Фільтр
  • У снежным царстве

    На працягу двух дзён 26-27 снежня ў дзіцячай бібліятэцы № 8 навучэнцы прышкольнага лагера гімназіі № 5 змагаліся за права быць лепшымі ў навагоднім брэйн-рынгу. Складаныя зімовыя рэбусы, загадкі-падманкі, з цяжкасцю выяўленыя адпраўнікі навагодніх тэлеграм, каверзныя пытанні ад трох парсючкоў стварылі атмасферу спаборніцтва, а «Вясёлы зімовы задачнік» ад Снегавіка прымусіў задумацца над зусім няпростымі пытаннямі. Дзеці дружна складвалі з пазлаў навагоднюю карціну і гулялі ў інтэрактыўную гульню. Працягнулі спаборніцтва ў рухомых зімовых гульнях: «Данясі сняжынку» і «Набяры вядро снежак». Нечакана з’явіўся сапраўдны Дзед Мароз, закруціў усіх у карагодзе, загадаў навагоднія загадкі, праслухаў дзіцячыя вершы і адарыў усіх прысмакамі.

  • Навагоднія цуды

    27 снежня ў бібліятэцы № 5 пабывалі ў гасцях выхаванцы дзіцячага сада № 40. Для дзяцей супрацоўнікі падрыхтавалі гульнявую праграму «Навагоднія цуды» з зімовымі загадкамі і цікавымі фактамі аб навагодніх традыцыях розных краін.

  • Чароўная шкатулка зімы

    26 снежня ў аддзеле абслугоўвання дзяцей ГЦБ імя А. Макаёнка дзейнічала творчая майстэрня «Чароўная шкатулка зімы» для дзяцей, якія адпачываюць у прышкольным лагеры СШ № 6. Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з гісторыяй з’яўлення ў нашых дамах каляднай ёлкі, ёлачных цацак, мішуры. Далей пачулі розныя версіі паходжання Дзеда Мароза і Снягуркі. Паглядзелі відэаролікі «Гісторыя Дзеда Мароза» і «Гісторыя навагодняй ёлкі». Затым дружна перайшлі да творчасці і кожны зрабіў сваімі рукамі з паперы навагоднюю ялінку, якую затым «упрыгожыў» з дапамогай фламастэраў і алоўкаў, каляровай паперы, клею і сваёй фантазіі. Напрыканцы сустрэчы атрымалася вясёлая фотасесія з ялінкамі.

  • Снежныя чароўныя загадкі

    22 снежня ў бібліятэцы № 10 для вучняў СШ № 33 была праведзена віктарына «Снежныя чароўныя загадкі», для ўдзелу ў якой школьнікі падзяліліся на дзве каманды. Конкурсы былі нескладаныя, але папрацаваць прыйшлося кожнаму ўдзельніку. Другакласнікі адказвалі на каверзныя пытанні пра навагоднія святы, складвалі пазлы, адгадвалі загадкі. Перамагла дружба, кожны з ўдзельнікаў атрымаў салодкі пачастунак і добры настрой.

  • Лекавыя расліны вакол нас

    21 снежня ў бібліятэцы № 2 для членаў клуба па інтарэсах «3Д: для дома, душы і вольнага часу» прайшла пазнавальная гадзіна «Лекавыя расліны вакол нас». Урач-нутрыцыёлаг В.Д. Абухава распавяла пра гаючыя ўласцівасці траў, вітаміны, якія ўваходзяць у іх склад і чым яны лепшыя за хімічныя сродкі. Патлумачыла, як правільна збіраць і сушыць расліны, у якія тэрміны гэта рабіць. Спецыяліст-кансультант некамерцыйнага партнёрства «Здароўе» В.Р. Разумава прадставіла розныя віды біялагічна актыўных дабавак і распавяла, пры якіх захворваннях яны будуць карысныя.

  • «Край светлых мрояў....»

    21 снежня ў Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы імя А. Макаёнка адбылося адкрыццё кніжнай выставы «Ёсць у мяне зямля, край светлых мрояў...», прысвечанай 220-годдзю з дня нараджэння Адама Міцкевіча. Увазе чытачоў прадстаўлены кнігі з фондаў бібліятэкі і з калекцыі знакамітага гродзенскага калекцыянера, краязнаўцы, педагога, акадэміка Міжнароднай акадэміі наасферы Алеся Пятровіча Госцева. Дзякуючы яму чытачы змаглі пазнаёміцца з унікальнымі рэдкімі выданнямі Адама Міцкевіча. Падчас урачыстага адкрыцця выставы ў выкананні супрацоўніка спецыяльнай бібліятэкі польскай літаратуры Марыны Гайдзель прагучала балада «Свіцязь» на польскай мове, а таксама ўрывак з паэмы «Пан Тадэвуш» на беларускай.

  • Гродна на тэлеэкране

    21 снежня ў клубе «Паходня ісціны» Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэкі імя А. Макаёнка адбыўся вечар-сустрэча «Гродна на тэлеэкране», прысвечаны 50-годдзю тэлерадыёкампаніі «Гродна». Пра тое, як адзначае паўвекавы юбілей вядучая рэгіянальная студыя, распавялі «мэтры» тэлежурналістыкі Лілія Міхайлаўна Кумко і Віктар Іванавіч Куц. Слухачы даведаліся пра першы эфір, які адбыўся ў 1968 годзе, як нараджаліся актуальныя праграмы: «Гарадніца», «Вокны горада», «Проста раніца», як ажыццяўлялася падрыхтоўка папулярных праектаў: «Эрудыты і НЕ ТОЛЬКІ», «Я – артыст». Аб станаўленні і развіцці гродзенскага тэлебачання ўдзельнікі мерапрыемства даведаліся з відэаролікаў, прадастаўленых тэлежурналісткай Ганнай Шыкуць. Кожны ролік – асобныя гісторыі гродзенскага тэлебачання, захаваныя на плёнцы, беражліва адрэстаўраваныя і перанесеныя ў лічбавы фармат.

  • Ёлка ў госці кліча!

    20, 21 снежня ў аддзеле абслугоўвання дзяцей ГЦБ імя А. Макаёнка прайшлі навагоднія ранішнікі «А ў нас Новы год! Ёлка ў госці кліча».  Вучняў 1 «А», 3 «Б» класаў СШ № 6 і іх бацькоў чакалі не проста бібліятэкары, а Снягурачка, Дзед Мароз, Вядзьмарка. Хлопчыкі і дзяўчынкі дапамагалі Дзядулі Марозу вызваліць ад чараў Снягурачку, адгадвалі загадкі Вядзьмаркі, гулялі і танцавалі са Снягурачкай. Потым разам «запалілі» агні на навагодняй ёлцы, вадзілі карагоды і чыталі вершы Дзеду Марозу. Пасля прадстаўлення дзеці атрымалі навагоднія падарункі, фатаграфаваліся з Дзедам Марозам, Снягурачкай і Вядзьмаркай.

  • Гартаючы краязнаўчы каляндар

    20 снежня ў бібліятэцы № 1 адбылося апошняе ў адыходзячым годзе пасяджэнне клуба «Сябрына». Гартаць старонкі краязнаўчага календара дапамагала гісторык-архівіст, былы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага архіва ў г. Гродне, заслужаны работнік культуры БССР Карына Пятроўна Батракова. Яна падзялілася сваімі ўспамінамі пра Дзмітрыя Міхайлавіча Карбышава, савецкага фартыфікатара, вучонага-інжынера, доктара ваенных навук, з якім была асабіста знаёмая, будучы дзіцём. К.П. Батракова паказала прысутным фотаздымкі з сямейнага архіва. У завяршэнне пасяджэння адна з удзельніц клуба правяла майстар-клас па стварэнні навагодніх падсвечнікаў.

  • Навагоднія словы

    20 снежня ў Спецыяльнай бібліятэцы для інвалідаў па зроку адбылася пераднавагодняя віктарына брайлістаў «Свет сустракае Новы год», на якой сустрэліся ветэраны ўнітарнага прадпрыемства «Фільтр», члены гарадской пярвічнай арганізацыі ГА БелТІЗ.  Удзельнікі даведаліся, у чым адрозненне Дзеда Мароза ад Санта Клауса, успомнілі асаблівасці сустрэчы Новага года ў розных краінах, калядныя традыцыі, навагоднія казкі, фільмы, песні, прыказкі. Усім было прапанавана напісаць шрыфтам Брайля слова, словазлучэнне або прапанову, якія асацыіруюцца з Новым годам. З 30-і слоў паўтарылася толькі адно – ЧАКАННЕ. А гэта значыць, што ў любым узросце магія навагодніх святаў, чаканне цуду жыве ў кожным з нас. Мы праносім яе з дзяцінства праз усё жыццё, захоўваючы самыя трапяткія ўспаміны.

  • Час загадак і прыгод

    Супрацоўнікі бібліятэкі № 9 вырашылі падняць настрой першакурснікам каледжа тэхнікі, тэхналогіі і дызайну, падрыхтаваўшы для іх гульнявую праграму «Новы год – час загадак і прыгод». 20 снежня дзяўчыны-студэнткі бралі актыўны ўдзел у жартоўнай навагодняй віктарыне, конкурсе «Тры падказкі», гульнях «Упрыгож ёлку», «Што ў шкарпэтцы?». Жартоўныя прызы «Каралі Клеапатры», «Рамантычнае падарожжа для дваіх» «Навагодні букет», «Парася ў скрыначцы» нікога не пакінулі абыякавымі.

  • Аб усім на свеце

    Бібліяграфічны кактэйль «Аб усім на свеце ў часопісе і газеце» быў прапанаваны 20 снежня ўдзельнікам клуба «Калейдаскоп». Супрацоўнікі бібліятэкі № 4 распавялі гісторыю ўзнікнення першых газет і часопісаў, пазнаёмілі з перыядычнымі выданнямі, якія паступілі ў бібліятэку. Маладыя людзі даведаліся шмат цікавых фактаў з артыкулаў часопісаў «Вакол свету», «Гродна», «Загадкі гісторыі», «Таямніцы ХХ стагоддзя», «Хатні ўлюбёнец», «А чаму?», «Планета», а ў газеце «Вячэрні Гродна» знайшлі інфармацыю аб навагодніх мерапрыемствах у нашым горадзе.

  • Вясёлы Новы год

    20 снежня ў Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы імя А. Макаёнка адбыўся літаратурны рынг «Наш вясёлы Новы год» для сямікласнікаў СШ № 6. На мерапрыемстве падлеткі даведаліся пра тое, як прынята сустракаць Новы год у іншых краінах, выказвалі свае меркаванні наконт таго, чаму свята адзначаюць менавіта 1 студзеня. Хлопчыкі і дзяўчынкі з радасцю дзяліліся тым, як святкуюць Каляды ў іх сем’ях. Напрыканцы мерапрыемства яны прынялі ўдзел у віктарыне «Наш вясёлы Новы год», праявіўшы творчасць. Пераможцам былі ўручаны салодкія падарункі і каляндарыкі з сімвалам надыходзячага 2019 года.

  • Таямніцы Снежнай каралевы

    19 снежня ў бібліятэцы № 2 прайшла гульня «Таямніцы Снежнай каралевы». Вучні 5 «А» класа СШ № 11 прадэманстравалі свае веды і кемлівасць, паўдзельнічалі ў навагодніх конкурсах і віктарынах. А каб Снежная каралева не ўкрала свята, адгадалі загадкі і адказалі на яе каверзныя пытанні. Кожнага з удзельнікаў гульні чакаў салодкі прыз, напрыканцы мерапрыемства «каралева» прапанавала прыдумаць для бацькоў і сяброў навагоднія пажаданні.

  • Казкі старой Гародні

    19 снежня пераднавагодняя сустрэча прайшла ў Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы імя А. Макаёнка. Увазе чытачоў і бібліятэкараў новую кнігу «Легенды не старой Гародні» прадставіў аўтар Андрэй Павач. Па-сапраўднаму чароўнае выданне, аздобленае малюнкамі і афортамі вядомага беларускага мастака Івана Русачака, выйшла ў выдавецтве «ЮрСаПрынт» да 890-годдзя Гродна і прысвечана памяці Віктара Юр’евіча Саяпіна. Больш за 200 легенд і паданняў распавядаюць не толькі пра паходжанне гарадскіх тапонімаў, але і прысвечаны знакамітым асобам і будынкам, плошчам і вуліцам. Сабраныя пад адной вокладкай гісторыі падзеленыя на сем раздзелаў. У прэзентацыі браў удзел галоўны рэдактар выдавецтва «ЮрСаПрынт» А. Рыжы. Разам з гродзенскімі гісторыкамі А. Вашкевічам і А. Чарнякевічам яны падзяліліся некаторымі легендамі пра Гродна і гродзенцаў, далі магчымасць кожнаму ў зале падхапіць эстафету пераказвання легенд, а часам і анекдотаў пра наш горад. У канцы адбылася аўтограф-сесія.

  • Казкі пад Новы год

    18 снежня ў бібліятэцы № 10 пабывалі выхаванцы старшай групы дзіцячага сада № 82. На ранішніку «Казкі пад Новы год» дзеці пагулялі ў вясёлыя рухомыя гульні, распавялі вершы, якія падрыхтавалі для Дзядулі Мароза, адгадалі навагоднія загадкі, успомнілі цікавыя казкі пра зіму і надыходзячыя святы. Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікі атрымалі салодкія прызы.

  • Дзяўчынка Снягурачка

    У вясёлай гульнявой форме прайшла 18 снежня ў бібліятэцы № 7 апошняя ў адыходзячым годзе сустрэча членаў клуба «Чытайка». Адгадваючы загадкі, урыўкі з мастацкіх твораў і іх аўтараў, адказваючы на пытанні віктарыны, дзеці не толькі ўспомнілі ўсе прачытаныя імі кнігі, у якіх галоўная гераіня – Снягурачка, але і высветлілі, хто ж яна такая, разгледзеўшы ўсе версіі паходжання Снягурачкі; хто яе бацькі і дзе яны зараз; даведаліся пра месца нараджэння дзяўчынкі-Снягурачкі.

  • Сустрэча клубных сяброў

    17 снежня ў Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы імя А. Макаёнка прайшла пераднавагодняя сустрэча ў клубе «Флора». Члены аб’яднання падвялі вынікі года, падзяліліся сваімі поспехамі садаводства ў адыходзячым годзе. Надалі ўвагу і ружам. Пра іх распавяла адна з удзельніц клуба, падзялілася сваім вопытам вырошчвання і догляду за гэтымі дзіўнымі кветкамі. Былі прадстаўлены фатаграфіі відавай разнастайнасці ружаў на ўчастку. Таксама зацвердзілі план працы клуба «Флора» на 2019 год.

  • Навагоднія фантазіі

    У дзіцячай бібліятэцы № 5 аб’яўлены конкурс творчых работ «Навагоднія фантазіі». Юныя чытачы не перастаюць здзіўляць сваім майстэрствам і фантазіяй. Работы выкананы ў розных тэхніках з выкарыстаннем самых разнастайных матэрыялаў. Пераможцаў чакаюць прызы.

  • Новы год ля варот!

    З 17 снежня ў дзіцячай бібліятэцы № 8 пачаліся навагоднія мерапрыемствы. Першымі ўдзельнікамі сталі першакласнікі гімназіі № 2, для іх была падрыхтавана святочная забаўляльная праграма. Дзеці пазнаёмілася з гісторыяй самага чароўнага свята – Новага года і яе галоўнымі героямі – Дзядулем Марозам, Снягурачкай і Снегавіком, даведаліся пра дзень нараджэння Дзеда Мароза і пра тое, калі з’явілася першая навагодняя ёлка. Школьнікі адказалі на пытанні віктарыны «У госці да Дзядулі Мароза», упрыгожылі інтэрактыўную навагоднюю паштоўку, праспявалі любімую песню «У лесе нарадзілася ялінка».  Кульмінацыяй свята стала з’яўленне сапраўднага Дзеда Мароза. Дзеці расказвалі яму вершы, адгадвалі навагоднія загадкі, вадзілі карагод і атрымалі ад яго салодкія пачастункі

  • Вялікі майстар эпохі Адраджэння

    Гадзіна мастацтва «Вялікі майстар эпохі Адраджэння» да 535-годдзя з дня нараджэння Рафаэля Санці прайшла 15 снежня ў бібліятэцы № 4. На пасяджэнні клуба «Кнігалюб» чытачы пазнаёміліся з творчасцю выдатнага мастака, графіка і архітэктара эпохі Адраджэння. За сваё нядоўгае жыццё ён паспеў напісаць мноства карцін, распісаць фрэскамі мноства памяшканняў, спраектаваць і пабудаваць мноства будынкаў, напісаць цудоўныя вершы. Дакументальны фільм «Рафаэль Санці з Умбрыі» дазволіў наведаць віртуальную карцінную галерэю Рафаэля Санці.

  • У чаканні Новага года

    14 снежня вучням 3 «Б» класа СШ № 7 прадставілася ўнікальная магчымасць зрабіць сваімі рукамі навагоднія цацкі з майстрам Ксеніяй Адасік. У гэты дзень у бібліятэцы № 7 адбыўся майстар-клас Ксеніі. Захопленыя працай, дзеці праявілі ўвагу, засяроджанасць і дапытлівасць. Акрамя цацак з сабой яны панеслі святочны пераднавагодні настрой.

  • Талентаў россып

    14 снежня ў бібліятэцы № 2 для членаў Гродзенскага гарадскога аддзялення «Дуслык» прайшла літаратурна-музычная гасцёўня «Талентаў россып – геніяў палёт», прысвечаная знакамітым дзеячам культуры, мастацтва і літаратуры Татарстана. Бібліятэкары распавялі пра жыццё і дзейнасць пісьменніка В. Аксёнава, кампазітара С. Сайдашава, спевака Р. Ібрагімава. Член Таварыства З.С. Саляхава пазнаёміла з творчасцю мастака У. Папова і яго працамі з серыі «Арабская каліграфія». У завяршэнне мерапрыемства паглядзелі фрагменты III фестывалю татарскай музыкі імя Н. Жыганава «Мірас».

  • Прыйшла чараўніца-зіма

    11, 12, 13 снежня ў бібліятэцы № 7 прайшлі зімовы пасядзелкі «Прыйшла чараўніца-зіма». Вучні пачатковых класаў СШ № 7 і СШ № 22 пазнаёміліся з традыцыямі святкавання Каляд і Новага Года ў розных краінах.  Школьнікі з задавальненнем успомнілі традыцыі сваіх сем’яў, шукалі адрозненні ў святкаванні Новага года ў іншых краінах. Замацаваць новыя веды дапамагла інтэрактыўная «Зімовая віктарына», пераможцы якой атрымалі прызы ад бібліятэкі.

  • Падарункі сваімі рукамі

    З даўніх часоў было прынята рабіць анёлаў сваімі рукамі. Не адыходзячы ад народных традыцый, 12 снежня ўдзельнікі клуба «Дзянніца» ГЦБ імя А. Макаёнка пабывалі ў бібліятэчнай міні-студыі «Падарункі сваімі рукамі». Пад кіраўніцтвам майстра па дызайну Вольгі Міклашэвіч ствараліся ўнікальныя вырабы – анёлы з фетру. Такімі анёламі кожны можа ўпрыгожыць свой дом і навагоднюю прыгажуню – ёлку, або падарыць іх сваім блізкім. З новымі кнігамі і часопісамі па рукадзеллю прысутных пазнаёмілі супрацоўнікі бібліятэкі. Аказалася, што дапамагаюць майстрыхам менавіта бібліятэчныя часопісы, у якіх прадстаўлены шыццё, вязанне, вышыванне крыжыкам і стужкамі, дэкупаж, аглядныя артыкулы і майстар-класы.

  • Разам з кнігай у Новы год

    У слайд-падарожжа «Разам з кнігай у Новы год» 12 снежня адправіліся выхаванцы дзіцячага сада № 52. Бібліятэкары філіяла № 4 распавялі, як святкуюць Новы год у іншых краінах, пра галоўных персанажаў навагодніх святаў – Дзядулю Мароза і яго ўнучку Снягурачку. Дзеці адгадвалі «зімовыя» загадкі і ўдзельнічалі ў вясёлых гульнях, пазнаёміліся з маляўнічымі выданнямі пра Новы год і паглядзелі навагодні мультфільм.

  • Снежная пяшчотная казка зімы

    7 снежня ў бібліятэцы № 10 прайшоў ранішнік «Снежная пяшчотная казка зімы» для выхаванцаў старшых груп дзіцячага сада № 105. Ранішнік быў прысвечаны казкам пра самую чароўную пару года – зіму. Выхаванцы гулялі ў рухомыя гульні, танцавалі пад вядомыя мелодыі з казак, адгадвалі загадкі. Малышы атрымалі зарад бадзёрасці, добрага настрою і салодкія падарункі.

  • 55 год у нутрыцыялогіі

    7 снежня ў інтэлектуальным клубе «Паходня ісціны» Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэкі імя А. Макаёнка адбылася прэзентацыя зборніка «55 год у нутрыцыялогіі» да 75-годдзя члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прафесара, доктара біялагічных навук Андрэя Георгіевіча Майсяёнка. Кніга прысвечана знакамітаму беларускаму вучонаму ў галіне біяхіміі і вітаміналогіі, які стаяў ля вытокаў стварэння акадэмічнага навуковага цэнтра ў Гродна і стварыў навуковую школу біяхімікаў і нутрыцыёлагаў. Імя Андрэя Георгіевіча занесена ў прэстыжныя сусветныя выданні: «Хто ёсць хто ў навуковых даследаваннях і развіцці», «Хто ёсць хто сучаснікі». Ён атрымаў ганаровае званне Міжнароднага біяграфічнага інстытута «Чалавек года-2003». Кнігу прэзентаваў  складальнік – кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта Я.А. Майсяёнак. Аб навуковых дасягненнях і грамадскай дзейнасці Андрэя Георгіевіча распавяла доктар медыцынскіх навук Н.П. Кануннікава. А.Г. Майсяёнак – чалавек улюбёны ў гісторыю Бацькаўшчыны, сваёй малой радзімы і Гродзеншчыны. Звыш дзесяці гадоў Андрэй Георгіевіч узначальваў Гродзенскую абласную краязнаўчую асацыяцыю. Пра здабыткі гродзенскага вучонага ў краязнаўстве апавядалі акадэмік Міжнароднай акадэміі наасферы А.П. Госцеў, прафесар А.М. Пяткевіч, тэлежурналістка Л.М. Кумко, паэт Р. Бялячыц, бібліятэчны краязнаўца Л.І. Турмасава.

  • Ключы да здароўя ўсёй сям'і

    8 снежня ў Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы імя А. Макаёнка прайшла інфармацыйна-пазнавальная і забаўляльная праграма «Ключы да здароўя ўсёй сям’і». Зарад бадзёрасці атрымалі прысутныя ад чарговай сустрэчы з педыятрам, нутрыцыёлагам Абухавай В.Д. Дзіцячы доктар дала рэкамендацыі аб правільным харчаванні, аб выкананні рэжыму дня і ўжыванні вітамінаў. Шырока абмяркоўвалася тэма прастудных захворванняў і іх прафілактыка. Госці абмяняліся рэцэптамі народнай медыцыны, падзяліліся парадамі з асабістага вопыту. Пакуль бацькі гутарылі з доктарам, дзеці ўдзельнічалі ў майстар-класе па вырабе навагодніх цацак, літаратурных віктарынах і конкурсах. Упрыгожаннем сустрэчы стала выступленне Аліны Шаўчук, якая парадавала ўсіх ігрой на гітары. У завяршэнні мерапрыемства дарослыя і дзеці частаваліся духмянай травяной гарбатай з дамашняй выпечкай.

  • Любімыя кнігі любімых пісьменнікаў

    7 снежня ў аддзеле абслугоўвання дзяцей ГЦБ імя А. Макаёнка прайшла сустрэча з гродзенскімі пісьменніцамі Л.А. Кебіч і Г.І. Скаржынскай-Савіцкай. Гледачы – вучні 4-х класаў СШ № 6 уважліва слухалі вершы вядомых гродзенскіх паэтэс, адгадвалі загадкі, задавалі пытанні. Потым дзеці пачыталі гасцям свае любімыя вершы. Напрыканцы сустрэчы адбылася аўтограф-сесія Людмілы Антонаўны і Ганны Іосіфаўны.

  • Вядомыя гродзенцы

    6 снежня ў Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы імя А. Макаёнка прайшоў бібліяфрэш «Вядомыя асобы Гродзеншчыны». Васьмікласнікам СШ № 6 распавялі пра вядомых гродзенцаў, чые імёны згадваюцца ў серыі кніг «100 выдатных дзеячаў беларускай культуры» выдавецтва «Харвест»: пра археолага, этнографа В. Шукевіча, паэта і публіцыста Я. Чачота, паэтэсу Л. Геніюш. Напрыканцы сустрэчы школьнікі, падзяліўшыся на 4 каманды, спрабавалі адшукаць пэўныя кнігі на выставе ў гульні «Знайдзі мяне».

  • Усмешка і смех – гэта для ўсіх!

    У бібліятэцы № 1 і 6 снежня пабывалі другакласнікі СШ № 18 і сталі ўдзельнікамі літаратурнай віктарыны па творчасці Мікалая Носава «Усмешка і смех – гэта для ўсіх», прымеркаванай да 110-годдзя пісьменніка. Школьнікі пазнаёміліся з біяграфіяй аўтара, даведаліся пра яго захапленні. Паўдзельнічалі ў конкурсе «Эпізод», дзе, праслухаўшы ўрывак з апавядання, неабходна было адгадаць, з якога ён твора. Таксама ўспомнілі ўсіх герояў«Нязнайкі ў Сонечным горадзе».

  • Падары радасць дзецям

    5 снежня ў бібліятэцы № 10 прайшла акцыя «Падары дзецям радасць», прымеркаваная да Міжнароднага дня інвалідаў. Выхаванцы дзіцячага сада № 5 г. Гродна пазнаёміліся з кіраўніком вакальнай групы «Крыніца» клуба «Ветэран» А.Ф. Бяспалавым. Перад малышамі выступілі з музычнай праграмай юныя «зорачкі» гродзенскай гімназіі № 9. З выхаванцамі дзіцячага сада была праведзена гульнявая праграма па станцыях «Палічы-ка», «Казачная», «Спартыўная», «Тэатральная» і інш. Ні адно дзіця не засталося без увагі, і без падарункаў таксама. Ад акцыі атрымалі масу станоўчых эмоцый не толькі дзеці, але і дарослыя.

  • Кропелькай цяпла сагрэем душу

    5 снежня ў бібліятэцы № 2 для вучняў 7 «В» класа СШ № 11 прайшоў урок дабрыні «Кропелькай цяпла сагрэем душу», прысвечаны Міжнароднаму дню інвалідаў. Пры дапамозе бібліятэкараў школьнікі высветлілі сэнс паняццяў «добры», «ветлівы», «міласэрны», адказалі на пытанні віктарыны «Ласкавыя словы». Даведаліся пра вядомых людзей з абмежаванымі магчымасцямі і пагаварылі пра талерантныя адносіны да іх.

  • «Спыню свой крок...»

    4 снежня ў бібліятэцы № 9 адбылося чарговае пасяджэнне клуба «Званы госць». На гэты раз яго актыўныя ўдзельнікі пазнаёміліся з біяграфіяй і творчасцю паэткі Яўгеніі Янішчыц, 70-годдзе якой адзначалася сёлета. Успаміны беларускіх пісьменнікаў, літаратуразнаўцаў дапамаглі слухачам убачыць у ёй не толькі прыгожую жанчыну, але і таленавітую пісьменніцу, закаханую ў роднае Палессе, родную мову. Усе з задавальненнем паслухалі вершы Яўгеніі Янішчыц у выкананні навучэнкі каледжа мастацтваў Д. Грыцкевіч. Завяршылася сустрэча віктарынай, якая выявіла знаўцаў паэзіі.

  • Бязмежнае кіно

    4 снежня ў Гродне адбыўся паказ кінафільма «Дзікае паляванне караля Стаха» з тыфлакаменціраваннем у рамках праекта «Бязмежнае кіно». Фільм, зняты ў 1979 годзе на кінастудыі «Беларусьфільм», як і сама кніга, добра вядомыя старэйшаму пакаленню. А вось моладзь не так добра знаёмая з містычным творам беларускага класіка. Менавіта таму аўдыторыя для паказу была абрана асаблівая – гэта навучэнцы Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа, якія займаюцца па спецыяльнасці «Лячэбны масаж». Як правіла, гэта маладыя людзі, якія маюць сур’ёзныя праблемы са зрокам і прыехалі вучыцца ў Гродна з розных куткоў краіны.  Для іх фільм і адаптаваны – створана аўдыядэскрыпцыя (тыфлакаменціраванне) сацыяльна-культурнай установай «МоцАрт» (г. Мінск), якая спецыялізуецца на інклюзіўных праектах у галіне нацыянальнай культуры. Голасам акцёра і рэжысёра драматычнага тэатра беларускай арміі Уладзіміра Лісоўскага прагучалі каментарыі да таго, што адбывалася на экране і што можа быць незразумела для невідушчага чалавека. Прадставіць фільм у Гродна спецыяльна прыехала аўдыядэскрыптар Вікторыя Курыліна, супрацоўнік СКУ «МоцАрт». Паказ быў арганізаваны супрацоўнікамі аддзела бібліятэчнага маркетынгу ГЦБ імя А. Макаёнка і спецыяльнай бібліятэкі для інвалідаў па зроку і прымеркаваны да Міжнароднага дня інвалідаў.

  • Новы год стукае ў дзверы

    1 снежня ў бібліятэцы № 3 прайшоў майстар-клас па дэкупажы святочных шароў «Новы год стукае ў дзверы» для ўдзельнікаў клуба «Мандарынкі». Майстар Ірына Вараб’ёва вучыла правільна пераносіць фрагмент сурвэткі на паверхню шара, упрыгожваць цацку і надаваць ёй закончаны выгляд. У працэсе працы выраб сушылі фенам, фарбавалі лакам, пакрывалі глітэрам. Канчатковы вынік парадаваў усіх удзельніц майстар-класа.

  • Школьныя прыкольныя гісторыі

    21, 26, 27, 28 лістапада ў бібліятэцы № 9 праводзілі бібліяграфічны агляд «Школьныя прыкольныя гісторыі», на якім пабывалі навучэнцы гімназіі № 5 і СШ № 7. Школьнікі пазнаёміліся з вясёлымі і павучальнымі гісторыямі дзіцячых пісьменнікаў аб штучках сучасных хлопчыкаў і дзяўчынак у школе і дома. Дзеці даведаліся, як павіншаваць бабулю пры дапамозе шасці розных паштовак, адрасаваных каханай дзяўчыне, мілай цёці, дарагой матулі, ненагляднай дачушцы і любімаму шэфу, як лёгка разгадваць загадкі, гледзячы на аблокі, пра адваротны бок віртуальнага жыцця. Пасля мерапрыемства школьнікі захацелі прачытаць кнігі Марыны Дружынінай, Валянціна Постнікава, Сяргея Георгіева, Барыса Захадэра і іншых.

  • Небяспечна не ведаць!

    3 снежня ў Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы імя А. Макаёнка прайшла гадзіна інфармацыі «ВІЧ: небяспечна не ведаць». Падчас гутаркі з урачамі-валеолагамі Цэнтральнай гарадской паліклінікі Верашчагінай І.З. і Ярмолавай М.К. навучэнцы гандлёвага каледжа даведаліся аб прычынах распаўсюджвання СНІДу, шляхах перадачы інфекцыі, стадыях ВІЧ-інфіцыравання, дзе і як можна прайсці тэставанне на ВІЧ у Гродне. Не засталося абыякавых пасля прагляду кранальнага відэакліпа «Беражы каханне», а гульня «Лабірынт» дапамагла навучэнцам уявіць, што адчувае хворы чалавек. Бібліятэкары пазнаёмілі прысутных з кніжнай выставай «Чырвоная стужка – з надзеяй на будучыню без СНІДу». Памяткі і буклеты, падрыхтаваныя аддзелам прафілактыкі ВІЧ/СНІД ДУ «Гродзенскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя», мелі магчымасць узяць з сабой усе жадаючыя.

  • Я супраць СНІДу!

    30 лістапада і 3 снежня вучні СШ № 7 і № 22 пабывалі ў бібліятэцы № 7 на ўроку здароўя «Я супраць СНІДу!». Мерапрыемствы пачыналіся з гульні «Я не ведаў, што я хворы», падчас якой падлеткі даведаліся, да чаго можа прывесці неабдуманасць учынкаў. Старшакласнікі пазнаёміліся з гісторыяй з’яўлення віруса імунадэфіцыту чалавека, з лічбамі, якія адлюстроўваюць эпідэміялагічную сітуацыю па ВІЧ-інфекцыі ў краіне і ў свеце, даведаліся пра шляхі заражэння і спосабы прафілактыкі ВІЧ/СНІД.

  • Атлас цудаў свету

    30 лістапада ў філіяле № 5 чарговае пасяджэнне клуба «Superдзеткі» было прысвечана сямі цудам свету. З гэтымі значнымі помнікамі цывілізацыі, якія ўдалося стварыць чалавецтву, звязаны антычны эпас і старажытныя легенды. Эмацыйнаму ўспрыманню школьнікаў спрыяў прагляд тэматычных відэасюжэтаў. Прыемна адзначыць, што ў завяршэнне сустрэчы дзеці звярнуліся да энцыклапедычных выданняў, каб задаволіць сваю цікавасць па дадзенай тэме.

  • Гучанне радкоў чароўных

    Літаратурная гадзіна «Гучанне радкоў чароўных» прайшла 1 снежня ў бібліятэцы № 4. На чарговае пасяджэнне клуба «Кнігалюб» былі запрошаныя кіраўнік літаратурнага аб’яднання «Надзея» Святлана Глямбоцкая, Наталля Гарбачова, Алена Чапукене, Людміла Мілоста, Лілія Шалешка, Наталля Возерава, Таццяна Лугавая, Анатоль Федарышын. Гучалі вершы пра малую Радзіму, бацькоўскі дом, горад Гродна, і, вядома ж, пра каханне. У кожнага паэта свая тэматыка, свой творчы почырк, свая сістэма мастацкіх вобразаў. Але ўсе яны жывуць надзеяй, што іх новыя творы знойдуць свайго чытача.

  • Да 110-годдзя М. Носава

    22 лістапада ў клубе «Мазаіка» ў бібліятэцы № 10 прайшла гульнявая праграма, прысвечаная 110-годдзю любімага дзіцячага пісьменніка М. Носава. Дзеці ўспомнілі апавяданні аўтара, пагулялі ў развіваючыя гульні, адгадалі загадкі, паўдзельнічалі ў конкурсах «Бюро знаходак», «Вызначы апавяданне», «Чыя гэта фраза?» і адказалі на каверзныя пытанні па творах дзіцячага класіка.

  • Выбар за вамі!

    30 лістапада ў бібліятэцы № 10 прайшоў урок здароўя «Выбар за вамі!» («Зразумей праблему – паступі правільна!»). Вучні 10 класа СШ № 26 атрымалі новыя веды пра СНІД як хваробу, а таксама інфармацыю аб шляхах заражэння вірусам імунадэфіцыту чалавека, аб спосабах і метадах прафілактыкі ВІЧ/СНІД. Былі прадэманстраваны кароткія прафілактычныя відэафільмы, не менш зацікавіла старшакласнікаў інфармацыя аб сітуацыі з ВІЧ-інфекцыяй у краіне і аб знакамітасцях, якія заразіліся вірусам.

Дадатковая інфармацыя