Фiлiял №5

Адрас: ул. Пушкіна, 30

Час працы: 10:00-19:00, суббота: 10:00-18:00

Выхадны: нядзеля; 

Санітарны дзень: апошні аўторак  месяца

Тэлефон: 80152-55-62-58

E-mail:   Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Мы ў сац.сетках:    

Загадчык: Шарэнда Ганна Паўлаўна

 

Клуб па інтарэсах: "Ліхтарык" – пазнавальна-забаўляльны для інтэлектуальнага равіцця дзяцей 8–10 гадоў

Асноўная інфармацыя:

Дзіцячая бібліятэка-філіяла №5 была адкрыта ў 1967 годзе. Бібліятэку давялося адкрываць старшаму бібліятэкару Бедавай Н.П., якая арганізавала актыўную работу па заахвочванню да чытання школьнікаў малодшых і сярэдніх класаў. У бібліятэцы правозділіся шматлікія мерапрыемствы па абмеркаванні кніг.

У 70-80-х гадах пры бібліятэцы-філіяле №5 дзейнічаў клуб па інтарэсах "Залаты ключык", кіраўніком якога была Бедава Н.П. Клуб рыхтаваў лялечныя спектаклі па казках народаў СССР. Асабліва актыўна клуб "Залаты ключык"  удзельнічаў у мерапрыемствах да 60-годдзя утварэння СССР (1982 год). Былі пастаўлены тэатралізаваныя прадстаўленні па казахскіх, беларускіх і рускіх народных казках, праведзены тэматычны ранішнік "Пятнаццаць рэспублік – пятнаццаць сясцёр".

У 1999 годзе пры бібліятэцы быў арганізаваны клуб для дашкольнікаў "Дапытлівыя маляты", актыўную працу ў якім з выхаванцамі дзіцячага садка №28 вяла бібліятэкар Бычкоўская Маргарыта Паўлаўна. Клуб дзейнічаў да 2005 года. Са студзеня 2006 года дзейнічаў эстэтычны клуб для школьнікаў малодшых класаў "Меладычны звыаночак", кіраўніком якога была бібліятэкар Хаднеўская Вера Мікалаеўна. Клуб працаваў да 2012 года. З 1967 года кіраўніцтва філіялам №5 ажыццяўлялі: Кулініч 3.П., Бедава Н.П., Чубанава Н.А., Антонава М.Г., Фёдарава Л.Г., Вінчэўская Т.П., Лапыш А.В., Кмецік Л.Б, Садоўская В.В., Сіраш Л.А., Мікуліч І.В., Хацук Н.С. З 2018 года загадчыкам бібліятэкі стала Гудко Н.Ф.

Сёння бібліятэка-філіял №5 абслугоўвае школьнікаў СШ №№2, 16, 18, 27, 28, 32, гімназіі №№1, 2, 3, 5, 6, 7, 10 і інш. Чытачамі бібліятэкі з’яўляюцца выхаванцы дзіцячых садкоў №№28, 39, 40. Наведвальнікамі мерапрыемстваў філіяла №5 з’яўляюцца дзеці з інтэрната для інвалідаў па зроку ДУА "Дзіцячая школа-інтэрнат №1 г. Гродна".

Усяго штогадова філіял №5 абслугоўвае каля 2500 карыстальнікаў, якім выдаецца больш за 40000 дакументаў. Актыўную масава-інфармацыйную працу праводзіць бібліятэкары падчас летніх канікулаў з наведвальнікамі прышкольных лагераў адпачынку. Кожны год праводзіцца каля 70 мерапрыемстваў розных форм. З 2013 года пры бібліятэцы пачаў работу клуб па інтарэсах для малодшых школьнікаў "Чароўны куфэрак", які мае мэту развіваць у дзяцей інтарэс да літаратуры, чытання, які спыніў сваю дзейнасць у 2015 годзе. 

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Дадатковая інфармацыя