Фiлiял №6

Адрас: пр-т Касманаўтаў, 4а

Час працы: 10:00-19:00, субота 10:00-18:00

Выхадны: нядзеля;  

Санітарны дзень: першая серада  месяца

Тэлефон: 80152-71-62-01

E-mail:  Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Мы ў сац.сетках:   

Загадчык: Цiхановiч Галiна Рамуальдаўна 

Клуб па iнтарэсах: ПРАЛЕСКА - экалагічны клуб, для аматараў прыроды (11-13 гадоў)



Асноўная інфармацыя: 

Дзіцячая бібліятэка-філіял №6 адчыніла свае дзверы для чытачоў у снежні 1968 года па праспекту Касманаўтаў, 6 на першым паверсе жылога дома. Першым  загадчыкам  бібліятэкі была Пронічава Лідзія Іванаўна. Фонд  складаў на пачатку адкрыцця бібліятэкі 843 кнігі. У сценах бібліятэкі ў 1972 годзе для моладзі быў адкрыты клуб прававых ведаў. Для членаў клуба арганізоўваліся сустрэчы з работнікамі праваахоўных органаў, якія спрыялі прапагандзе здаровага ладу жыцця, выхаванню маральных каштоўнасцяў, прафілактыцы правапарушэнняў сярод падлеткаў. У 1980 годзе бібліятэка пераязджае ў прасторнае памяшканне суседняга будынку жылога дома па праспекце Касманаўтаў 4а, дзе яна і знаходзіцца сёння.

З 1990 года пры філіяле №6 быў пачынае працу краязнаўчы гурток для дзяцей малодшага школьнага ўзросту "Белая знічка". Мэтай работы гуртка з'яўляецца знаёмства з гісторыяй  і знакмітымі асобамі Гродна і Гродзенскай вобласці.

У 1992 годзе ў філіял прыйшла працаваць Ціхановіч Галіна Рамуальдаўна, з 2004 года Галіна Рамуальдаўна стала загадчыкам філіяла №6.

У 1998 годзе быў арганізаваны экалагічны клуб «Пралеска», мэтай  якога з’яўляецца экалагічная выхаванне падрастаючага пакалення, фарміраванне беражлівых адносін да прыродных рэсурсаў, міласэрнасці і любові да жывёл, птушак і раслін. Мерапрыемствы клуба праходзілі штомесячна. Цікавы матэрыал пра работу клуба быў адпраўлены  на І Рэспубліканскі агляд-конкурс на лепшую пастаноўку работы па экалагагічнай адукацыі і інфармацыі насельніцтва. За гэтую працу клуб “Пралеска” атрымаў заахвочвальны прыз – фотаальбом “Наедине с природой”.

На сучасным этапе бібліятэка-філіял №6 займае актыўную пазіцыю ў культурным жыцці мікрараёна, месцам правядзення вольнага часу дзяцей і бацькоў. Для юных чытачоў арганізоўваюцца штогадова больш за 100 мерапрыемстваў розных форм: літаратурныя святы, ранішнікі і вусныя часопісы, сустрэчы з пісьменнікамі і музыкантамі, тэматычныя конкурсныя праграмы, агляды і прэзентацыі кніг.

Бібліятэка мае багаты фонд кніг, электронных і перыядычных выданняў у агульнай колькасці больш за 30 тысяч экзэмляраў.  Чытачамі бібліятэкі з’яўляюцца вучні СШ№5,11,13, гімназіі №7, выхаванцы дзіцячых садкоў №№80,92,63,32,38,57. Штогадова абслугоўваецца больш за 3500 чалавек, якім выдаецца каля 24 тыс. экз. дакументаў.

З 2009 года ажыццяўляюцца паслугі, звязаныя з сучаснымі інфармацыйнымі тэхналогіямі. У 2011 годзе ў бібліятэцы быў праведзены рамонт. Сучасны дызайн памяшкання спрыяе камфорту карыстальнікаў, стварае станоўчы імідж установы. Двойчы (у 2006 і 2012 гадах) бібліятэка была пераможцай конкурсу ЦБС г.Гродна на лепшую арганізацыю бібліятэчнага абслугоўвання дзяцей і юнацтва (намінацыя “Бібліятэка года”).

 
 
 
 
 
 
 
 
 

Дадатковая інфармацыя