твораў «Галасы утопіі» лаўрэата Нобелеўскай прэміі Святланы Алексіевіч. Пераможцам гульнявой праграмы «Знайдзі мяне» былі ўручаны прызы.

  • Мы школьнікамі сталі

    26 верасня ў аддзеле абслугоўвання дзяцей ГЦБ імя А. Макаёнка прайшло свята пасвячэння ў першакласнікі вучняў 1 «Б» класа СШ № 6. Перш чым атрымаць званне першакласніка, дзецям разам з Нязнайкай прыйшлося прайсці выпраба- ванні на хуткі збор школьнага рукзака. Дзеці таксама павінны былі правільна скласці фрагмент казкі і ўспомніць яе назву, намаляваць партрэт любімай настаўніцы. Свята завяршылася ўрачыстай клятвай і выкананнем песенькі першакласніка.

     
  • Мяцельчатая гартэнзія

    24 верасня ў Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы імя А. Макаёнка адбылося чарговае пасяджэнне клуба «Флора». Ішла гаворка аб гатунках мяцельчатай гартэнзіі – самым удалым варыянце для самастойнай пасадкі на дачным участку. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі асаблівасці догляду, размнажэння, абрэзкі гэтай расліны. Надалі ўвагу найбольш запатрабаваным гатункам гартэнзіі. Кіраўнік клуба Алег Багайчук напрыканцы падарыў удзельнікам сустрэчы кусты земклунікі з уласнай калекцыі.

  • Шапкавае царства

    25 верасня ўдзельнікі экалагічнага клуба «Мурашы» ў аддзеле абслугоўвання дзяцей ГЦБ імя А. Макаёнка адправіліся ў займальнае экападарожжа ў царства грыбоў. Разам з бібліятэкарам дзеці даведаліся, з чаго складаюцца грыбы, дзе яны растуць, ці можна есці іх сырымі і хто лечыцца грыбамі. Хлопчыкі і дзяўчынкі таксама праявілі творчыя здольнасці – вылепілі цэлую грыбную палянку, на якой асаблівай папулярнасцю карысталіся лісічкі, і спаборнічалі ў маляванні грыбоў на паветраным шарыку. А ў канцы мерапрыемства дапамаглі няўдачліваму грыбніку сабраць усе карысныя грыбы ў карзіну.

  • Шляпное царство

    25 сентября участники экологического клуба «Муравьи» в отделе обслуживания детей ГЦБ имени А. Макаёнка отправились в увлекательное экопутешествие в царство грибов. Вместе с библиотекарем дети узнали, из чего состоят грибы, где они растут, можно ли есть их сырыми и кто лечится грибами. Мальчики и девочки также проявили творческие способности - вылепили целую грибную полянку, на которой особой популярностью пользовались лисички, и соревновались в рисовании грибов на воздушном шарике. А в конце мероприятия помогли незадачливому грибнику собрать все полезные грибы в корзинку. 

  • Ружовы фламінга

    21 верасня ў клубе «Гарадзенская лялька» ў бібліятэцы № 3 прайшоў першы майстар-клас па пашыве брошкі «Ружовы фламінга». Майстар І. Вараб’ёва прадэманстравала тэхніку вышыўкі ніткамі мулінэ, бісерам і паеткамі. У клубе запланаваны яшчэ два ўрокі, каб скончыць пашыў брошкі.

     
  • Гродна і яго знакамітыя гараджане

    21 верасня ў бібліятэцы № 3 з «Кнігай славы горада Гродна» пазнаёмілі наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Кастрычніцкага раёна г. Гродна. Слаўны 890-гадовы Гродна жыве цікавым, напоўненым падзеямі жыццём. І ўсе гады людзі, якія жывуць у горадзе, складаюць яго галоўную каштоўнасць. Свету вядомы імёны Давыда Гарадзенскага, Стэфана Баторыя, Льва Бакста, Вольгі Корбут. Аб знакамітых гродзенцах, чые імёны ўвайшлі ў Кнігу славы горада Гродна, было таксама расказана на сустрэчы.

  • Нашы знакамітыя землякі

    21 верасня ў бібліятэцы № 1 члены клуба «Сябрына» сабраліся на сустрэчу з паэтам і бардам Анатолем Апанасевічам. Госць чытаў вершы са сваіх зборнікаў «Пад фатальным ценем» і «Вячэрні лістапад», выконваў песні на вершы ўласнага сачынення, распавёў пра жыццё і творчасць, пра захапленні жывапісам і скульптурай. Сустрэча прайшла ў цёплай, сяброўскай атмасферы. Паэта доўга не адпускалі і дзякавалі за цудоўны вечар.

  • Вам мудрасць гады падарылі

    21 верасня ў бібліятэцы № 2 да Дня пажылых людзей прайшло свята «Вам мудрасць гады падарылі», на якое былі запрошаны члены клуба «3Д: для дома, душы і вольнага часу». Павіншаваць прысутных прыйшлі прадстаўнікі «Беларусбанка», натарыята і Гродзенскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Служачы банка А.Г. Мікуліч распавёў пра ўклады для пенсіянераў, пра банкаўскія накапляльныя карткі, пра ўмовы і магчымасці крэдытавання. Натарыус І.А. Кірко ратлумачыла, як выкарыстоўваць чэкі маёмасці і аформіць дарчую, запрасіла ўсіх жадаючых на бясплатную юрыдычную кансультацыю. Урач-валеолаг І.В. Копач пазнаёміла з эпідэміялагічнай сітуацыяй у Гродне, падзялілася рэцэптамі даўгалецця і здароўя. Псіхолаг Н.Р. Шаманкова распавяла пра тое, як пераадольваць стрэсы і заставацца спакойным, правяла міні-тэсты. На працягу мерапрыемства вясёлымі песнямі і вершамі гасцей віншавала студэнтка Гродзенскага медыцынскага каледжа Л. Змітрыкевіч.

     
  • З кагорты ганаровых грамадзян Гродна

    20 верасня ў Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы імя А. Макаёнка адбылася прэзентацыя краязнаўчага адкрыцця «З кагорты ганаровых грамадзян Гродна: губернатар Іван Мікалаевіч Скварцоў» з цыклу «Гродна: знаходкі і лёсы», які раскрывае лёсы ганаровых грамадзян дарэвалюцыйнага перыяду. Падчас сустрэчы прэзентавалася вядомая асоба ў гісторыі Гродна другой паловы XIX стагоддзя. Упершыню імя Івана Мікалаевіча Скварцова, расійскага дзяржаўнага дзеяча, які амаль на працягу пяці гадоў ўзначальваў Гродзенскую губерню і вельмі шмат зрабіў для развіцця і росквіту Гродна, для гарадзенцаў адкрылі знакамітыя гісторыкі Алесь Пятровіч Госцеў і Вячаслаў Вітальевіч Швед у сваёй кнізе «Кронан» у 1993 годзе. У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі пазнаёміліся з асноўнымі вехамі біяграфіі І.М. Скварцова, далучыліся да яго жыццёвых праблем і здабыткаў. Госць прэзентацыі выбітны гісторык, краязнаўца, педагог, акадэмік Міжнароднай акадэміі наасферы (устойлівага развіцця) А.П. Госцеў запрасіў прысутных у віртуальную вандроўку па гістарычных мясцінах, звязаных з іменем Івана Мікалаевіча Скварцова. Дзякуючы зацікаўленым, неабыякавым людзям, якія сабраліся на мерапрыемстве, многія яго моманты горача абмяркоўваліся і ператвараліся ў сапраўдную дыскусію.

  • Пачуць мелодыю аўтара

    21 верасня ў аддзеле абслугоўвання дзяцей ГЦБ імя А. Макаёнка для вучняў 3 «Б» класа СШ № 6 прайшла літаратурная гадзіна па творчасці Ніны Дашэўскай «Пачуць мелодыю аўтара». Бібліятэкар пазнаёміла трэця- класнікаў з такімі кнігамі пісьменніка як «Сем невысокіх гномаў», «Вілі», «Тэа – тэатральны капітан». Затым прачыталі і абмеркавалі казкі «Слон і скрыпка» і «Каралеўская карова», якія ўвайшлі ў зборнік казак «Слон і скрыпка» серыі «Бібліятэка Міхаіла Яснова».

  • У свеце прафесій

    20 верасня ў дзіцячай бібліятэцы № 6 для вучняў 8 «Б» класа СШ № 13 прайшла інфармацыйная гадзіна «Я і свет прафесій». Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з прафесіяй бібліятэкара. Васьмікласнікі пачулі гісторыю з’яўлення кніг і бібліятэк, даведаліся аб працы з фондам і чытачамі, аб сучасных інфармацыйных тэхналогіях, якія выкарыстоўваюцца ў бібліятэках. Напрыканцы падлеткі выказалі сваё меркаванне аб бібліятэцы.

  • Мой горад, мая вуліца

    Адзіны дзень інфармавання ў УГП «Гродзенскае тралейбуснае ўпраўленне» адбыўся 20 верасня. Супрацоўнікі аддзела бібліятэчнага маркетынгу ГЦБ імя А. Макаёнка выехалі на прадпрыемства з выставай «Каралеўскі горад над Нёманам» і фотапраектам маладога гродзенскага гісторыка Аляксандра Перагудава «Сустрэча стагоддзяў», якія выклікалі непадробную цікавасць у супрацоўнікаў тралейбуснага ўпраўлення. Выставы суправаджаліся выступам «Па старонках «Чырвонай кнігі Гродна» аб страчаных архітэктурных аб’ектах горада. Удзельнікі мерапрыемства мелі магчымасць пазнаёміцца з прыжыццёвымі выданнямі знакамітага краязнаўцы В.Ю. Саяпіна і новай кнігай «Мой дом, мая вуліца, мой горад. Гісторыя вуліц і плошчаў», якая выйшла да свята горада ў выдавецтве «ЮрСаПрынт».

  • Шкоднымі звычкамі праславіцца нельга

    Безумоўна, гаджэты дапамагаюць дзецям развівацца і спазнаваць свет, аднак яны намнога небяспечней, чым мы думаем. Пра гэта 19 верасня ў бібліятэцы № 8 гаварылі на сустрэчы псіхолага Гродзенскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Шаманковай Н.Р. з навучэнцамі 3 класа гімназіі № 5. Размова ішла пра гаджэты і здароўе, пра фарміраванне гульнявой залежнасці. Падчас прагляду відэароліка дружна абмяркоўвалі прычыны ўзнікнення болю ў спіне, хваробы вачэй, даведаліся, чаму неабходна мыць рукі, сядаючы за клавіятуру, і чаму яе трэба пастаянна праціраць, чаму ад навушнікаў можна аглухнуць і многае іншае. Усе дружна вучыліся рабіць гімнастыку для рук, спіны, шыі, вачэй.

     
  • Вясёлка на кніжнай паліцы

    Удзельнікі клуба «Чытайка» 18 верасня прыйшлі ў бібліятэку № 7 на сустрэчу з часопісам «Вясёлка» і кнігамі з серыі «Бібліятэка часопіса «Вясёлка». Займальныя загадкі і задачкі дзеда Усёведа, вясёлыя вершы, казкі, лічылкі і скорагаворкі паднялі настрой дзецям і выклікалі ў іх жаданне прачытаць кнігі цалкам.

  • У бібліятэку па суседстве

    Прывіваць любоў да слова друкаванага неабходна ў самым раннім узросце. Таму 17 верасня выхаванцы старшай групы дзіцячага сада № 1 пачалі дзень з экскурсіі ў бібліятэку № 9. Яны пазнаёміліся з чытальнай і абанементнай заламі, з правіламі паводзін у бібліятэцы, даведаліся, як правільна карыстацца кнігай, што азначае слова «фармуляр» і як запісацца ў бібліятэку. Дзеці ўспомнілі сваіх любімых кніжных герояў. Экскурсія ў бібліятэку стала для іх адкрыццём дзіўнага свету кнігі!

  • Памяць патрэбна жывым

    14 верасня ў бібліятэцы № 7 прайшла прэзентацыя кнігі Б. Ермашкевіча «Памяць патрэбна жывым», прысвечанай 890-годдзю г. Гродна. Перад слухачамі, вучнямі 10-11-х класаў СШ № 22, выступілі сам аўтар Браніслаў Ермашкевіч, паэт Дзмітрый Радзіончык, які напісаў уступнае слова да кнігі; кандыдат філалагічных навук, рэдактар кнігі Руслан Казлоўскі; паэт, бард Анатоль Апанасевіч. Сустрэча атрымалася душэўнай, цікавай і, як адзначыла класны кіраўнік аднаго з класаў, вельмі карыснай.

     
     
  • Роднаму гораду прысвячаецца

    14 верасня Гродзенская гарадская цэнтральная бібліятэка імя А. Макаёнка з выставай «Гістарычныя вандроўкі з Віктарам Саяпіным» пабывала на ўрачыстасцях з нагоды юбілею г. Гродна, якія адбыліся ў абласным драматычным тэатры. Удзельнікі імпрэзы мелі магчымасць пазнаёміцца з прыжыццёвымі выданнямі знакамітага краязнаўцы і зусім новай кнігай «Мой дом, мая вуліца, мой горад. Гісторыя вуліц і плошчаў», якая выйшла да свята горада ў выдавецтве «ЮрСаПрынт». Кнігу прадставіў галоўны рэдактар выдавецтва А.А. Рыжы.

  • Для вас адкрыты нашы дзверы і сэрцы

    14 верасня ў Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы імя А. Макаёнка ўшаноўвалі лепшых чытачоў. Напярэдадні Дня бібліятэк Рэспублікі Беларусь ішла размова пра любімыя кнігі. Аказалася, што ў кожнага ёсць такія творы, якія дапамаглі сфарміраваць жыццёвыя погляды. Упрыгожылі вечар вершы, песні і відэаролікі пра бібліятэку і прафесію бібліятэкара. Па традыцыі самым актыўным чытачам былі ўручаны ганаровыя чытацкія білеты і памятныя падарункі. Словы падзякі за добрасумленную працу прагучалі і ў адрас бібліятэкараў. Завяршылася мерапрыемства святочным чаяваннем.

  • Літаратурнае нашэсце

    Напярэдадні прафесійнага свята бібліятэкараў краіны былі падведзены вынікі конкурсу «Літаратурнае нашэсце» на лепшую бібліятэчную распрацоўку (тэхналогію) па папулярызацыі чытання сярод супрацоўнікаў Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы г. Гродна. Мэта конкурсу – павышэнне прэстыжу кнігі, чытання і прыцягненне патэнцыяльных карыстальнікаў у бібліятэку. На конкурс было прадстаўлена 9 работ у трох намінацыях: папулярная бібліяграфія, аўтарская распрацоўка і мультымедыйны прадукт. У выніку лепшымі прызнаныя працы: «100 дзіцячых “чаму”» аб серыі энцыклапедый выдавецтва «Піцер» (аўтар – Алена Калюта, заг. філіяла № 8) і рэкамендацыйны электронны бібліяграфічны спіс літаратуры «ТОП-10 кніг для жанчын, якія чытаюць кнігі і п’юць каву» (аўтар – Іна Сотнікава, заг.  філіяла № 3). Гэтыя працы падзялілі трэцяе месца. На другім месцы апынулася электронная літаратурная віктарына «Пра Веру-вавёрачку», прысвечаная 70-годдзю казкі В. Віткі «Вавёрчына гора» (аўтар – Вольга Хацкевіч, заг. філіяла № 9). А заслужанае першае месца – у бібліятэкара філіяла № 2 Іаланты Дамброўскай. Псіхолаг па адукацыі і бібліятэкар па прызванні распрацавала псіхалагічны майстар-клас па хуткачытанні «Хутчэй. Больш. Разумней» з мэтай папулярызацыі паскоранага рэфлексіўнага чытання. Ад усёй душы віншуем пераможцаў і жадаем новых творчых знаходак, а таксама не спыняцца ў сваім прафесійным развіцці.

  • «Праздник города песней встречаю...»

    15 верасня ў межах ІІ фестывалю «Кніжныя скарбы Беларусі» ў гарадскім парку імя Ж.-Э. Жылібера працавала інтэрактыўная пляцоўка Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы г. Гродна. На працягу дня на пляцоўцы праходзіла дзіцячая пазнавальна-гульнявая праграма ад Знайкі і Нязнайкі з няпростымі пытаннямі на ведан- не гісторыі горада і дзіцячай літаратуры. Непадробную цікавасць у наведвальнікаў парку выклікаў фотапраект маладога гісторыка Аляксандра Перагудава «Сустрэча стагоддзяў: лёс гістарычных будынкаў Гародні праз фотааб’ектыў».  Да ўвагі гасцей фестывалю былі прадстаўлены работы дэкаратыўна-прыкладной творчасці майстрых клуба «Гродзенская лялька» і выстава адной працы «Алень святога Губерта» (аўт. Святлана Янчылік). Жадаючыя пазіравалі каля фотазоны «Стары горад». Выстава папяровых макетаў замкаў  «Папяровыя замкі Беларусі» прыцягнула і маленькіх, і дарослых. Падчас майстар-класа па вырабе магнітаў з выявай аленя святога Губерта і закладак ад Ксеніі і Ігара Адасікаў удзельнікам не хапала месцаў. У межах фестывалю аўтары працы «Натхненне» – удзельнікі клуба «Гродзенская лялька» атрымалі Гран-пры ад арганізатараў абласнога конкурсу на лепшую ляльку ручной працы.

     
     
     
     
     
     
     
     
     
     
     
     
     
     
     
     
     
     
     
     
     
     
  • У кніжным царстве

    14 верасня дзіцячую бібліятэку № 6 наведалі выхаванцы дзіцячага сада № 92. Бібліятэкары для дзяцей арганізавалі экскурсію «Падарожжа ў Кніжнае царства». Юных чытачоў сустрэла сама Баба-Яга. Малышы вывучылі правілы беражлівых адносін да кнігі. А таксама даведаліся пра тое, як правільна запісацца ў Кніжны дом. Дашкольнікі бралі ўдзел у вясёлых гульнях, займальных літаратурных віктарынах і здзейснілі цікавую экскурсію па залах бібліятэкі.

     
     
  • У палоне сівой гісторыі

    14 верасня чарговы бібліядэсант высадзіўся на Савецкай плошчы і працаваў пад дэвізам «У палоне гісторыі сівой Гродна вечна малады». Супрацоўнікі гарадской бібліятэкі № 2 пыталіся ў жыхароў і гасцей, якое месца ў нашым горадзе яны лічаць самым прыгожым, які помнік галоўным, якую кнігу пра Гродна самай цікавай, а таксама ўручалі памяткі «У словах пісьменнікаў вялікіх ззяюць гродзенскія лікі». Бібліятэкары даведаліся, што гродзенцам падабаюцца вуліца Савецкая і драмтэатр, Каложская царква і неіснуючая ўжо Фара Вітаўта, і яшчэ шмат-шмат месцаў, з якіх цяжка выбраць адно. Галоўнымі помнікамі разам з Каложай і Фарай, некаторыя назвалі стары помнік Леніну і новы – Давыду Гарадзенскаму. Самай цікавай кнігай пра Гродна лічаць раман У. Караткевіча «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», але чытаюць і іншыя, як мастацкія, так і дакументальныя.

  • Памяць у асобах

    14 верасня ў бібліятэцы № 2 для вучняў 7 «А» класа СШ № 11 прайшла гадзіна гісторыі «Памяць у асобах: славутыя ўраджэнцы і дзеячы Гродна». Школьнікі пазнаёміліся з жыццём і дзейнасцю Д. Гарадзенскага, А. Тызенгаўза, Л. Бакста, Л. Заменгофа, адказалі на пытанні віктарыны «Вядомыя землякі». Праслухалі вершы гродзенскіх паэтаў аб горадзе і абмеркавалі іх. Мерапрыемства суправаджалася электроннай прэзентацыяй «Іх імёны застануцца ў гісторыі».

     
  • Сустрэча з Таццянай Сучковай

    14 верасня ў бібліятэцы № 6 прайшла сустрэча з дзіцячай пісьменніцай Таццянай Сучковай «Я пяю аб казачнай зямлі» для вучняў 3 класа СШ № 11. Сустрэча прымеркавана да дня нараджэння роднага горада. Таццяна Аркадзьеўна прачытала вершы, прысвечаныя любімаму Гродна. Дзеці пабывалі на Казачнай планеце, пазнаёміліся з дзіўнымі прыгодамі і героямі твораў. На памяць аб сустрэчы пісьменніца падарыла школьнікам слоўнічкі: краіны Інструментарыі і рэцэптаў Мучной краіны і горада Спагецці.

  • Гродна: ведаць, памятаць, ганарыцца

    У віртуальнае падарожжа «Гродна: ведаць, памятаць, ганарыцца» адправіліся 14 верасня выхаванцы дзіцячага сада № 54. Супрацоўнікі бібліятэкі № 4 распавялі пра гісторыю горада, якая налічвае ўжо больш за 800 гадоў, пра ўнікальныя архітэктурныя помнікі Гродна. Дзеці даведаліся, чым праславіліся Давыд Гарадзенскі, Антоній Тызенгаўз, Жан Эмануэль Жылібер. Маляўнічую прэзентацыю «Мая малая радзіма» дапоўніў відэаролік з відамі сучаснага Гродна.

     
  • Тралейбус-чытальня

    Калі незвычайны тралейбус адправіўся з канчатковага прыпынку, выглянула сонейка. Так 14 верасня пачалася акцыя «Тралейбус-чытальня»Унікальны тралейбус, выпушчаны яшчэ ў 1991 годзе і адрамантаваны да акцыі, праехаў па вуліцах Гродна. Дзякуючы незвычайнай акцыі юныя і не вельмі пасажыры па-новаму паглядзелі на знаёмыя вуліцы і пазнаёміліся з гісторыяй роднага горада. Акцыя прымеркавана да святкавання 890-годдзя Гродна. Рэтратралейбус, аформлены звонку і ўнутры здымкамі старога Гродна, накіроўваўся па маршруце: Тралейбуснае ўпраўленне – Плошча Савецкая – парк імя Ж.Э. Жылібера. У гістарычнае падарожжа запрасілі жыхароў горада, зрабіўшы гадзінную праграму даступнай любому ўзросту, але ў той жа час насычанай. Акрамя пазнавальнай праграмы ў тралейбусе, кароткую экскурсію правялі і ў цэнтры горада. А ў самым канцы чыталі вершы Віктара Кудлачова, фатаграфаваліся і з радасцю прымалі ў падарунак ад бібліятэкараў паштоўкі з відамі Гродна і закладкі з адрасамі дзіцячых гарадскіх бібліятэк.

  • Читающий троллейбус

    Когда необычный троллейбус отправился с конечной остановки, выглянуло солнышко. Так 14 сентября началась акция «Троллейбус-читальня». Уникальный троллейбус, выпущенный еще в 1991 году и отремонтированный к акции,  проехал по улицам Гродно. Благодаря необычной акции юные и не очень пассажиры по-новому взглянули на знакомые улицы и познакомились с историей родного города.  Акция приурочена к празднованию 890-летия Гродно. Ретротроллейбус, оформленный снаружи и внутри снимками старого Гродно, следовал по маршруту:  Троллейбусное управление – площадь Советская – парк им. Ж.Э. Жилибера. В историческое путешествие пригласили жителей города, сделав часовую программу доступной любому возрасту, но в то же время насыщенной. Помимо познавательной программы в самом троллейбусе,  короткую экскурсию провели  и в центре города. А в самом конце читали стихи Виктора Кудлачева, фотографировались и с радостью принимали в подарок от библиотекарей открытки с видами Гродно и закладки с адресами детских городских библиотек.  

  • Book-сімпатыя: бібліядэсант

    13 верасня бібліядэсант супрацоўнікаў гарадской бібліятэкі № 2 «высадзіўся» на аўтавакзале г. Гродна. У жыхароў і гасцей горада пыталіся, лічаць яны жыццё прозай або паэзіяй, ці чытаюць вершы, хто іх любімы паэт і што яны могуць працытаваць на памяць. Кожнаму апытанаму была ўручана памятка «Кнігі пра кнігі – кветкі літаратуры» і запрашальны білет у бібліятэку на Белуша.  Высветлілася, што палова апытаных лічыць жыццё паэзіяй, а астатнія лічаць яе не толькі прозай, але працай і рулеткай, што сярод любімых паэтаў – Пушкін, Ясенін, Маякоўскі, Колас і Уітмэн. Жадаючыя працытавалі любімыя радкі, сярод якіх «У Лукаморья дуб зелёный», «Я Вас любил…», «Мой родны кут...» і іншыя.

  • Пешшу ў гісторыю

    13 верасня напярэдадні юбілею горада ў дзіцячай бібліятэцы № 8 прайшла краязнаўчая інфармацыйна-гульнявая праграма «Пешшу ў гісторыю Гродна». Выхаванцы старшых груп дзіцячага сада № 55 здзейснілі віртуальную вандроўку па горадзе – з вышыні птушынага палёту пазнаёміліся з незвычайнымі будынкамі: Каложай, Старым і Новым замкамі, Фарным касцёлам, пажарнай каланчой, захапляліся прыгажосцю ракі Нёман і Швейцарскай далінай. Затым дружна шукалі адказы на заданні аб вуліцах Гродна, аб знакамітых людзях горада, славутасцях і разам малявалі карціну – «Гарадскі пейзаж».

  • Гартаючы старонкі Буквара

    10, 11 і 12 верасня ў бібліятэцы № 1 праходзіла гульня-падарожжа «Гартаючы старонкі буквара», удзельнікамі якой сталі вучні 2 «Б», 2 «Г» і 4 «А» класаў гімназіі № 2. На мерапрыемстве дзеці пазнаёміліся з гісторыяй беларускага «Буквара», чатырохсотгоддзе якога адзначаецца сёлета. Паглядзелі мультфільм па матывах казкі Р. Кіплінга «Як быў напісаны першы ліст», прачыталі вершы, адгадалі загадкі. І ў завяршэнне кожны пабываў у ролі мастака-гравюрыста, намаляваўшы першую загалоўную літару, як гэта рабілі пісары шмат стагоддзяў таму.

  • Бузульнікі і клапагоны: разнавіднасці гатункаў

    10 верасня ў гарадской цэнтральнай бібліятэцы імя А. Макаёнка адбылося пасяджэнне клуба «Флора». Кіраўнік аб’яднання А.С. Багайчук распавёў аб тым, як правільна вырошчваць бузульнікі. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі асаблівасці догляду і размнажэння гэтай расліны ў нашым рэгіёне, надалі ўвагу барацьбе з яе хваробамі і шкоднікамі. Паэтычны выраз «сярэбраныя свечкі» адлюстроўвае прыгажосць, якой надзелены клапагон. Расліна заслужана набыла любоў садаводаў. Прыемным завяршэннем сустрэчы сталі падарункі – кусты бузульніка з уласнай калекцыі Алега Багайчука, якія ён уручыў членам клубам.

  • Юбілей першага беларускага Буквара

    9 верасня ў рамках святкавання Дня беларускага пісьменства адбыўся юбілей адной кнігі «400-годдзе беларускага Буквара» у актавай зале Свята-Пакроўскага сабора. Удзел у ім прыняў духоўна-асветніцкі клуб «Дзянніца». Адкрыў свята царкоўны хор гімнам «Магутны Божа» і песняй «Спадчына» на словы Я. Купалы. Факсімільнае выданне першага беларускага «Буквара» прэзентаваў намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Алесь Суша. Выглядае кніга не зусім звычайна. Яе надрукавалі у кішэнным фармаце на царкоўнаславянскай мове ў друкарні Віленскага праваслаўнага брацтва Святога Духа ў Еўе. Як сцвярджаюць славісты, было гэта роўна 400 гадоў таму. Да нашых дзён захавалася ўсяго два асобніка. Але ніводнага не засталося на радзіме. У «Буквары» размешчаны славянскі алфавіт, дадзены прыклады складоў, простыя словы на царкоўнаславянскай мове, пералік знакаў прыпынку, лічбаў, а таксама асновы граматыкі і тэксты для чытання.

  • Юбилей первого белорусского Букваря

    9 сентября в рамках празднования Дня белорусской письменности состоялся юбилей одной книги «400-летие белорусского Букваря» в актовом зале Свято-Покровского собора. Участие в нём принял духовно-просветительный клуб «Денница». Открыл праздник церковный хор гимном «Магутны Божа» и песней «Спадчына» на слова Я. Купалы. Факсимильное издание первого белорусского «Букваря» презентовал заместитель директора Национальной библиотеки Беларуси по научной работе и издательской деятельности Александр Суша. Выглядит книга не совсем обычно. Ее отпечатали в карманном формате на церковнославянском языке в типографии Виленского православного братства Святого Духа в Евье. Как утверждают слависты, было это ровно 400 лет назад. До наших дней сохранилось всего два экземпляра. Но ни одного не осталось на родине. В «Букваре» размещен славянский алфавит, даны примеры слогов, простые слова на церковнославянском языке, перечень знаков препинания, цифр, а также азы грамматики и тексты для чтения.

  • Вытокі беларускага кнігадрукавання

    6, 7 верасня для вучняў 4 «В» і 4 «Г» класаў СШ № 11 адбылася літаратурна-пазнавальная праграма «Вытокі беларускага кнігадрукавання». Школьнікі пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення кнігі: ад гліняных таблічак, папірусу, пергаменту да сучасных выданняў, даведаліся аб жыцці і дзейнасці беларускага першадрукара Францыска Скарыны і аб першых друкарнях. Адказалі на пытанні віктарыны «Падарожжа ў свет кніг», адгадалі загадкі і абмеркавалі прыказкі. У завяршэнне мерапрыемства паглядзелі відэаролік «Гісторыя пісьменства і кнігадрукавання».

     
  • Памяць праз легенды

    5, 6 і 7 верасня ў дзіцячай бібліятэцы № 6 прайшла гадзіна гісторыі «Памяць праз легенды». Выхаванцы дзіцячага сада № 92 здзейснілі падарожжа ў далёкае мінулае і даведаліся, як жылі нашы продкі шмат стагоддзяў таму назад, на чым пісалі, як з’явілася першыя кнігі. Пазнаёміліся з заснавальнікам славянскага кнігадрукавання, гуманістам-асветнікам Францыскам Скарынам і іншымі знакамітымі людзьмі зямлі беларускай.

  • Сталіцы беларускага пісьменства

    7 верасня чацвёртакласнікі СШ № 6 адправіліся ў падарожжа па сталіцах беларускага пісьменства разам з бібліятэкарамі аддзела абслугоўвання дзяцей ГЦБ імя А. Макаёнка. Хлопчыкі і дзяўчынкі завочна наведалі ўсе гарады Гродзенскай вобласці, у якіх праходзілі Дні беларускага пісьменства ў розныя гады, убачылі, як сёлета горад Іванава прымаў нацыянальнае свята ў сябе, успомнілі людзей, якія праславілі нашу краіну на многія стагоддзі. Напрыканцы бібліятэкары нагадалі пра яшчэ адну выдатную дату: у бягучым годзе нашаму беларускаму буквару споўнілася 400 гадоў.

  • Як да нас дайшоў буквар

    6 верасня ў бібліятэцы № 8 маляняты з дзіцячага садка № 67 здзейснілі займальнае віртуальнае падарожжа ў гісторыю ўзнікнення пісьменства і даведаліся пра тое, як да нас дайшоў буквар. Юныя «вандроўцы» пабывалі ў старажытнай Месапатаміі, наведалі старажытныя бібліятэкі ў Грэцыі і Кітая, а таксама пазнаёміліся з Іаганам Гутэнбергам і Іванам Фёдаравым, дакрануліся ручкамі да кніг, якім больш за сто гадоў.

  • Літаратурныя таленты нашага горада

    Гродзенскія пісьменнікі годна прымнажаюць багатую духоўную спадчыну краіны. У гэтым змаглі пераканацца навучэнцы 2 «А» класа гімназіі №10. Для іх дзіцячая бібліятэка № 5 арганізавала 6 верасня творчую сустрэчу з Ганнай Скаржынскай-Савіцкай. Хлопчыкі і дзяўчынкі захоплена слухалі цікавае апавяданне, а потым з радасцю набывалі кнігу з аўтографам пісьменніцы. Бібліятэка атрымала ў дар ад аўтара новае выданне - «Казку пра чароўнае падарожжа ў свет вады».

  • Жыве ў вяках беларускае слова

    5 верасня ў бібліятэцы № 4 прайшоў вусны часопіс «Жыве ў вяках беларускае слова» для вучняў 4 «Б» класа СШ № 22. Гаворка ішла пра ўсходнеславянскага асветніка і першадрукара Францыска Скарыну. Дзякуючы яму беларусы атрымалі друкаваную Біблію на роднай мове. Школьнікі пазнаёміліся з літаратурай пра вялікага земляка і паглядзелі дакументальны фільм пра Скарыну.

  • Ад Полацка пачаўся свет

    Гадзіну гісторыі «Ад Полацка пачаўся свет», прысвечаную жыццю святой Ефрасінні Полацкай правялі 4 верасня ў бібліятэцы № 4 для навучэнцаў 5 «Б» класа СШ № 22. Аповед пра жыццё святой суправаджаўся паказам мультымедыйнай прэзентацыі і дэман- страцыяй фільма «Настаўніца Белай Русі». Школьнікі даведаліся не толькі аб яе жыцці ў манастыры, але і аб палітычнай і мецэнацкай дзейнасці. Віктарына «Святая заступніца» замацавала атрыманыя веды.

  • Да школы гатовыя!

    1 верасня ў бібліятэцы № 10 прайшла акцыя, прымеркаваная да Дня ведаў «Да школы гатовыя!». Павіншаваць школьнікаў з пачаткам навучальнага года і сказаць пажаданае на дарогу слова прыйшлі прадстаўнікі Савета ветэранаў Кастрычніцкага раёна А.І. Стацэнка і В.М. Гурская. Вакальны гурт «Крыніца» бібліятэчнага клуба «Ветэран» павіншаваў юных чытачоў прыпеўкамі ўласнага аўтарства. На пляцоўцы перад бібліятэкай была арганізавана кніжная выстаўка «Да школе гатовыя!», дзе чытачы маглі пазнаёміцца ​​з літаратурай  пра школьную пару. Кожны, хто прыйшоў у гэты дзень у бібліятэку выносіў з сабой добры настрой і салодкі прыз.

     
     
     
     
  • «Віншуем Вас...»

    28 жніўня ў бібліятэцы № 10 у клубе «Ветэран» павіншавалі з юбілеем Ганну Дзмітрыеўну Лапіну - кіраўніка танцавальна-аздараўленчай групы «Натхненне». Павіншаваць юбіляра прыйшлі творчыя калектывы - вакальны гурт «Крыніца» пад кіраўніцтвам падпалкоўніка Бяспалава А.Ф., вакальны ансамбль «Гарадзенцы» пад кіраўніцтвам Кручкова В.М. Танцамі радавала група «Натхненне». Не абышлося без цёплых слоў у гэты вечар ад намесніка старшыні Савета ветэранаў Кастрычніцкага раёна Саковіч Т.П., старшыні арганізацыйна-метадычнай камісіі Савета ветэранаў Кастрычніцкага раёна Гурскай В.М., загадчыцы аддзялення для грамадзян пажылога ўзросту Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Кастрычніцкага р-на г. Гродна Баранавай М.З. і многіх іншых.

  • Дзе жыве кніга?

    1 верасня ў бібліятэцы № 1 была праведзена гістарычная віктарына «Дзе жыве кніга?», прымеркаваная да Дня беларускага пісьменства. Вучні 3 «Б» класа СШ № 18 пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення кнігі, падзяліліся сваімі ведамі аб першадрукарах і адказалі на пытанні бібліятэкара.

Дополнительная информация