Характарыстыка

Інфармацыйныя рэсурсы ўключаюць фонды, каталогі, базы даных і друкаваныя выданні

Фонды

Адзіны фонд налічвае каля 513 тыс. экз. дакументаў і складаецца з наступных частак:

  • фонд кніг і брашур (каля 465 тыс. экз.), з іх на беларускай мове 55 тыс. экз, а каля 270 тыс. экз. - гэта мастацкая літаратура;

  • фонд перыядычных выданняў (агульнай колькасцю за апошнія 5 гадоў каля 44 тыс. экз.;

  • фонд электронных выданняў (агульнай колькасцю каля 3 тыс. экз.), які ўключае ў сябе разнастайныя энцыклапедыі, слоўнікі, даведнікі, навучальныя праграмы, дзіцячыя гульні, аўдыёкнігі.

Каталогі і картатэкі

Для карыстальнікаў публічных бібліятэк даступныя наступныя віды каталогаў (спасылкі на электронныя каталогі ёсць на сайце ўстановы):

Увага ! Зводны электронны катлог бібліятэк Беларусі - у сацыяльнай сетцы facebook - СЭК facebook. 

Базы даных

Базы даных уласнай генерацыі:

  • краязнаўчая электронная бібліятэка "Гродна - інфармацыя для ўсіх", дзе прадстаўлены поўнатэкставыя, графічныя, гукавыя, відэа і іншыя фарматы файлаў, якія маюць дачыненне да горада Гродна і яго жыхароў. База даных ствараецца з 2014 года.

  • электронны каталогякі складаецца з баз даных: "Кнігі", "Артыкулы", "Краязнаўства, "Электронныя рэсурсы", "Сцэнарыі":

  • "Ганаровыя грамадзяне горада Гродна": краязнаўчы інфармацыйны рэсурс, прысвечаны людзям, якія атрымалі званне з 1964 года. Утрымлівае біяграфіі іх, бібліяграфічныя спісы дакументаў пра іх, фота і відэаматэрыялы. База пачала існаванне з 2017 года;

  • "Кніга славы горада Гродна": краязнаўчы інфармацыйны рэсурс, прысвечаны людзям, звесткі пра каторых занесены ў Кнігу з 1968 года. Утрымлівае біяграфіі іх, бібліяграфічныя спісы дакументаў пра іх, фота і відэаматэрыялы. База пачала існаванне з 2017 года; 

  • "Манументальная памяць горада Гродна": краязнаўчы інфармацыйны рэсурс, прысвечаны людзям, якім усталяваны помнікі і мемарыяльныя дошкі ў горадзе Гродна. Утрымлівае біяграфіі людзей, бібліяграфію дакументаў і матэрыялаў пра іх, фота. Важны складнік рэсурса - гэта Даведнік з табліцай-пералікам помнікаў і памятных дошак са звесткамі пра іх, google-карта Гродна з нанесенымі на яе аб'ектамі манументальнай скульптуры і іх характарыстыкай. Рэсурс пачаў існаванне з 2019 года.

  • віртуальныя музеі вядомых людзей Гродзеншчыны ў сферы культуры, ліатаруры і мастацтва – Ларысы Ляшэнкі, Яўгена Петрашэвіча, Уладзіміра Церабуна. Аляксея Карпюка.

Набытыя базы даных:

  • ІПС "Эталон", ІПС "Судовая практыка" (базы даных прававых дакументаў Нацыянальнеага цэнтра прававой інгфармацыі Рэспублікі Беларусь).

Друкаваныя выданні

Бібліяграфічныя паказальнікі, спісы, агляды, біябібліяграфічныя даведнікі, сцэнарна-метадычныя зборнікі, рэкламныя брашуры, лістоўкі і буклеты.

Дадатковая інфармацыя