Фільтр
  • Мой сябар – Светлафор

    30 кастрычніка вучні з прышкольнага лагера СШ № 7 прынялі ўдзел у пазнавальнай праграме «Мой сябар – Светлафор» ў бібліятэцы № 7. У гульнявой форме дзеці ўспомнілі правілы дарожнага руху, паспаборнічалі ў конкурсах на веданне дарожных знакаў. Завяршылася мерапрыемства праглядам мультфільма «Гарэзная сямейка: Правілы руху».

  • Знаўцы бяспекі

    29 кастрычніка ў бібліятэцы № 7 адбыўся ўрок бяспекі «Знаўцы бяспекі» для дзяцей, якія наведваюць прышкольны лагер СШ № 7. Вучні даведаліся пра прычыны небяспечных сітуацый у доме і асноўныя правілы бяспекі жыццядзейнасці. Падзяліўшыся на дзве каманды – «Выратавальнікі» і «Абаронцы», замацавалі свае веды ў конкурсах на веданне правілаў бяспечных паводзін у побыце, разгадалі крыжаванку «Пажар у кватэры».

  • Дзікія і свойскія

    29 кастрычніка ў дзіцячай бібліятэцы № 8 выхаванцы атрадаў № 1 і № 2 прышкольнага лагера гімназіі № 5 пазнаёміліся з разнастайным светам жывёл, якія насяляюць нашу планету. Дзеці дзівіліся незвычайнай знешнасці браняносца, качканоса, яхідны, а таксама даўно зніклых відаў жывёл: моа, квага, стэлеравая карова. Кадры пра бяздомных жывёл выклікалі жаль, а тэма выратавання людзьмі дзікіх жывёл – жывую цікавасць. Хлопчыкі і дзяўчынкі ўспомнілі пра тых, каму патрэбна ахова, разважалі, як яны самі могуць дапамагаць братам нашым меншым, пазнаёміліся з Гродзенскім прытулкам «Адданае сэрца» і яго валанцёрамі, людзьмі з велізарным добрым сэрцам, якія даглядаюць за бяздомнымі жывёламі і шукаюць ім жыллё.

  • Дамашняя эканомія

    29 кастрычніка ў аддзеле абслугоўвання дзяцей ГЦБ імя А. Макаёнка прайшоў урок беражлівасці «Дамашняя эканомія» для дзяцей, якія адпачываюць у прышкольным лагеры СШ № 6. Падчас мерапрыемства вучні даведаліся, як можна дома эканоміць электрычнасць, ваду, газ. Затым адказалі на пытанні віктарыны «Чэмпіён па эканоміі», адгадалі загадкі пра бытавыя прыборы. Напрыканцы сустрэчы замацавалі матэрыял праглядам мультфільмаў «Аднойчы вечарам» і «Фіксікі раяць».

  • Святыя падзвіжнікі праваслаўя

    27 кастрычніка ў духоўна-асветніцкім клубе «Дзянніца» Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэкі імя А. Макаёнка адбылася гадзіна карыснай інфармацыі «Святыя падзвіжнікі праваслаўя», на якой ішла гаворка пра мітрапаліта Літоўскага і Віленскага Іосіфа (Сямашку). З жыццём і дзейнасцю мітрапаліта Іосіфа членаў клуба пазнаёміў клірык Свята-Барыса-Глебскай (Каложскай) царквы іерэй Ігар Данільчык. Падчас гутаркі прысутныя даведаліся пра асноўныя вехі служэння выбітнага архіпастыра, аднаго з самых значных дзеячаў у гісторыі беларускага праваслаўя. Да ўвагі ўдзельнікаў сустрэчы была прадстаўлена мультымедыйная прэзентацыя, падрыхтаваная Інстытутам тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і прысвечаная асобе мітрапаліта Іосіфа, яго жыццёваму шляху і свяціцельскім працам.

  • Маладзёжныя субкультуры

    26 кастрычніка на сустрэчы з 8 «В» класам СШ № 18 у бібліятэцы № 5 гаварылі пра маладзёжныя субкультуры, пра тое, як яны трансфармаваліся адна ў адну і да цяперашняга часу ператварыліся ў нешта накшталт «клубаў па інтарэсах». Пачалі з адной са старэйшых брытанскіх субкультур «Teddy boys», потым злёгку адхінуліся ў бок СССР з яго стылягамі і мажорамі, а потым праз Yuppie, маладых гарадскіх прафесіяналаў, у чымсьці ідэалагічна падобных на мажораў, зноў вярнуліся ў Англію, у Лондан, да субкультуры Модаў (Mods), якія апранаюцца па апошняй модзе таго часу, матаролераў-хуліганаў, якія разам з ямайскімі «грубіянамі» «Rude-boy» паспрыялі ўзнікненню Скінхэдаў (skinheads). Бліжэй да канца сустрэчы мімаходам успомнілі хіпі, растаманаў, панкаў, готаў і эма. 

  • Цуды свету

    У слайд-падарожжа «Сем цудаў свету» адправіліся 25 кастрычніка члены клуба «Калейдаскоп». Супрацоўнікі бібліятэкі № 4 распавялі пра цуды свету, якія адносяцца да старажытнай гісторыі. Але ў ХХІ стагоддзі з дапамогай апытання, праз інтэрнэт і тэлефон больш за 100 мільёнаў чалавек аддалі свае галасы ў праекце па абнаўленні спісу, пасля чаго быў зацверджаны канчатковы пералік новых сямі цудаў свету. Пра гэта распавёў дакументальны фільм «Цуды свету. Гэта нерэальна прыгожа!».

  • Падарожжа ў Чытай-горад

    25 кастрычніка супрацоўнікі бібліятэкі № 5 правялі экскурсію для выхаванцаў дзіцячага сада № 28. Малышы знаёміліся з бібліятэчнымі правіламі, адгадвалі загадкі, актыўна ўдзельнічалі ў віктарынах і конкурсах. Але больш за ўсё эмоцый і ўражанняў у дзяцей выклікала знаёмства з маляўнічымі часопісамі, пазнавальнымі энцыклапедыямі і павучальнымі казкамі.

  • Бібліятэка, кніга, я – верныя сябры

    25 кастрычніка ў дзіцячай бібліятэцы № 8 прайшло пасвячэнне ў чытачы вучняў 1 «Г» класа гімназіі № 2, на якім дзеці атрымалі першае ўяўленне аб бібліятэцы, аб правілах карыстання кнігамі. Першакласнікі пазнаёміліся з кнігамі дзіцячых пісьменнікаў, з маляўнічымі часопісамі, атрымалі поўную інфармацыю пра кнігу з відэароліка «Кніга ад А да Я». Весела вучылі кракадзіла добрым манерам, пасля прагляду мультфільма«Кракадзіл у бібліятэцы». А якое ж свята без казачных герояў? У госці да школьнікаў завіталі самыя сапраўдныя Знайка і Доктар Айбаліт. Разам з імі першакласнікі адгадвалі загадкі, удзельнічалі ў розных гульнях і конкурсах, спявалі песні пра бібліятэку і чытача, вучыліся лячыць хворыя кніжкі і беражліва да іх адносіцца. Пасвячэнне ў чытачы першакласнікаў адбылося, цяпер яны сапраўдныя чытачы, якія ведаюць правілы бібліятэкі і ўмеюць карыстацца кнігай!

  • Кніга запрашае ў госці

    25 кастрычніка ў аддзеле абслугоўвання дзяцей ГЦБ імя А. Макаёнка прайшла экскурсія для вучняў 1 «А» класа СШ № 6 «Запрашаем у Кніжкін дом». Першакласнікі даведаліся, што азначае слова «Бібліятэка», якія правілы трэба ведаць чытачам, каб карыстацца ёю і як адносіцца да кніг. У чытальнай зале дзеці пазнаёміліся з незвычайнымі кнігамі: музычнымі, кніжкамі-цацкамі, кніжкамі-малышкамі. Затым ахвотна адказвалі на пытанні віктарын: «Што любіць кніжка?» і «Любімыя казкі». Закончылася сустрэча праглядам мультфільма «Сланяня і пісьмо».

  • Сустрэча ў клубе «3 Д: для дома, душы і вольнага часу»

    24 кастрычніка ў бібліятэцы № 2 прайшла сустрэча «Пад покрывам Прасвятой Багародзіцы» членаў клуба па інтарэсах «3 Д: для дома душы і вольнага часу» з клірыкам Свята-Марфінскай царквы іерэем Аляксандрам Гукам. Святар распавёў аб ушанаванні Божай Маці ў праваслаўі, аб іконах Багародзіцы і аб святасці мацярынства. Адказаў на пытанні прысутных і растлумачыў паходжанне некаторых хрысціянскіх тэрмінаў і прынцыпаў. Завяршылася сустрэча праглядам фрагментаў з фільма А. Барыкіна «Заступніца».

  • Я этим городом храним

    23 кастрычніка члены клуба «Званы госць», які працуе ў бібліятэцы № 9, пабывалі ў гасцях у гродзенскага краязнаўцы Алеся Госцева. Алесь Пятровіч – заснавальнік Музея гісторыі педагогікі Гродзеншчыны ХІІ–ХХІ стст. Музей гродзенскага ліцэя № 1 налічвае каля 300 экспанатаў і з’яўляецца творчай краязнаўчай лабараторыяй для педагогаў і вучняў. Алесь Пятровіч распавёў пра тое, як з’явілася ідэя стварэння музея, як збіраліся экспанаты. Вучань і паслядоўнік краязнаўцы Аляксандр Перагудаў правёў пазнавальную экскурсію для членаў клуба. Экспанаты музея разглядалі і трымалі ў руках. Прысутных зацікавіў артэфакт – пасведчанне аб заканчэнні школы, датаванае 1912 годам. 

  • Свет дзіцячых пісьменнікаў Гродна

    24 кастрычніка ў аддзеле абслугоўвання дзяцей ГЦБ імя А. Макаёнка адбылося кніжнае падарожжа «У свеце дзіцячых пісьменнікаў Гродна». Вучні 3 «А» класа СШ № 26 пазнаёміліся з творчасцю Ю. Голуба, Д. Бічэль, Л. Кебіч, В. Кудлачова, Т. Сучковай, А. Скаржынскай-Савіцкай. З цікавасцю слухалі апавяданні, казкі і вершы аўтараў, натхнёна чыталі вершаваныя творы Віктара Сямёнавіча і Таццяны Аркадзьеўны.

  • Дзіўны свет аўтарскай лялькі

    24 кастрычніка супрацоўнікі гарадской бібліятэкі № 3 выступілі перад калектывам ААТ «Гроднахлебпрам», для якога правялі віртуальную экскурсію па музейным пакоі «Лялечны дом». Бібліятэкары прывезлі з сабой экспанаты музейнага пакою, распавялі пра тэхнікі, у якіх выкананы тыя ці іншыя лялькі. Падзяліліся творчымі поспехамі і дасягненнямі. Падрыхтавалі кніжную выставу па рукадзеллі і некалькі мультымедыйных прэзентацый, якія больш поўна раскрываюць магчымасці гродзенскіх лялечніц. А на памяць калектыву «Гроднахлебпрама» падарылі набор міні-пірожных, выкананых у тэхніцы валення.

  • Школа маленькага прафесара

    Пазнавальная гадзіна «Колеры ў прыродзе» з цыклу мерапрыемстваў «Школа маленькага прафесара» прайшла 24 кастрычніка для выхаванцаў дзіцячага сада № 52 у бібліятэцы № 4. Прырода заўсёды радуе разнастайнасцю формаў і фарбаў. Дзеці даведаліся, дзе ў жывёльным і раслінным свеце можна сустрэць чорны, белы, сіні і чырвоны колер, як з’яўляецца вясёлка, з чаго робяць чарніла і многае іншае. А вясёлы мультфільм «Вясёлка» замацаваў атрыманыя веды.

  • Восень, восень, у госці просім

    19, 22, 23 кастрычніка ў бібліятэцы № 9 пабывалі вучні другіх класаў СШ № 7. Для іх была падрыхтавана гульнявая праграма «Восень, восень, у госці просім». Школьнікі пазнаёміліся з народнымі прыкметамі восені, папоўнілі свае веды пра агародніну, садавіну, ягады і грыбы. Дзеці з вялікай цікавасцю ўдзельнічалі ў гульнях «Адляцелі птушкі», «Ядомы – неядомы», «Што расце ў агародзе?», «Збяры восеньскае лісце».

  • Помнікі літаратурным героям

    Эстафета сюрпрызаў «Помнікі літаратурным персанажам» адбылася 19 кастрычніка ў бібліятэцы № 5 на пасяджэнні клуба «Ѕuрегдзеткі». Спачатку дзеці распавялі пра сваіх любімых герояў твораў. Затым, гартаючы старонкі электроннай прэзентацыі, здзейснілі незвычайнае падарожжа, поўнае прыемных сюрпрызаў і нечаканасцяў. У кожнага помніка, як і ў кожнага чалавека, свой лёс. У розных краінах увекавечаны ў бронзе, граніце і мармуры персанажы народных казак, твораў Андэрсана, братоў Грым, Чукоўскага, Успенскага, Шарля Пэро і іншых аўтараў. Але самае галоўнае, што ўсе гэтыя літаратурныя героі жывуць у сэрцах і памяці многіх пакаленняў хлопчыкаў і дзяўчынак.

  • Галерэя дасягненняў

    17 кастрычніка ў бібліятэцы № 10 адбыўся традыцыйны вечар «Галерэя дасягненняў», прысвечаны асабістым дасягненням членаў клуба «Ветэран». Многія яго ўдзельнікі атрымалі заслужаныя ўзнагароды. Напрыклад, А.І. Федарышыну ўручылі медаль «100 гадоў Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь» прадстаўнікі ваеннага камісарыята г. Гродна і Гродзенскага раёна. Кіраўніцтва Савета ветэранаў Кастрычніцкага раёна г. Гродна ўручыла Ганаровую грамату загадчыку бібліятэкі № 10 Казбанавай С.Я. за арганізацыю дзейнасці клуба «Ветэран» і цеснае супрацоўніцтва з Кастрычніцкай раённай ветэранскай арганізацыяй. Лектар Савета ветэранаў і вялікі сябар бібліятэкі А.І. Стацэнка атрымаў узнагароду за перамогу ў фотаконкурсе «Бібліятэка. Фотапогляд», які быў арганізаваны Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмай г. Гродна мінулым летам. Вакальная група «Крыніца» прадставіла на суд гледачоў цыкл душэўных і чароўных песень пра маму. Танцавальная група «Натхненне» не толькі падарыла новыя танцы, але і правяла майстар-клас па харэаграфіі. А яшчэ было прадстаўлена мноства іншых дасягненняў – вырабы, вышыўка, шэдэўры кулінарнага мастацтва і вырашчаныя на градках сваімі рукамі шэдэўры. Медалі «За дасягненні» атрымалі ўсе ўдзельнікі вечара. Прысутных павіншавала старшыня арганізацыйна-метадычнай камісіі Савета ветэранаў Кастрычніцкага раёна В.М. Гурская.

  • Мая сям’я і здаровы лад жыцця

    20 кастрычніка ў Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы імя А. Макаёнка была праведзена інфармацыйна-пазнавальная праграма «Мая сям’я і здаровы лад жыцця!». Каб навучыцца сакрэтам здароўя, мамы са сваімі дзеткамі адправіліся ў краіну Здравушка. Перад гэтым яны сустрэліся з дзіцячым урачом Абухавай В.Д., прынялі ўдзел у трэнінгу з псіхолагам Разумавай В.Р., у рухомых і слоўных гульнях, а таксама пазнаёміліся з кнігамі пра здаровы лад жыцця. Упрыгожаннем мерапрыемства стала запальнае выступленне чэмпіёнаў Рэспублікі Беларусь па бальных танцах у катэгорыі «Дзеці» Яраміра Лявонава і Ангяліны Шах.

  • Гульняманія – хвароба стагоддзя

    19 кастрычніка ў бібліятэцы № 2 для вучняў 7 «В» класа СШ № 11 прайшоў урок здароўя «Гульняманія – хвароба стагоддзя». Псіхолаг Гродзенскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Н.Р. Шаманкова распавяла пра паходжанне азартных гульняў, пра ўзнікненне інтэрнэт-залежнасці. Прывяла прыклады, якія сведчаць пра сур’ёзныя змены ў жыцці гульцоў, трагічныя наступствы для іх. У завяршэнне сустрэчы навучэнцы прайшлі тэст, з дапамогай якога самастойна вызначылі ў сябе наяўнасць і ступень залежнасці.

  • Сюды прыходзяць дзеці даведацца пра ўсё на свеце

    18 кастрычніка ў гасцях у дзіцячай бібліятэкі № 5 пабывалі выхаванцы старшай групы дзіцячага сада № 39. Дзеці з цікавасцю пазнаёміліся з правіламі паводзін у бібліятэцы і не толькі. З захапленнем разглядалі дзіцячыя часопісы і маляўнічыя кнігі. А самае прыемнае, што ўвечары прывялі ў бібліятэку і сваіх бацькоў за выданнямі, якія найбольш спадабаліся.

  • Вечная гісторыя

    19 кастрычніка ў аддзеле абслугоўвання дзяцей ГЦБ імя А. Макаёнка прайшла гадзіна гісторыі «Вечная гісторыя – Чыгуначны вакзал Гродна»: да 150-годдзя з часу ўзвядзення будынка Гродзенскага вакзала. Вучні 3 «Б» класа СШ № 6 акунуліся ў гісторыю з’яўлення першых цягнікоў, першых чыгунак, пазнаёміліся з гісторыяй чыгункі ў Гродне. З дапамогай электроннай прэзентацыі ўбачылі, якім быў Гродзенскі вакзал у ХІХ–ХХ стст. А з дапамогай відэароліка «Гродна ў фільме «Міколка-паравоз» дзеці ўбачылі Чыгуначны вакзал Гродна ў 50-я гады ХХ стагоддзя.

  • Дзесьці ў трыдзясятым царстве

    18 кастрычніка ў дзіцячай бібліятэцы № 8 з творчасцю любімага паэта і казачніка А.С. Пушкіна сустрэліся навучэнцы 3 класа гімназіі № 5. З першых хвілін з'яўлення на экране казачных жыхароў чароўнага Лукамор'я дзеці акунуліся ў свет твораў Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна. Разам успаміналі сюжэты знаёмых казак, дапаўняючы адзін аднаго і звяртаючыся па дапамогу да мультыплікацыі, глядзелі ўрыўкі з фільмаў: «Казка пра рыбака і рыбку», «Казка аб мёртвай царэўне і сямі асілках», «Пра папа і пра работніка яго Балду», уважліва слухалі яшчэ незнаёмыя ім казкі, а затым, падзяліўшыся на 3 каманды, пагулялі ў КВЗ. Падчас гульні юныя чытачы актыўна ўдзельнічалі ў конкурсе «Выберы казку», «Складзі назву», «Прадоўжы радок» і ў заключэнне адгадалі рэбус па казачных творах вялікага паэта.

  • Чытаем мы. Чытаеце вы. Чытаем разам

    17 кастрычніка ў Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы імя А. Макаёнка адбылася літаратурная гульня «Чытаем мы. Чытаеце вы. Чытаем разам». У ёй мераліся сіламі вучні 8-га класа СШ № 6. Мэта мерапрыемства – паказаць каштоўнасць папяровай кнігі і  яе перавагі над электроннай. У гульні прымалі ўдзел чатыры каманды: «Адрэналін», «Сквігварды», «Варэнікі з чарніцамі», «Дранікі».  Спаборніцтва складалася з двух этапаў. У першым – гульцы павінны былі па разрозненых, напісаных на лісточках, аўтару і назве кнігі знайсці яе на кніжнай выстаўцы. У другім этапе – кожная з каманд павінна была прарэкламаваць адну са знойдзеных кніг і параіць прачытаць яе сябрам. Барацьба была напружанай, гульцы – мэтанакіраванымі і настойлівымі. Але ў гульні заўсёды перамагае мацнейшы. Пераможцам стала каманда – «Варэнікі з чарніцамі». 

  • Школа ветлівых навук

    18 кастрычніка ў дзіцячай бібліятэцы № 7 другакласнікі СШ № 7 адправіліся ў дзіўнае падарожжа ў краіну этыкету. Бібліятэкары прачыталі аповед В. Асеевай «Чароўнае слова», верш І. Кульскай «Няветлівая ветлівасць», нагадаўшы дзецям правілы этыкету ў школе, дома, у грамадскіх месцах. Школьнікі паглядзелі мультфільм «Чуня», пра свінку, якая была вельмі выхаванай!

  • Размова пра маму

    15 кастрычніка ў бібліятэцы № 10 адбыўся ранішнік, прысвечаны Дню маці «Мама – сонейка маё», удзел у якім прынялі выхаванцы дзіцячага сада № 105. Дзеці даведаліся, як можна цікава павіншаваць матулю са святам, пагулялі ў вясёлыя гульні, дзякуючы якім атрымалі не толькі станоўчыя эмоцыі, але і веды, як стаць сапраўдным маміным памочнікам. Дашкольнікі прадэманстравалі свае творчыя здольнасці: хтосьці расказаў верш пра маму, хтосьці праспяваў, а хтосьці намаляваў мамін партрэт. Атмасфера была святочнай, дзеці атрымалі масу пазітыўных эмоцый, якімі падзеляцца са сваімі матулямі.

     
     
     
     
  • Прачытай мяне

    16 кастрычніка супрацоўнікі Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэкі імя А. Макаёнка запрасілі навучэнцаў гандлёвага і політэхнічнага каледжаў на незвычайнае мерапрыемства – бібліяшопінг «Прачытай мяне». Частка яго ўдзельнікаў выступала ў ролі «прадаўцоў», другая –  у ролі «пакупнікоў». «Прадаваліся» найцікавейшыя новыя кнігі з фонду бібліятэкі і любімыя кнігі чытачоў. Сярод іх – серыя «100 выдатных дзеячаў беларускай культуры», пяцітомнік «Галасы Утопіі» першай беларускай нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч, творы Аляксея Дударава і іншыя. З серыі «100 выдатных дзеячаў беларускай культуры» рэкамендаваліся кнігі пра знакамітых гродзенцаў: Я. Карскага, Я. Чачота, А. Жэбрака, Л. Геніюш. І «прадаўцы», і «пакупнікі» засталіся задаволеныя. Першыя – ад таго, што  «прадалі»  большую частку кніг, а другія – ад адчування будучай асалоды ад чытання. 

  • Прававое інфармаванне ў бібліятэках

    У рабоце школы вучобы «Развіццё прававой інфарматызацыі і індывідуальнае інфармаванне ў бібліятэках ЦБС горада Гродна» 16 кастрычніка бралі ўдзел супрацоўнікі цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы. Падрабязную лекцыю з практычным навучаннем працы ў новай версіі 6.8 ІПС «ЭТАЛОН» правёў спецыяліст аддзела тэхнічнай падтрымкі па ІПС «ЭТАЛОН» і «ЭТАЛОН-ONLINE» Рэгіянальнага цэнтра прававой інфармацыі Гродзенскай вобласці І.С. Асмуковіч. Усім удзельнікам школы былі ўручаны Сертыфікаты Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, якія сведчаць, што бібліятэкары прайшлі навучанне па рабоце з інфармацыйна-пошукавай сістэмай «ЭТАЛОН» і іншымі інфармацыйна-прававымі рэсурсамі дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама падарункі. Кожная бібліятэка атрымала інфармацыйны буклет Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь «Права, даступнае для ўсіх», у якім прыводзяцца звесткі аб інфармацыйна-прававых дзяржаўных рэсурсах. Для паляпшэння якасці працы спецыялістаў Рэгіянальнага цэнтра прававой інфармацыі было праведзена анкетаванне ўдзельнікаў школы. Загадчыца інфармацыйна-бібліяграфічнага сектара ГЦБ імя А. Макаёнка І.М. Ілюшына вызначыла асноўныя задачы дзейнасці публічных цэнтраў прававой інфармацыі ў бібліятэках на канец бягучага года і на 2019 г., правяла параўнальны аналіз выканання асноўных паказчыкаў работы ПЦПІ: карыстальнікаў, наведванняў, выдачы выданняў, даведак, юрыдычных кансультацый за III квартал 2017 і III квартал 2018 года, а таксама дзейнасці ПЦПІ ў ЦБС горада Гродна з дзейнасцю ПЦПІ ў ЦБС Гродзенскай вобласці.

    Па пытанні індывідуальнага інфармавання Ілюшына І.М. склала для бібліятэк метадычныя рэкамендацыі «Формы бібліяграфічнага інфармавання». Зрабіла аналіз работы індывідуальнага інфармавання ў ЦБС, дала рэкамендацыі па выбары чытачоў для індывідуальнага інфармавання і фармулёўцы тым, раскрыла методыку работы па гэтым пытанні.

  • Праект Belzamki.by у гасцях у «Чытайкі»

    16 кастрычніка ў дзіцячай бібліятэцы № 7 майстар-клас па вырабе скарбонкі «Белая Вежа» для членаў клуба «Чытайка» правялі аўтары праекта Belzamki.by Ігар і Ксенія Адасік. Захопленыя працай, школьнікі праявілі ўвагу і засяроджанасць. З бібліятэкі дзеці пайшлі з гатовымі скарбонкамі і добрым настроем, а самая руплівая вучаніца – яшчэ і з асабістым падарункам ад майстроў.

  • Пэпі – маленькі дэтэктыў

    16 кастрычніка бібліятэкар аддзела абслугоўвання дзяцей ГЦБ імя А. Макаёнка правяла гучнае чытанне кнігі Рыка ДэДаната «Пэпі – маленькі дэтэктыў. Хто выкраў абед у лесе?» для выхаванцаў дзіцячага сада № 44. Дзеці пачулі займальную гісторыю пра тое, як маленькая Пэпі са сваім сябрам, чарапашкай Альфрэдам, расследавалі справу пра зніклы абед. Дзеці актыўна адказвалі на пытанні пра лясных жывёл. Напрыканцы сустрэчы бібліятэкар расказала цікавыя факты пра фаўну леса.

  • Лялечны дом запрашае

    15 кастрычніка ў бібліятэцы № 3 пабывалі дашкаляты з дзіцячага сада № 66. Выхаванцы 4-й групы наведалі музейны пакой «Лялечны дом», пазнаёміліся з персанажамі казкі «Прыгоды Алісы ў краіне цудаў» і «Прыгоды Чыпаліны», адказалі на пытанні віктарыны па казках і прынялі ўдзел у майстар-класе па вырабе савы. Дзеці атрымалі загатоўку будучай птушкі, якую самі размалёўвалі. Кожны пайшоў з падарункам і з жаданнем прыйсці зноў і стаць чытачом.

  • Ёсць словы вечныя

    12 кастрычніка ў бібліятэцы № 1 чарговае пасяджэнне клуба «Сябрына» было прымеркавана да Дня маці. Усіх прысутных удзельніц клуба – маці і бабуль павіншавалі са святам работнікі бібліятэкі. Віншаванні для ўдзельнікаў сустрэчы падрыхтавала старшыня Гродзенскага гарадскога клуба «Ветэран» Я.М. Заяц і прачытала гумарыстычныя вершы. У праграме гучалі песні пра маму.

  • Любоўю матулі сагрэты

    12 кастрычніка ў бібліятэцы № 8 было мнагалюдна, напярэдадні Дня маці тут сустракалі доўгачаканых гасцей – ветэранаў працы Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы г. Гродна, мам і бабуль. З пачуццём глыбокай павагі і словамі падзякі да прысутных звярнулася дырэктар ЦБС г. Гродна М.А. Камарова. З музычным віншаваннем выступіў вакальны ансамбль хору ветэранаў Цэнтра культуры г. Гродна. Самі госці чыталі вершы, спявалі песні, актыўна ўдзельнічалі ў прафесійнай віктарыне, дзе паказалі выдатныя веды бібліятэчнай справы. З найлепшымі пажаданнямі, словамі шчырай удзячнасці выступіла старшыня прафкама і ўручыла ўдзельнікам свята памятныя падарункі і сувеніры.

     
  • Калыска свету ў матуліных руках

    12 кастрычніка ў бібліятэцы № 2 для вучняў 8 «Б» класа СШ № 11 адбылася літаратурна-музычная кампазіцыя «Калыска свету ў матуліных руках». Бібліятэкары распавялі пра традыцыі святкавання Дня маці, пра тое, як яго адзначаюць у розных краінах, пра знакамітых жанчын-маці. Школьнікі паглядзелі электронную прэзентацыю «Пра тую, якая дорыць нам жыццё і цеплыню», адказалі на пытанні віктарыны. Мерапрыемства суправаджалася мелодыямі і вершамі пра самага дарагога чалавека.

  • Мама – імя дарагое

    Літаратурная гадзіна «Мама – імя дарагое» прайшла 12 кастрычніка ў бібліятэцы № 4 для вучняў 3 «А» класа СШ № 22. Дзень маці – свята, да якога ніхто не можа заставацца раўнадушным. Бо менавіта мама падарыла нам жыццё, акружыла нас клопатам і пяшчотай, увагай і душэўнай цеплынёй. Школьнікі даведаліся аб гісторыі ўзнікнення свята, прагучалі вершы і песні, прысвечаныя самаму дарагому чалавеку. Дзеці расказалі аб тым, як будуць віншаваць сваіх матуль, прынялі ўдзел у вясёлых конкурсах і віктарынах.

  • Сонца і кветак табе, дарагая матуля

    Вясёлы перадсвяточны настрой панаваў у дзіцячай бібліятэцы № 7 11 кастрычніка. Тут пабывалі вучні 4 класа СШ № 7. Яны пазнаёміліся з гісторыяй святкавання Дня маці з дапамогай электроннай прэзентацыі, распавялі аб прафесіях сваіх мам. Прынялі ўдзел у вясёлых конкурсах, паглядзелі мультфільм «Мама для маманцяняці».

  • Лепшая ў свеце мама

    11 кастрычніка ў дзіцячай бібліятэцы № 6 для вучняў 3 «В» класа СШ № 11 правялі ранішнік «Мая мама – лепшая ў свеце». Школьнікі падзяліліся душэўнымі гісторыямі, якія раскрываюць матчыну любоў і клопат, чыталі вершы аб маме. Бібліятэкарамі была падрыхтавана фотавыстава «Вобраз маці ў выяўленчым мастацтве». Напрыканцы свята дзеці з вялікім задавальненнем зрабілі падарунак мамам – віншавальную паштоўку.

  • Свет матулінай любові

    11 кастрычніка ў Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы імя А. Макаёнка прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя пад назвай «Свет мацярынства – свет любові», прымеркаваная да Дня маці. Вучні СШ № 6 даведаліся аб гісторыі свята, аб тым, як і калі адзначаецца Дзень маці ў іншых краінах. Прагучалі афарызмы і прымаўкі аб маме. У конкурсе чытальнікаў атрымала перамогу вучаніца 6 класа. Прысутным былі ўручаны невялікія паштоўкі для пажаданняў мамам. У бібліятэцы аформлена выстава «Свет матулінай любові».

  • Мама, сонейка маё

    11 кастрычніка ў аддзеле абслугоўвання дзяцей ГЦБ імя А. Макаёнка прайшоў ранішнік, прысвечаны Дню Маці «Мама, сонейка маё». Удзельнікамі свята былі вучні 2 «А» класа СШ № 6 са сваімі мамамі. Дзеці натхнёна чыталі вершы для мам і бабуль, спявалі песні. Затым дружна«збіралі» букет для мам і дапамагалі  варыць «кашу» бабулям. У сваю чаргу, мамы пазнавалі сваіх дзяцей па голасе, кармілі іх яблыкамі, дзяліліся рэцэптамі. Напрыканцы ранішніка дзеці падарылі любімым матулям сэрцайкі з кампліментам.

  • Заапарк у гасцях у бібліятэкі

    9, 10 і 11 кастрычніка ў дзіцячай бібліятэцы № 6 размясціўся Гродзенскі кантактны заапарк. Выхаванцы дзіцячага сада № 80 пазнаёміліся з мілымі жывёламі: кролікам Нэсквікам і крыскай-альбіносам Глашай. Напрыканцы сустрэчы дзеці адказалі на пытанні віктарыны «Хто жыве ў звярыным царстве?» і атрымалі прызы за правільныя адказы.

     
  • Рабятам аб звярках

    10 кастрычніка ў дзіцячай бібліятэцы № 7 праведзены ўрок дабрыні «Гэтыя пацешныя жывёлы» да Сусветнага дня абароны жывёл для вучняў 4 «Б» класа СШ № 7. Выкарыстаныя кнігі з выставы «Рабятам аб звярках» выклікалі ў дзяцей жывую цікавасць. Весела прайшла гульнявая частка мерапрыемства.

  • Ты адна такая – любімая, родная

    10 кастрычніка ў дзіцячую бібліятэку № 5 прыйшлі вучні 1 «Г» класа школы № 18 на мерапрыемства, прысвечанае Дню маці. У бібліятэцы аформлена выстава «Ты адна такая – любімая, родная». Гучалі вершы аб маме беларускіх і рускіх аўтараў. Дзеці праслухалі прытчу «Казка пра гусыню», зрабіўшы высновы аб тым, як клапатліва трэба адносіцца да самага дарагога чалавека на зямлі – Матулі. Былі праведзены конкурс «Хто больш ведае цудоўных слоў аб маме?» і віктарына «Лепшыя казачныя мамы», дзеці адгадвалі музычныя загадкі. У заключэнне сустрэчы першакласнікі ўзялі дадому кнігі з апавяданнямі аб маме, павіншавалі бібліятэкараў і настаўніка з Днём маці.

  • Падарунак для мамы

    10 кастрычніка ў дзіцячай бібліятэцы № 8 прайшоў ранішнік, прысвечаны Дню маці. Гасцямі бібліятэкі былі навучэнцы 2 класа гімназіі № 5. З першых хвілін сустрэчы, пачуўшы музычнае віншаванне, прысвечанае мамам, у хлопчыкаў і дзяўчынак з’явілася ўсмешка на твары, загарэліся вочы, таму што ўсім захацелася расказаць пра сваю самую лепшую маму на свеце. Але спачатку яны даведаліся аб гісторыі свята, аб тым, як яго адзначаюць іншыя народы, а затым усе змаглі прачытаць урыўкі з вершаў аб маме і па чарзе распавесці, што іх мамы самыя пяшчотныя, клапатлівыя, прыгожыя і самыя любімыя. Дзеці з вялікім задавальненнем пагулялі ў інтэрактыўную гульню, сталі мастакамі і камандай малявалі партрэт мамы і праспявалі хорам караоке з мультфільма «Мама для маманцяняці».

  • Курсы бальнічных клоўнаў Funny nose

    Праект «Бальнічныя клоўны Funny nose», які працуе больш за 10 гадоў у Гомелі, Мінску, Брэсце, пачаў сваю працу ў Гродне ў маі бягучага года. Чарговы набор на курсы бальнічных клоўнаў у нашым горадзе адбыўся ў кастрычніку. Заняткі праходзяць у Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы імя А. Макаёнка. На працягу двух дзён 6 і 7 кастрычніка валанцёры маладзёжнага дабрачыннага грамадскага аб’яднання «Бальнічныя клоўны Funny nose» займаліся з навічкамі і тымі, хто прыйшоў у каманду раней. Удзельнікі курсаў даведаліся пра бальнічную клаўнаду і раскрылі ў сабе новыя бакі. Праграма складаецца з тэарэтычных і практычных заняткаў. А адным з абавязковых этапаў курсаў з’яўляецца наведванне бальніцы ў суправаджэнні вопытных бальнічных клоўнаў. Заняткі будуць працягнутыя.

  • Астралогія і колер

    5 кастрычніка ў бібліятэцы № 2 для членаў клуба «Алхімія поспеху» прайшла пазнавальная гадзіна «Астралогія і колер». Астролаг Людміла Пагажэльская распавяла пра існаванне «карысных» і «шкодных» колераў, пра «асабістую каляровую гаму» кожнага. Патлумачыла, чаму людзі па-свойму рэагуюць на адзін і той жа колер, правяла міні-тэсты і дала разгорнутую характарыстыку адценняў, якія належаць розным знакам Задыяка.

  • Творчы калейдаскоп

    Майстар-клас «Творчы калейдаскоп» прайшоў для наведвальнікаў клуба «Кнігалюб» 5 кастрычніка ў бібліятэцы № 4. Бібліятэкары распавялі пра арт-тэрапію як папулярны напрамак у псіхалагічнай карэкцыі, заснаваны на прымяненні мастацтва і творчасці. Гаворка ішла аб тым, як заняткі творчасцю дапамагаюць справіцца са стрэсам, дэпрэсіяй, пачуццём адзіноты. Відэаўрок навучыў ствараць карціны акрылавымі фарбамі без выкарыстання пэндзля. А прадстаўнікі клуба «Гарадзенская лялька» бібліятэкі № 3 распавялі пра дзейнасць свайго клуба, далі майстар-клас па вырабе лялек-абярэгаў, адказалі на шматлікія пытанні.

  • Беларускія пісьменнікі – дзецям

    4 кастрычніка ў бібліятэцы № 8 адбылася сустрэча члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтара дзіцячых кніг Ганны Скаржынскай-Савіцкай з навучэнцамі гімназіі № 5. Юныя чытачы пазнаёміліся з творчасцю пісьменніцы, якая расказала і паказала свае папулярныя апавяданні і казкі. Хлапчукі і дзяўчынкі з цікавасцю слухалі ў выкананні аўтара творы на беларускай мове: апавяданне «Адгадай, бабуля!», казкі «Расінка і сонечны зайчык», «Надзейка-чарадзейка», вершы «Малюнак восені», «Юрась-мастак», а таксама яшчэ неапублікаваныя вершы аб малой Радзіме. Вялікі інтарэс у дзяцей выклікаў аповед пра тое, як ствараюцца творы.

  • Літаратурныя старонкі Гродна

    3 кастрычніка ў бібліятэцы № 5 адбыўся Дзень краязнаўчай кнігі «Літаратурныя старонкі Гродна». Да яго правядзення падрыхтаваны адкрыты прагляд «Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што захоўваць», дзе прадстаўлены лепшыя ўзоры краязнаўчай літаратуры. На творчую сустрэчу з Людмілай Кебіч і Ганнай Скаржынскай-Савіцкай былі запрошаны вучні 4 «Б» класа СШ № 18 і выхаванцы спецыяльнай школы-інтэрната для дзяцей з парушэннямі зроку. Госці пазнаёмілі юных чытачоў са сваёй творчасцю. Хлапчукі і дзяўчынкі з цікавасцю слухалі вершы і ўрыўкі з апавяданняў, жартоўныя чатырохрадкоўкі, з задавальненнем адгадвалі загадкі. Напрыканцы адбылася аўтограф-сесія вядомых пісьменніц.

  • Слёзкі сонца

    5, 14, 19 верасня і 3 кастрычніка ў бібліятэцы № 9 навучэнцаў СШ № 7 і гімназіі № 5 знаёмілі з кнігай Аляксея Якімовіча «Слёзкі сонца». Школьнікі даведаліся, хто самы спрытны, што любіць бабуля, чаму вецер бушуе, што мацней – агонь ці лёд. Разам з чароўнымі матэматычнымі знакамі і лічбамі навучыліся паказваць фокусы, паўтарылі правілы беларускай мовы. Напрыканцы мерапрыемства дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў гульні «Ветлівыя словы» і разгадвалі філворды «Героі казак Аляксея Якімовіча».

  • Чароўная краіна беларускага слова

    Падарожжа па старонках сучаснай беларускай літаратуры здзейснілі вучні 3 «Б» класа СШ № 7 2 кастрычніка ў бібліятэцы № 7. Героі кнiг, з якімі пазнаёміліся дзеці, – цікаўныя, знаходлівыя і гарэзныя хлопчыкі і дзяўчынкі. Яны актыўна спазнаюць навакольны свет, вучацца сябраваць і клапаціцца пра малодшых братоў і сясцёр, даглядаць хатніх жывёл i птушак. Такія кнігі прывіваюць чытачам любоў да матчынай мовы, да маральных каштоўнасцяў беларускага народа, яго традыцый і культуры.

  • Здароўе і камп’ютар

    Урок здароўя для сямікласнікаў СШ № 7 праведзены 1 кастрычніка супрацоўнікамі бібліятэкі № 7 сумесна са спецыялістамі аддзела грамадскага здароўя занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі – псіхолагам Шаманковай Н.Р. і ўрачом-валеолагам Копач І.В. Аповед пра здароўе падлеткаў, пра інтэрнэт-залежнасць дзяцей, інфармацыя для разважання «Ці варта рызыкаваць сваім здароўем?» выклікалі дыскусію сярод аднакласнікаў. Прагляд прафілактычнага відэароліка і тэматычнага відэафільма дапамаглі зразумець, як правільна распараджацца часам пасля навучальнага працэсу.

  • Вы заўсёды маладыя

    1 кастрычніка ў гарадской цэнтральнай бібліятэцы імя А. Макаёнка прайшоў святочны вечар, прымеркаваны да Дня пажылых людзей. На мерапрыемстве прысутнічалі наведвальнікі аддзялення па рабоце з пажылымі грамадзянамі Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Кастрычніцкага раёна г. Гродна і чытачы бібліятэкі. Госці з задавальненнем слухалі рамансы і вершы класікаў у выкананні чытачкі Т.С. Сяньковай. У кожнага была магчымасць праявіць сябе ў гульнях, конкурсах на выкананне песень, жартоўных віктарынах. Госці бібліятэкі пачулі ў свой адрас шчырыя пажаданні добрага здароўя, цудоўнага настрою, актыўнага даўгалецця, шчыра дзякавалі арганізатарам мерапрыемства за ўвагу, падарункі і віншаванні.

  • Пачаткі Гародні

    28 верасня ў адкрытым інтэлектуальным клубе «Паходня ісціны» Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэкі імя А. Макаёнка адбылося пасяджэнне на тэму «Пачаткі Гародні: па выніках археалагічных пошукаў на Замкавай гары ў розныя часы». Глыбокі і дэталёвы экскурс у гісторыю археалагічных раскопак на Замкавай гары зрабіў гісторык, краязнаўца, педагог, акадэмік Міжнароднай акадэміі наасферы, кіраўнік клуба «Паходня ісціны» Алесь Госцеў. Малады гродзенскі археолаг, супрацоўнік Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея Аляксандр Хацько пазнаёміў з ходам археалагічных раскопак на Замкавай гары, звязаных з цяперашняй рэстаўрацыяй Старога замка. Яшчэ ён здзівіў членаў клуба артэфактамі XIV-XV стагоддзяў, знойдзенымі падчас раскопак. Сярод іх – шахматная фігура пешкі, фібула, шкляная пацерка, наканечнікі арбалетных стрэл і інш. Тэма пасяджэння выклікала шмат пытанняў у ўдзельнікаў сустрэчы, дыскусія атрымалася жывой і шчырай.

  • Па лабірынтах кніжных паліц

    26 верасня супрацоўнікі Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэкі імя А. Макаёнка запрасілі навучэнцаў політэхнічнага каледжа ў бібліявандроўку «Па лабірынтах кніжных паліц». Маладыя людзі пазнаёміліся з шматграннай дзейнасцю бібліятэкі, яе набыткамі і паслугамі. Іх увазе былі прадстаўлены не толькі самыя каштоўныя кнігі, але і самыя найноўшыя. Непадробную цікавасць выклікала гульня «Прачытай мяне». У  ёй прымалі ўдзел чатыры каманды, удзельнікам якіх па разрозненых аўтару і назве неабходна было знайсці прапанаваныя кнігі на кніжнай выстаўцы і пазнаёміцца з імі, каб прадставіць сваім сябрам. Барацьба была вельмі напружанай. Пераможцам стала каманда «Шпэкі», якая і атрымала заслужаны кніжны прыз. 

  • Калі душа маладая

    27 верасня ў бібліятэцы № 9 прайшло свята, прысвечанае Дню пажылых людзей. Музычны падарунак членам клуба «Званы госць» падрыхтаваў дуэт «Рэха». У выкананні Тамары Аркадзьеўны Кавалеўскай і Івана Канстанцінавіча Шурпы прагучалі любімыя песні прадстаўнікоў «залатога ўзросту». Апладысменты доўга не сціхалі. Конкурсы: кулінарны, артыстычны «Адгадай, што гэта», «Адмірал на борце», якія падрыхтавалі бібліятэкары, разнастаілі праграму свята.

Дадатковая інфармацыя