Бібліятэка на экране

Буктрэйлеры

Увага! Аматары ўсялякага цікавага са свету кніг!

Тут размешчаны ролікі-пераможцы конкурсу на лепшы буктрэйлер у Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэме г. Гродна


2017 год

III месцаа

Кніга амерыканкі Тесс Гирретсен "Химера", прысвечаная "мужчынам і жанчынам, дзякуючы якім палёт у космас стаў рэальнасцю" (556 балаў). Аўтар і складальнік буктрэйлера - Бяроза Алена Уладзіміраўна, загадчыца філіяла №4 "ЦБС г. Гродна".

II месца

Аповесць Кира Булычева "Путешествие Алисы" (560 балаў). Аўтары і складальнікі буктрэйлера - Герасімовіч Аліна і Стакоз Алена, бібліятэкары аддзела абслугоўвання дзяцей ГЦБ імя А. Макаёнка.

I месца

Серыя кніг польскага аўтара Анджея Сапковского "Ведьмак" (565 балаў). Аўтар і складальнік буктрэйлера - Януцэвіч Дзмітрый, інжынер-праграміст сектара аўтаматызацыі і інфармацыйных тэхналогій ГЦБ імя А. Макаёнка.

ВІНШУЕМ ПЕРАМОЖЦАЎ І ЖАДАЕМ НОВЫХ ТВОРЧЫХ ПЕРАМОГ!

2016 год

Пераможца конкурсу буктрэйлераў па кнізе А. Жвалевского и Е. Пастернак "Смерть мертвым душам", аўтар і складальнік - Хацук Наталля Сяргееўна, загадчыца дзіцячага філіяла №5 "ЦБС г. Гродна".

Буктрэйлер - невялікі відэаролік, які распавядае ў адвольнай мастацкай форме аб якой-небудзь кнізе... Буктрэйлер - адзін са спосабаў рэкламы кніг у бібліятэках. Асноўная яго задача - зацікавіць, заінтрыгаваць чытача. Як правіла, працягласць буктрэйлера складае не больш за 3 хвіліны.

Калі ў выпадку з трэйлерамі да фільмаў гаворка ідзе пра кампіляцыі самых яскравых момантаў ужо гатовага твора мастацтва, то буктрэйлер - гэта заўсёды неабходнасць ствараць падобныя кадры з нуля. Па сутнасці, гэта пераўтварэнне слова ў карцінку, пераход з аднаго віда мастацтва ў іншы.

Першыя буктрэйлеры ўяўлялі сабой слайд-шоў з ілюстрацыі з подпісамі або закадравымі каментарыямі. Менавіта такім было першае відэа, знятае да рамана Джона Фарриса ў 1986 годзе.

Гісторыя буктрэйлераў пачалася ў 2002 г., а шырокай публіцы трэйлер упершыню прадэманстравалі на кніжным кірмашы ў Луізіяне ў 2003 г. Ролік рэкламаваў кнігу Кристин Фихан "Темная симфония", дзесяты па ліку раман са шматтомнай вампірскай сагі.

Аднак папулярнасць практыка стварэння буктрэйлераў атрымала з 2005 г. дзякуючы развіццю відэахостынгаў і сацыяльных сетак.

У Расіі жанр буктрэйлера з'явіўся ў 2010 г. Ролік да кнігі Алексея Маврина "Псоглавцы" стаў не толькі адным з першых, але і адным з самых дарагіх: на яго стварэнне было затрачана каля 10 000 даляраў.

Прыклады сучасных буктрэйлераў:

Антон Павлович Чехов "Размазня"

Лев Николаевич Толстой "Война и мир"

Джорждо Мойерс "До в стречи с тобой"

Грегори Дэвид Робертс "Шантарам"

Дадатковая інфармацыя