Рэсурсы ПЦПІ
Рэсурсы публічнага цэнтра прававой інфармацыі (ПЦПІ)
ПЦПІ пры бібліятэках дае грамадзянам свабодны доступ да прававой інфармацыі, якая змяшчаецца ў інфармацыйна-пошукавай сістэме «ЭТАЛОН», інтэрнэт-рэсурсах прававой тэматыкі, друкаваных і электронных выданнях.
Электронныя рэсурсы
І (ІПС "Эталон) – дзяржаўны інфармацыйна-прававы рэсурс, які фарміруецца Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Дазваляе атрымаць хуткі доступ да эталоннай прававой інфармацыі ад першакрыніцы, інфармацыі правапрымяняльнага характару, форм юрыдычных дакументаў, а таксама да іншай найбольш запатрабаванай і карыснай інфармацыі: навінаў заканадаўства, даведнікаў, слоўнікаў юрыдычных тэрмінаў і азначэнняў і інш. Тэксты ўсіх прававых актаў, якія змяшчаюцца ў банках дадзеных у складзе ІПС «ЭТАЛОН», прадстаўленыя ў актуальным стане. нфармацыйна-пошукавая сістэма "Эталон"
У складзе ІПС «ЭТАЛОН»:
- копія эталоннага банка даных прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь (уключае банкі даных: "Заканадаўства Рэспублікі Беларусь", "Рашэнні органаў мясцовага кіравання і самакіравання", "Міжнародныя дагаворы");
- банкі даных: "Формы дакументаў", Правапрымяняльная практыка ";
- тэматычныя банкі даных - падборкі прававых актаў, сістэматызаваныя па найбольш актуальных пытаннях працоўнага права, спартыўнага права, адміністрацыйных працэдур, прафсаюзнага руху, еўразійскай эканамічнай інтэграцыі, прадпрымальніцтва, адукацыі, ідэалогіі, інфарматызацыі, а таксама кадравым і бухгалтарскім пытаннях, пытаннях прававой рэгламентацыі парадку фарміравання, кампетэнцыі, арганізацыі дзейнасці дзяржаўных органаў і арганізацый, органаў судовай улады і органаў пракуратуры і інш.
Электронныя выданні ГЦБ ім. А. Макаёнка (на кампакт-дысках)
- Бізнэс: банк даных заканадаўства Рэспублікі Беларусь у сферы знешнеэканамічнай дзейнасці і інвестыцыйнай палітыкі;
- Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь: Дзяржаўны гімн РБ; Герб і сцяг маёй краіны; Мінск - мая сталіца: дакументальны відэафільм;
- Дзяржава і права: лекцыі для студэнтаў: для ПК, МП3-плэераў, мабільных тэлефонаў;
- Індывідуальны прадпрымальнік: банк даных прававой інфармацыі;
- Кодэксы краін СНД і асноўныя нарматыўныя прававыя акты, якія рэгулююць ажыццяўленне гаспадарчай дзейнасці і разгляд вынікаў з яе аспрэчвання: банк даных прававой інфармацыі;
- Помнікі гісторыі права Беларусі: тэматычны банк даных прававой инфармацыі;
- Правы чалавека: міжнародна-прававыя дакументы і практыка іх прымянення;
- Рэфераты і сачыненні 2006: юрыдычныя навукі;
- Праца і прафсаюзны рух: зборнік матэрыялаў.
Дзяржаўныя інтэрнэт-рэсурсы прававой тэматыкі




Друкаваныя рэсурсы
1. Перыядычныя і неперыядычныя афіцыйныя друкаваныя выданні:
- Канстытуцыя і кодэксы Рэспублікі Беларусь;
- Зборнікі нарматыўных прававых актаў і каментаваныя выданні;
- Серыя "Прававая бібліятэка НЦПІ»;
- Зборнік прававых актаў «Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь»